Цысі
Цысі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, валадарная каралева, мастачка, манарх, фатографка |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1835[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1908[1][2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Yehenara Huizheng[d] |
Муж | Сяньфэн |
Дзеці | Тунчжы (імператар) |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цысі (кіт.: 慈禧皇太后) (29 лістапада 1835 — 15 лістапада 1908, Пекін) — маньчжурская імператрыца, якая цягам 47 гадоў (з 1861 па 1908) дэ-факта кіравала Кітаем.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Будучая імператрыца нарадзілася ў 1835 годзе ў сям’і, якая належала да слыннага маньчжурскага роду. Яе ўзыходжанне да вяршынь улады пачалося ў 1853 годзе, калі яна стала адной са шматлікіх жонак імператара Сяньфэна. Праз тры гады яна ўжо была адной з галоўных фігур пры двары, бо нарадзіла бяздзетнаму да таго часу манарху спадкаемца. Уплыў Цысі на слабога і хворага імператара набыў такую моц, што многія дзяржаўныя справы вырашаліся толькі праз яе. Яна прымала даклады чыноўнікаў, падпісвала паперы і нават выказвала свае меркаванні на афіцыйных прыёмах, што было нечуванай справай для тагачаснага Кітая. Калі ў 1861 годзе Сяньфэн памёр, спрактыкаваная ў вядзенні інтрыг Цысі здолела адсунуць на другі план сваіх супернікаў і стаць усемагутнай кіраўніцай Кітая пры малалетнім імператары. Імператрыца цягам амаль паўстагоддзя заставалася самым уплывовым чалавекам у краіне, тым часам як на троне паспелі змяніць адзін аднаго яе сын Тунчжы (1861—1873) і пляменнік Гуансюй (1875—1908), абодва прадстаўнікі дынастыі Цын.