Content-Length: 147507 | pFad | http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BC%D1%8D%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B

Амэрыканцы — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Амэрыканцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Амэрыка́нцы — нацыя, грамадзяне Злучаных Штатаў Амэрыкі, аднак у гэтага тэрміна існуюць іншыя значэньні, якія маюць на ўвазе жыхароў усяго заходняга паўшар’я ў цэлым. Самі жыхары ЗША, традыцыі, даволі рэдка выкарыстоўваюць гэты этнонім для пазначэньня жыхароў суседніх, асабліва лацінаамэрыканскіх краін. Насельніцтва ЗША ў 2007 годзе склала 303,3 мільёна чалавек, аднак парадку 40 мільёнаў — імігранты (зьвесткі па нелегальных мігрантах не ўключаюцца). Групы амэрыканцаў жывуць таксама ў валадарствах і падапечных тэрыторыях ЗША (напрыклад Пуэрта-Рыка і Гуам), а таксама ў Эўропе, Канадзе і Мэксыцы.

У адрозьненьне ад беларусаў, чыя ідэнтычнасьць вызначаецца этнічнай прыналежнасьцю, ідэнтычнасьць амэрыканцаў вызначаецца грамадзянствам, бо яны вельмі разнастайныя па расавым, этнічным і рэлігійным складзе, прычым гэтая гэтэрагеннасьць асабліва ўзмацнілася ў апошнія дзесяцігодзьдзі. У ЗША існуе таксама тэрмін карэнныя амэрыканцы, якім пазначаюць індзейцаў і эскімосаў. У XVIIXVIII стагодзьдзях амэрыканцамі таксама менавалі першабытнікаў выспаў Ціхага акіяна.

Амэрыканская нацыя, як і яе канадзкія і лацінаамэрыканскія субраты — адна з самых маладых на зямлі. І хоць чалавечыя селішчы на тэрыторыі ЗША меліся ўжо каля 10.000 гадоў, і да пачатку эўрапейскай калянізацыі тут выразна склаліся індзейскія племянныя арэалы, большасьць (каля 70%) сучасных амэрыканцаў — прамыя нашчадкі перасяленцаў з Эўропы.

Брытанская калянізацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Засяленьне ЗША пачалося з высаджваньняў брытанскіх (ангельцы і шатляндцы), а таксама нідэрляндзкіх каляністаў. У адрозьненьне ад Лацінскай Амэрыкі, паўночныя эўрапейцы прыбывалі ў ЗША цэлымі сем’ямі, як правіла зь дзецьмі, а таму ў іх не было ні патрэбы, ні жаданьня кантактаваць з аўхтахтоннымі індзейскімі плямёнамі, якія падвергнуліся масаваму высяленьню, а затым і генацыду. Цьвёрдая і заканадаўча замацаваная сыстэма расізму і сэгрэгацыі перашкаджалі міжрасавым кантактам зь індзейцамі і нэграмі, завезенымі сюды ў якасьці рабоў. Правіла адной кроплі крыві даволі доўга існавала ў ЗША, але ўжо даўно не выконваецца ў нашы дні.

Масавая іміграцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу ўсяе свае гісторыі, але асабліва ў 1880—1950 гадох, ЗША захліснулі хвалі эўрапейскай іміграцыі, якая гэтым разам насіла хутчэй усходне, а затым паўднёваэўрапейскі характар. Масава прыбывалі ірляндцы і немцы, затым італьянцы, грэкі, палякі, франкаканадцы і габрэі. І калі ірляндцы добра валодалі ангельскай мовай, а немцы былі ў асноўным блізкароднаснымі пратэстантамі, то астатнім групам у ЗША было цяжка адаптавацца, асабліва гэта краналася выхадцаў з раманскіх краін.

У мінулым, менавіта нашчадкі эўрапейцаў найболей часта асацыяваліся з амэрыканцамі, бо яны склалі ядро нацыі, перасяліўшыся з Эўропы ў ангельскія калёніі Паўночнай Амэрыкі: ангельцы, шатляндцы, ірляндцы і меней шматлікія нідэрляндцы, датчане, і інш. Яны ўсё яшчэ складаюць найболей шматлікую катэгорыю сучасных гражан ЗША і зьяўляюцца асноўнымі носьбітамі стандартнай ангельскай мовы.

У ЗША пражывае і значная колькасьць (каля 40 мільёнаў) нэграў (большасьць зь якіх мулаты зь некаторай прымешкай белай (17%) і індзейскай (3%) крыві), якія ўсё яшчэ часта падвяргаюцца ўтоенай дыскрымінацыі і сэгрэгацыі. Яны маюць сваю адмысловую культуру і дыялект (афраамэрыканская ангельская мова або эбанікс). Для шматлікіх афраамэрыканцаў, як зрэшты і прадстаўнікоў шматлікіх іншых этнакультурных груп новых імігрантаў, характэрна кампактнае пражываньне ў адмысловых гарадзкіх раёнах — гета.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году прымаў удзел кандыдат Барак Абама, які зьяўляецца нашчадкам амэрыканкі і жыхара рэспублікі Кенія, г. зн. не зьяўляецца афра-амэрыканцам.

Амэрыканская нацыя ў асноўным склалася перад Вайной за незалежнасьць да канца 18 стагодзьдзя, але ў наступным у склад амэрыканцаў працягвалі ўлівацца прадстаўнікі розных этнічных і расавых груп, якія імігравалі ў ЗША. Асымілюючыся, яны ўплывалі на фармаваньне этнаграфічнай карціны, мовы і культуры амэрыканцаў. У канцы 19 ст. нараўне з іміграцыяй з Заходняй Эўропы ўзмацніўся прыток перасяленцаў з Азіі, што яшчэ больш павялічыла этнічную разнастайнасьць у краіне, хоць асыміляцыя гэтых імігрантаў яшчэ мацней, чым раней, абцяжарвалася расізмам і ўсялякімі забаронамі на міжрасавыя шлюбы, кантакты, засільлем Ку-Клукс-Клана, судом лінча і г. д.

Лацінаамэрыканцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гады 1-й сусьветнай вайны (1914—1918) узрастае лік перасяленцаў з Мэксыкі і іншых краін Лацінскай Амэрыкі. Прыток імігрантаў з Эўропы, вельмі высокі прыканцы 19 — пачатку 20 стст., пасьля 1-й сусьветнай вайны рэзка скараціўся ў выніку заканадаўчых абмежаваньняў і ў сярэдзіне 60-х гг. 20 ст. складаў каля 300 тыс. чал. у год. Раўналежна ўзрос прыток негальных працоўных мэксыканцаў і іншых лацінаамэрыканцаў, асабліва ў канцы 20 — пачатку 21 стагодзьдзяў. Большасьць сучасных лацінаамэрыканцаў ЗША (52% з 45 мільёнаў) — імігранты захоўваюць гішпанскую мову і дрэнна асымілююцца з прычыны свайго зьмяшанага паходжаньня. Імігранты (за выключэньнем выхадцаў з Паўночнай Эўропы) у рознай меры падвяргаліся і нярэдка падвяргаюцца ў цяперашні час дыскрымінацыі ў розных абласьцёх жыцьця, асабліва на бытавым, моўным узроўні, на рынку жыльля.

Амэрыканцы — параўнальна маладая нацыя, і працэсы этнічнай кансалідацыі ў ёй маюць дывэргентны характар (у адрозьненьне ад бразыльцаў і мэксыканцаў). Шматлікія нацыянальныя групы, якія ўваходзяць у яе склад (нават белыя палякі, італьянцы, расейцы, габрэі, ня кажучы ўжо аб мэксыканцах і іншых), у рознай ступені захоўваюць, хоць і ў некалькі зьмененым выглядзе, элемэнты культуры краін свайго паходжаньня.

Выхадцы з ЗША ў асноўным кажуць на ангельскай мове; яна ж у асноўным успрымаецца і як дзяржаўная мова ЗША (амэрыканізмы). Ангельская мова ў ЗША даволі архаічная, яна абапіраецца на фанэтычныя стандарты Вялікабрытаніі 17—18 стагодзьдзяў, у апошні час узмацняецца гішпанскі ўплыў, як і ўласна сама гішпанская мова ў ЗША.

Як і калісьці ў сярэднявечнай Эўропе, у ЗША налічваецца каля 260 хрысьціянскіх веравызнаньняў, рэлігійнага пляткарства і сэктаў. Найболей распаўсюджаныя пратэстанцкія царквы — каля 50% вернікаў (баптызм, мэтадызм, лютэранства, прэсьвітэрыянства). Каля 40% насельніцтва — каталікі, якія раней з падазронам успрымаліся ў ЗША з-за сталых каляніяльных канфліктаў з Гішпаніяй, Мэксыкай, Францыяй. (Каталіцызм вызнаюць нашчадкі імігрантаў з Ірляндыі, Італіі, Польшчы, Мэксыкі, Партугаліі, Бразыліі). Праваслаўе таксама досыць шырока прадстаўлена ў ЗША ў асяродзьдзі выхадцаў з Грэцыі, Бліжняга Ўсходу (асабліва Лібана), сярод нядаўніх імігрантаў зь Беларусі, РФ, Украіны, Румыніі. У краіне пражывае таксама звыш 5,5 млн юдэяў, г.зн. прыкладна гэтулькі жа, колькі і ў Ізраілі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэрыканцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BC%D1%8D%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy