Content-Length: 114309 | pFad | http://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B4%D0%B0%D1%80&action=edit&section=4

Польдар — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Польдар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Польдар у Несмерсілі[de] (Германія), від з паветра, май 2012
Нордостполдэр (Нідэрланды), асушанага ў 1936—42 гадах (плошча 595,41 км²)

По́льдар (нідэрл.: polder) — асушаны і апрацаваны нізінны ўчастак узбярэжжа. Польдары звычайна размяшчаюцца на месцы нізінных забалочаных марскіх узбярэжжаў — маршаў, часта ніжэй узроўню мора, абаронены ад мора ці іншых вадаёмаў валамі, дамбамі і іншымі гідратэхнічнымі збудаваннямі ад затаплення марскімі і рачнымі водамі. Узровень грунтавых водаў у польдарах рэгулюецца дрэнажнымі ўстройствамі, часта з машыннай адпампоўкай вады. Польдары адрозніваюцца высокай урадлівасцю, таму звычайна апрацоўваюцца.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны галоўным чынам па берагах Паўночнага мораНідэрландах, Даніі, Германіі), а таксама ў Польшчы, Японіі і некаторых месцах Атлантычнага ўзбярэжжа ЗША, сустракаюцца па ўзбярэжжы Чорнага мора каля Адэсы (Украіна). Найбуйнейшыя польдары былі створаны ў Нідэрландах у рамках праекта «Зёйдэрзэ». Значная колькасць польдарных земляў з даўніх часоў існуе на тэрыторыі цяперашняй Калінінградскай вобласці (Палескі, Слаўскі раёны). Маюцца асушаныя польдарныя землі ў Літве, Латвіі (Курзэмэ) і збольшага ў Эстоніі.

  • Morten Stenak. 2005. De inddæmmede Landskaber - En historisk geografi. Landbohistorik Selskab.
  • Ven, G.P. van de (red.) 1993. Leefbaar laagland: geschiedenis van waterbeheersing en landaanwinning in Nederland. Matrijs, Utrecht.
  • Wagret, P. 1972. Polderlands. London : Methuen.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B4%D0%B0%D1%80&action=edit&section=4

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy