Перайсці да зместу

Вышыня над узроўнем мора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вышыня НУМ)

Вышыня над узроўнем мора — каардыната ў трохмернай прасторы, паказвае, на якім узроўні адносна прынятага за нуль узроўню мора знаходзіцца той або іншы аб’ект.

Можа прымаць адмоўныя (мясцовасць знаходзіцца ніжэй узроўню мора) і станоўчыя значэнні. Атмасферны ціск падае з павелічэннем вышыні.

Самы высокі пункт сушы — гара Эверэст у Гімалаях, яе вышыня 8844,43 метры над узроўнем мора.

Самы нізкі ўчастак сушы — узбярэжжа Мёртвага мора, яно знаходзіцца на вышыні 417,5 метры ніжэй узроўню мора.

У Беларусі самы нізкі пункт знаходзіцца на Нёманскай нізіне (80 м), самы высокі — гара Дзяржынская ці Святая (345 м) на тэрыторыі Мінскага ўзвышша[1].

Зноскі

  1. Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 5. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
  • Абсолютная высота // Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 5. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
  • Абсолютная высота, альтитуда // Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. (руск.)
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy