Перайсці да зместу

Роднавер’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калаўрат, сімвал неапаганства ў усходніх славян, меркавана узяты з замалёвак польскага мастака Станіслава Якубоўскага («Солнышко», 1923).[1]
«Калаўрат» на эмблеме славацкага аб’яднання «Свет роднай веры».
Сімвал РУН-веры[uk], украінскі Трызуб[uk]-Яса на фоне прамяністага сонца.
«Рукі Бога[pl]» — сімвал Роднай польскай царквы[pl]).
Сімвал харвацкіх раднавераў («Perunova Svetinja»).

Роднаве́р’е (родная вера, родавер’е, родалюб’е, родабоства) — новы рэлігійны рух[ru]-рэканструкцыя[ru] неапаганскага[ru] толку, асноўны напрамак славянскага неапаганства[ru], які абвяшчае сваёй мэтай адраджэнне славянскіх дахрысціянскіх абрадаў і вераванняў[ru]. Праводзяцца абрады «ачышчэння» («расхрэшчвання», вяртання да рэлігіі продкаў) і «імянарачэння» (атрымання новага славянскага паганскага імя[ru][2][3]).

Вытокі славянскага неапаганства (роднавер’я) узыходзяць да першай паловы XIX стагоддзя, калі ў 1818 годзе польска-расійскі этнограф Зарыян Даленга-Хадакоўскі у працы «Аб славяншчыне да хрысціянства» (польск.: O Sławiańszczyźnie przed chrześcijaństwem) выступіў за адраджэнне паганства і памылковасць хрысціянізацыі славян, а Браніслаў Трэнтоўскі[ru] ў кнізе «Славянская вера, або Этыка, якая кіруе Сусветам» (польск.: Wiara słowiańska, czyli etyka piastująca wszechświat) (1848) пісаў, што славянскія багі — іпастасі адзінага, у тым ліку хрысціянскага, бога.

  1. Праславянские мотивы архитектуры Польши Архівавана 24 жніўня 2012. Станислав ЯКУБОВСКИЙ — «Праславянские мотивы архитектуры Польши» издательство книжного магазина «Орбис» Краков — Дебники 1923.
  2. Aitamurto 2016.
  3. Изведник русского язычества Архівавана 28 студзеня 2020. // Вестник традиционной культуры. Вып. 1. / Под ред. д. филос. н. Аляксей Нагавіцын[ru]. — М.: Издатель А. Воробьёв, 2003. — 240 с. — ISBN 5-93883-029-X
  • Агальцов А. Н. Российское неоязычество как религиозно-нравственный феномен : дисс. к. филос. н.. — Тула, 2010.
  • Aitamurto, Kaarina (2016). Paganism, Traditionalism, Nationalism: Narratives of Russian Rodnoverie(англ.). London and New York: Routledge. ISBN 9781472460271.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy