Камуністычная партыя Ўкраіны
Камуністычная партыя Ўкраіны (па-ўкраінску: Комуністична партія України) — забароненая прарасейская палітычная партыя сучаснай Украіны. Лідэр партыі — Пятро Сіманенка.
Ідэалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камунізм, прарасейская рыторыка.
Удзел у выбарах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта былі першыя выбары пасьля аднаўленьня дзейнасьці партыі ў 1993 годзе. Выбары праходзілі па мажарытарнай выбарчай сыстэме. Камуністы перамаглі ў 85 з 450 выбарчых акругаў, і сфармавалі буйнейшую фракцыю ў Вярхоўнай Радзе.
Гэтыя выбары праводзіліся паводле зьмешанай выбарчай сыстэмы. Палова (225) дэпутатаў абіраліся па партыйных сьпісах, астатнія 225 ў акругах. Камуністычную партыю падтрымалі 24,65% альбо 6 550 353 выбаршчыкоў, першае месца. Такім чынам, партыя атрымала 84 дэпутацкія мандаты. Таксама 34 прадстаўнікі ад камуністаў перамаглі ў аднамандатных акругах, то бок усяго камуністы здабылі 121 мандат.
Пятро Сіманенка зьяўляўся кандыдатам ад камуністаў на пост Прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 1999 году. На іх ён атрымаў падтрымку 5 849 077 галасоў выбаршчыкаў, альбо 22,24%, і разам зь Леанідам Кучмам трапіў у другі тур выбараў. Нягледзячы на падтрымку амаль ўсіх левых сілаў, у другім туры ён прайграў дзейснаму Прэзыдэнту Кучму. Пятра Сіманенку падтрымалі 10 665 420 выбаршчыкаў, альбо 37,80%.[1]
На гэтых выбарах камуністы ўпершыню саступілі першае месца правацэнтрыстам з блёку Віктара Юшчанкі «Наша Ўкраіна». Камуністаў падтрымалі 5 178 074 выбаршчыкі ці 19,98%. Яны атрымалі 59 дэпутацкіх мандатаў. У аднамандатных акругах толькі 6 прадстаўнікоў ад партыі здабылі перамогу. Такім чынам, разам камуністы атрымалі 65 дэпутацкіх мандатаў.
На гэтых выбарах лідэр партыі, Пятро Сіманенка, атрымаў падтрымку 1 396 135 галасоў выбаршчыкаў, альбо 4,97% (чацьвертае месца)[2]. Найбольшую падтрымку ён атрымаў на Поўдні ды Ўсходзе Ўкраіны: за яго кандыдатуру прагаласавалі 10,60% выбаршчыкоў Днепрапятроўскай, 10,04% Хэрсонскай, 8,84% жыхароў Севастопалю. Найменш Пятра Сіманенку падтрымалі выбаршчыкі Заходняй Ўкраіны. Так, яго падтрымлі 0,53% выбаршчыкоў Тарнопальскай, 0,70% Івана-Франкоўскай, ды 0,83% Львоўскай вобласьці.
Выбары ўпершыню праводзіліся паводле прапарцыйнай выбарчай сыстэмы. На іх партыю падтрымалі 929 591 выбаршчыкаў альбо 3,66%. Хоць партыя і здолела прайсьці 3% бар’ер, гэты вынік быў найгоршы за ўсю гісторыю ўдзелу партыі ў агульнанацыянальных выбарах. Партыя саступіла нават сацыялістам, якіх падтрымалі 5,69% выбаршчыкаў. Такім чынам, камуністы занялі пятае месца і атрымалі 21 дэпутацкі мандат. Але, нягледзячы на гэткія вынікі, камуністы ўпершыню ўвайшлі ў парлямэнтскую большасьць разам з Партыяй Рэгіёнаў ды сацыялістамі.
На датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году партыя атрымала 1 257 291 галасоў выбарцаў, або 5,39% (чацьвертае месца)[3] і атрымала 27 мандатаў у Вярхоўнай Радзе.
Пятро Сіманенка зарэгістраваны[4] Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй Украіны як кандыдат ад блёку левых ды левацэнтрысцскіх сілаў.[5] У гэты блёк апрача камуністычнай партыі ўвайшлі таксама Сацыял-дэмакратычная партыя Ўкраіны (аб'яднаная), Усеўкраінскае аб'яднаньне левых «Справядлівасьць» ды Зьвяз Левых Сілаў. Па выніках выбараў Пятро Сіманенка атрымаў 872 877 галасоў выбаршчыкаў, альбо 3,54%[6] галасоў (шостае месца).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Результати голосування (укр.)
- ^ Результати голосування по Україні (укр.)
- ^ Центральна виборча комісія України - WWW відображення ІАС "Вибори народних депутатів України" Архіўная копія
- ^ Вибори Президента України 17 січня 2010 року. Кандидати на пост Президента України Цэнтральная Выбарчая Камісія Ўкраіны (укр.)
- ^ Лідера КПУ Петра Симоненка висунуто єдиним кандидатом у Президенти України від Блоку лівих сил (укр.)
- ^ Старонка Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны па выбарах Прэзыдэнта Ўкраіны 2010 (укр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Гэта — накід артыкула пра ўкраінскую палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |