Перайсці да зместу

Прагрэсіўны рок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прагрэсіўны рок
Кірунак: Рок
Вытокі: Псіхадэлічны рок
Джаз
Класічная музыка
Месца і час узнікнення: Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія, канец 1960-х
Папулярнасць: 1970—1975
Разнавіднасці
Паджанры: Сімфапраг, Кентэрберы, музыка, Спэйс-рок
Роднасныя: Псіхадэлічны рок, Джаз-фьюжн, Краўт-рок
Вытворныя: Неа-прагрэсіў, Прагрэсіўны метал

Прагрэсіўны рок (англ.: progressive rock) — стыль рок-музыкі, які ўзнік у канцы 60-х, дасягнулы піка папулярнасці ў пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя, і з тых часоў працягвае існаванне як музычная форма. У параўнанні з «класічнай» рок-музыкай, ён можа быць ахарактарызаваны як эклектычны і, часам, амбіцыйны і велічны стыль. Прагрэсіўны рок пачаў сваё распаўсюджванне ў Англіі і заставаўся ў асноўным еўрапейскім рухам, хоць існуе і шэраг значных гуртоў з ЗША, Канады і іншых краін. Гэты музычны кірунак бярэ шматлікае з класічнай музыкі і джаз-фьюжна, у адрозненне ад амерыканскага рока, які больш ўвабраў ад рытм-энд-блюзу і кантры. За гады з'явілася мноства паджанраў прагрэсіўнага рока, такія як сімфа-рок, арт-рок, мат-рок і прагрэсіў-метал.

Піянеры прагрэсіўнага рока імкнуліся адысці ад абмежаванняў папулярнага рока і поп-музыкі, і «прасунуць» рок да новых формаў, часта, але не заўсёды звяртаючыся да джазу, акадэмічнай або народнай музыцы, авангарду. У гэтым, таксама як і ў віртуознасці музыкантаў, і складаецца асноўнае адрозненне прагрэсіўнага рока: у звычайным года таксама ёсць вельмі таленавітыя інструменалісты, якія працуюць выключна ў простых метрах і гармоніях.

Прагрэсіўны рок цяжка выразна і ясна вызначыць. Больш за ўсё паўплывалі на жанр у 70-х гадах (Emerson, Lake and Palmer, Genesis, Jethro Tull, King Crimson, Pink Floyd, Rush і Yes) гучалі не асабліва падобна — хоць шматлікія (уключаючы і некаторых членаў гэтых калектываў) лічаць, што яны гулялі прагрэсіўны рок. Прыналежнасць некалькіх іншых гуртоў і музыкантаў (такіх як Deep Purple, Phish, Radiohead, Tool і Фрэнк Запа) да гэтага жанру меней відавочная.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy