Перайсці да зместу

Паўднёвы Каўказ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Закаўказзе)

Паўднёвы Каўказ — частка Пярэдняй Азіі, якую палітычна адносяць і да Еўропы. На поўначы, па галоўным хрыбце Вялікага Каўказа мяжуе з Расіяй, на поўдні — з Турцыяй і Іранам, на захадзе абмываецца Чорным морам, на ўсходзе — Каспійскім. Плошча Паўднёвага Каўказа -- 190 тыс. кв. км.

У расійскай і савецкай гістарыяграфіі і літаратуры рэгіён называюць Закаўказзем.

Геалагічная будова

[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны палітычны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
Адміністрацыйная карта Каўказа

Паўднёвы Каўка, як і ўвесь Каўказ, — важны геапалітычны рэгіён, які з глыбокай старажытнасці злучае краіны Усходу і Захаду і знаходзіўся на скрыжаванні гандлёвых шляхоў паміж Блізкім Усходам і Усходняй Еўропай, міграцыйных хваль, войск заваёўнікаў, якія імкнуліся авалодаць іншымі. Шырокія былі гандлёвыя і культурныя сувязі гэтых дзяржаў паміж сабой і з сумежнымі краінамі Еўропы і Усходу — Старажытнай Грэцыяй, Візантыяй, Рымам, Іранам, Індыяй, Кітаем і інш.

Тут у IX—VI стагоддзях да н. э. знаходзілася адна з найстаражытнейшых дзяржаў свету — Урарту, якая ахоплівала ў перыяд сваёй магутнасці ўсё Армянскае нагор’е, а бліжэй да нашай эры — Калхідскае царства, Каўказская Албанія. Ад старажытных цывілізацый засталіся шэдэўры архітэктуры, выбітныя літаратурныя помнікі.

Наяўнасць урадлівых зямель, водных рэсурсаў і спрыяльнага мяккага клімату садзейнічала стварэнню развітой сельскай гаспадаркі — ірыгацыйнага земляробства, жывёлагадоўлі на выпасе. Гандаль прыводзіў да развіцця рамёстваў, будаўніцтва гарадоў, развіцця транспарту.

З іншага боку, багатыя землі ўвесь час прыцягвалі ўвагу моцных і ваяўнічых суседзяў — спачатку гэта была Рымская імперыя, затым — Візантыя, арабы. У XIII—XV стагоддзях — татара-манголы і Тамерлан. Затым Паўднёвы Каўказ стаў аб’ектам саперніцтва паміж Персіяй (Іранам) і Асманскай імперыяй (Турцыяй). Сярэднявечча было часам бясконцых войнаў, генацыду, гандлю рабамі, феадальных канфліктаў і спусташальных паходаў чужаземных заваёўнікаў. Асабліва жорстка паўднёвыя суседзі абыходзіліся з хрысціянамі — грузінамі і армянамі. Крыху лягчэй было народам, якія прынялі іслам[2].

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy