Content-Length: 225084 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D0%B2%D0%B0%D1%80_%D0%90%D0%B0%D0%BB%D1%82%D0%B0

Алвар Аалта — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Алвар Аалта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алвар Хуга Хенрык А́алта
Дата нараджэння 3 лютага 1898(1898-02-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1976(1976-05-11)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Фінляндыя
Альма-матар
Працы і дасягненні
Член у
Працаваў у гарадах Ювяскюля[6], Хельсінкі, Турку[6], Кембрыдж і Выбарг
Архітэктурны стыль мадэрнізм, функцыяналізм
Найважнейшыя пабудовы

Санаторыя ў Пайміё
Выбаргская бібліятэка
Віла Майрэ
Бэйкер-хаўс
Палац «Фінляндыя»

Політэхнічны інстытут у Отаніемі
Уплыў Jonas Heiska[d]
Узнагароды
alvaraalto.fi (фін.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алвар Хуга Хенрык Аалта[7] (фінск.: Hugo Alvar Henrik Aalto, 3 лютага 1898, Куартанэ — 11 мая 1976, Хельсінкі) — фінскі архітэктар і дызайнер, «бацька мадэрнізму» ў Паўночнай Еўропе, адзін з заснавальнікаў сучаснага дызайну.

Адзін з найбуйнейшых архітэктараў XX ст. Скончыў Тэхналагічны інстытут у Хельсінкі (1923). Працаваў у розных краінах свету (Швецыя, ЗША, Германія і інш.). Праектаваў жылыя комплексы, друкарні, санаторыі, бібліятэкі, навучальныя ўстановы, культурныя цэнтры, прамысловыя аб’екты (заводы, фабрыкі) і інш.

У сваёй творчасці спалучаў нацыянальныя фінскія традыцыі з прынцыпамі функцыяналізму і арганічнай архітэктуры, дабіваўся выразнасці аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, арганічна ўпісанай у прыродны ці гарадскі ландшафт. Лічыцца адным са стваральнікаў фінскага дызайну.

Палац «Фінляндыя» ў Хельсінкі — адна з найбольш значных пабудоў А. Аалта

Сярод найбольш значных твораў Алвара Аалта — галоўны будынак Політэхнічнага інстытута ў Атаніемі (1963-66), санаторый у Пайміа (1929-30), палац «Фінляндыя» ў Хельсінкі; бібліятэка ў Выбаргу; культурны цэнтр у Вольфсбургу (1962); будынак Пенсійнага кіравання і інш. У творчасці Аалта адлюстраваўся шматслойны характар фінскай культуры (змяшэнне розных элементаў заходняй цывілізацыі, рэшткаў дагістарычных і сярэднявечных часоў). Значную ўвагу архітэктар надаваў арганізацыі асвятлення ў будынках, бо лічыў, што святло фармуе прастору, выяўляе пластыку канструкцый, служыць магутным сродкам ўздзеяння на чалавечыя эмоцыі.

Зноскі

  1. а б в Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
  2. а б Alvar Aalto
  3. а б https://www.mfa.fi/kokoelmat/arkkitehdit/alvar-aalto/ Праверана 6 жніўня 2020.
  4. Hautahaku Праверана 10 студзеня 2021.
  5. https://www.helsinginseurakunnat.fi/material/attachments/hautausmaat/hietaniemi/w8GZkM0y7/Hietaniemen_merkittavia_vainajia.pdf
  6. а б в г MODERNE ARCHITEKTUR A-ZTaschen, 2016. — S. 8. — 693 с.
  7. Напісанне імя і прозвішча Алвар Аалта ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.7.
  • Аалта // Культуралогія: Энцыкл. даведнік Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Aalto A. Bde I—III. Ed. Fleig K. Zürich, 1963—1978.
  • Schildt G. A. Aalto. [Vol.] 1—4. N. Y., 1984—1994.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D0%B2%D0%B0%D1%80_%D0%90%D0%B0%D0%BB%D1%82%D0%B0

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy