Перайсці да зместу

Фабіян Акінчыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф. Акінчыц)
Фабіян Акінчыц
Нараджэнне 20 студзеня 1886(1886-01-20)
Смерць 7 сакавіка 1943(1943-03-07) (57 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фабіян Акі́нчыц (20 студзеня 1886, засц. Акінчыцы, Мінскі павет, цяпер у межах горада Стоўбцы — 7 сакавіка 1943, Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.

У 1906—1917 гадах сябра партыі эсэраў. Паводле адукацыі юрыст, вучыўся ў Пецярбургскім ўніверсітэце да 1911 года. Потым быў ссылцы. Пасля скончыць вучобу ў Пецярбургскім універсітэце для яго не было магчымым, таму ў канцы 1913 або пачатку 1914 года ён здаў іспыты ў экзаменацыйнай камісіі пры Казанскім універсітэце і ў 1915-1916 гадах працаваў памочнікам прысяжнага паверанага ў Ноўгарадзе, адкуль у красавіку 1916 года з невядома прычыны пераехаў ва Уфу. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі абраны ў выканкам Уфімскага гарадскога савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а пасля кастрычніцкага перавароту абраны ў члены губернскага выканкама ў Ноўгарадзе. Левыя эсэры, да якіх належаў Акінчыц, стварылі кааліцыю з бальшавікамі, якія тым часам захапілі ўладу, і 4 снежня 1917 года ён быў зацверджаны на пасадзе ноўгарадскага губернскага камісара.[1]

Пра жыццё і дзейнасці Фабіяна Акінчыца ў 1917—1923 гадах шмат супярэчлівых звестак. З 1923 года жыў на Стаўбцоўшчыне: дырэктар пачатковай школы ў вёсцы Засулле, у 1926 годзе адкрыў у Стоўбцах бюро юрыдычных парад. У жніўні 1926 года ўступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду (БСРГ), а ў верасні таго ж года пераехаў у Вільню, дзе ўзначаліў юрыдычны аддзел Цэнтральнага сакратарыята БСРГ. Сакратар пасольскага клуба Грамады, сябра Галоўнай управы і Надзорчай рады Таварыства беларускай школы. У студзені 1927 года арыштаваны польскай паліцыяй і ў маі 1928 года асуджаны на 8 гадоў зняволення. Але ў 1929 годзе тэрмін зняволення быў скарочаны на 2 гады. Прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі сваім распараджэннем датэрмінова вызваліў Акінчыца ў ліпені 1930 года. Знайшоўшы паразуменне з польскімі ўладамі, ператварырыўся ў яўнага і заўзятага ворага беларускага радыкальнага руху[2]. Удзельнік Цэнтрасаюза, член Галоўнай рады, старшыня яго выбарчага камітэта. Член рэдакцыйных калегій газет Цэнтрасаюэа «Наперад» (потым галоўны рэдактар), «Народны звон», «Беларускі звон».

У маі 1931 года выйшаў з Цэнтрасаюза і стварыў Віленскую беларускую групу «Адраджэнне» прапольскай арыентацыі. Апублікаваў артыкул «Чаму гэта так сталася?», у якім беспадстаўна назваў Б. Тарашкевіча «правакатарам».

Са студзеня 1932 года ў Стоўбцах, удзельнічаў у рабоце Беларускага дабрачыннага таварыства (БДТ, яго старшыня з 1933), прадстаўнік БДТ ў Беларускім нацыянальным камітэце ў Вільні. Перайшоў на погляды нацыянал-сацыялізму і з 1933 года выдаваў разам з Уладзіславам Казлоўскім часопіс адпаведнага кірунку «Новы шлях». Распачаў працу па стварэнні Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, якую ў кастрычніку 1937 года забаранілі польскія ўлады. У ліпені 1939 года стаў старшынёй Беларускага бюро прапаганды пры Міністэрстве прапаганды ў Берліне. 4 лістапада 1939 года Фабіян Акінчыц узначаліў Беларускае прадстаўніцтва.

У пачатку 1940 года быў старшынёй Беларускага камітэта ў Варшаве[3]. Арганізатар Вустраўскай школы прапагандыстаў (пад Берлінам), куды траплялі асобы з ліку савецкіх ваеннапалонных. Сярод яго супрацоўнікаў былі Генрык Барановіч, Васіль Камароўскі, Аляксандр Крыт. Пасля заканчэння курсаў многія выпускнікі накіроўваліся на працу ў акупацыйную адміністрацыю на Беларусі.

Фабіян Акінчыц прэтэндаваў на палітычнае лідарства ў беларускіх колах, блізкіх да германскіх акупацыйных улад. З’яўляўся палітычным праціўнікам Івана Ермачэнкі, які з мэтай самаабароны арганізаваў яго знішчэнне[4]. Антон Адамовіч выказваў думку, што забойства было звязана з БНП, якая пастанавіла забіць Акінчыца, даручыўшы гэта Матусевічу[5]. 5 сакавіка 1943 супрацоўнік «Беларускай газеты» А. Матусевіч застрэліў яго на кватэры У. Казлоўскага ў Мінску, а затым уцёк да партызанаў. Фабіян Акінчыц быў пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску, месцазнаходжанне магілы невядомае.

  • Чаму гэта так сталася? (Да справы выезду за граніцу былых правадыроў Грамады). Вільня, 1931;
  • Правакацыя беларускага народа (Да справы б. старшыні Грамады Б.Тарашкевіча). Вільня, 1933;
  • Аграрна-кааператыўная палітыка будучыні. Вільня, 1936;
  • Jak Komintern organizował ruch białoruski. Wilno, 1936.

Зноскі

  1. Игорь Баринов "Создать новый дух белорусской нации" : жизнь и смерть Фабиана Акинчица // Форум новейшей восточноевропейской истории и культуры. — 2019. — № 1-2. — С. 141-161.
  2. Бергман А. Слова пра Браніслава Тарашкевіча. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1996. — С. 144. — 192 с.
  3. Туронак Ю. Беларускі камітэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 445.
  4. Ю. Туронак (2003)
  5. Юрэвіч Л. Сакрэт Антона Адамовіча // ARCHE, 2000, № 9, с. 16.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy