Рэспубліканская партыя ЗША
Каардынаты: 38°53′08″ пн. ш. 77°00′20″ з. д. / 38.88556° пн. ш. 77.00556° з. д.
Рэспубліканская партыя ЗША | |
анг. Republican Party | |
Лідэр партыі | Рона Макдэніэл |
---|---|
Заснавальнік | Партыя вігаў ЗША, Партыя вольнай зямлі |
Дата заснаваньня | 20 сакавіка 1854 (170 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | ЗША, г.Вашынгтон, Паўднёва-ўсходняя чвэрць, вул. Першая, д. 310 |
Ідэалёгія | Кансэрватызм |
Інтэрнацыянал | Міжнародны дэмакратычны зьвяз |
Моладзевая арганізацыя | Маладыя рэспубліканцы |
Колькасьць | 68 049 840 |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Палата прадстаўнікоў | 239 / 435 |
· Сэнат | 52 /100 |
· Верхнія палаты штатаў | 1158 / 1972 |
Дэвіз | Вялікая старая партыя |
Афіцыйны сайт | www.gop.com |
Рэспубліка́нская па́ртыя ЗША — адна зь дзьвюх вядучых партыяў ЗША, заснаваная ў 1854 годзе на аснове Партыі вігаў. Кожныя 4 гады перад прэзыдэнцкімі выбарамі склікаецца партыйны зьезд, які ўхваляе праграму і абірае вылучэнцаў на пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта. Бягучай дзейнасьцю кіруе Нацыянальны камітэт. Першым прэзыдэнтам ад партыі ў 1860 годзе абраўся Абрагам Лінкальн. У грамадзянскай вайне 1861—1865 гадоў падтрымлівала паўночныя штаты. Да канца 19 ст. акрэсьлілася ў якасьці кансэрватыўнай зь лібэральным крылом. У 20 ст. 10 зь 17 прэзыдэнтаў ЗША былі рэспубліканцамі[1].
Прэзыдэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]XIX ст.:
- Абрагам Лінкальн (1861—1865)
- Уліс Грант (1869—1877)
- Рутэрфорд Гэес (1877—1881)
- Джэймз Гарфілд (1881)
- Чэстэр Артур (1881—1885)
- Ўільям Макінлі (1897—1901)
XX ст.:
- Тэадор Рузвэлт (1901—1909)
- Ўільям Тафт (1909—1913)
- Ўорэн Гардынг (1921—1923)
- Кальвін Кулідж (1923—1929)
- Гэрбэрт Гувэр (1929—1933)
- Дўайт Эйзэнгаўэр (1953—1961)
- Рычард Ніксан (1969—1974)
- Джэралд Форд (1974—1976)
- Роналд Рэйган (1981—1989)
- Джордж Гэрбэрт Буш (1989—1993)
XXI ст.:
- Джордж Ўокер Буш (2001—2009)
- Дональд Трамп (2017—2021)
Замежныя справы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сваёй праграме 2012 г. партыя заклікала «лідараў расейскага ўраду» адмовіцца ад «падтрымкі апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рэспубліканская партыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2002. — Т. 14. — С. 24-25. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
- ^ Тацьцяна Каравянкова. Рэспубліканская партыя ЗША заклікае Расею адмовіцца ад падтрымкі «апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі» // БелаПАН, 29 жніўня 2012 г. Праверана 22 лютага 2014 г.
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |