Content-Length: 333838 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%B7%D0%BC

Будызм — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Будызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будызм
Сцяг[d]
Дата заснавання / стварэння невядома[1]
Выява
Названа ад буда
Заснавальнік Гаўтама Буда
Месцазнаходжанне
Колькасць членаў 520 002 000[2]
Месца заснавання Bodh Gaya[d]
Асноватворны дакумент Tripitaka[d]
Папярэдні ў спісе ведычная рэлігія
Вывучаецца ў Buddhist studies[d]
Афіцыйная рэлігія Бутан, М’янма, Тайланд і Шры-Ланка
Аддзялілася ад ведычная рэлігія
Stack Exchange site URL buddhism.stackexchange.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Статуя Буды ў горадзе Бодх-Гая, штат Біхар, Індыя

Будызм (санскр.: बौद्ध धर्म, Buddha Dharma IAST — «Навука Абуджанага») — найстаражытнейшая з трох сусветных рэлігій, разам з ісламам і хрысціянствам, а таксама філасофскае вучэнне, якое ахоплівае розныя традыцыі, вераванні і практыкі, у значнай ступені заснаваныя на вучэнні Буды Гаўтамы Сак’ямуні, вядомага як Буда. Ён жыў і выкладаў на паўночным усходзе індыйскага субкантынента ў VI-IV стагоддзях да нашай эры[3]. Прызнаны будыстамі як абуджаны і асветлены настаўнік, які падзяліўся сваімі ведамі, каб дапамагчы жывым істотам скончыць пакуты цялеснага існавання (дугха), дасягнуць Нірваны і пазбегнуць таго, што называецца цыклам пакут і перанараджэнняў.

Будызм падзяляецца на дзве асноўныя плыні: Тхеравада («Школа старэйшын») і Махаяна («Вялікая калясніца»). Тхеравада з’яўляецца найстарэйшай плынню будызму, якая шырока распаўсюджана ў Шры-Ланцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Махаяна сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Усходняй Азіі і ўключае ў сябе школы Чыстая Зямля, Дзэн, Нітырэн-сю, Тыбецкі будызм, Сінгон-сю, Тэндай-сю і Сіннё-эн. У некаторых класіфікацыях Ваджраяна, якая з’яўляецца падкатэгорыяй Махаяны, што практыкуецца ў Тыбеце і Манголіі, прызнана трэцяй галінай будызму. Застаючыся самай папулярнай рэлігіяй у Азіі, абедзве галіны шырока распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Ацэнкі колькасці будыстаў па ўсім свеце істотна адрозніваюцца ў залежнасці ад спосабу вызначэння прыхільнасці да рэлігіі альбо вучэння. Ніжнія планка ацэнкі складае 350—500 млн практыкуючых[4].

Будыйскія школы адрозніваюцца адна ад адной шляхамі вызвалення, значэннем ступені важнасці і кананічнасці розных вучэнняў і пісанняў, асабліва сваёй практыкай[5]. Асновай будыйскай традыцыі і практыкі з’яўляюцца тры каштоўнасці (Тры Прыстанішчы): Буда, Дхарма (Навука) і Сангха (Братэрская Супольнасць). Прымаючы «прыстанішча ў трох каштоўнасцей», чалавек бярэ на сябе абавязак прытрымлівацца будыйскага шляху, што ў цэлым адрознівае будыста ад небудыста[6]. Іншыя метады могуць уключаць у сябе прытрымліванне запаведзей Буды, падтрымку манаскай абшчыны, адмаўленне ад звычайнага жыцця і прыняцце манаскага, развіццё ўважлівасці і практыкі медытацыі, вырошчванне вышэйшай мудрасці і праніклівасці, вывучэнне пісанняў, рэлігійнай практыкі, абрадаў, а ў традыцыі Махаяны яшчэ і заклікі да будаў і бодхісатваў.

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Буда Шак'ямуні
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дхамапада
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Сута Ніпата

«Буда» і Буда Сак’ямуні

[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя артыкулы: Буда, будызм і Гаўтама Буда

Творца фундаментальнага пераказу ў будыйскіх навуках традыцыйна акрэсліваецца імем «Буда» (у Санскрыце і Палі Buddha, г.зн. «Абуджаны»). Спасылаючыся на этымалогію гэтага слова ў Санскрыце і Палі можна сказаць, што буда гэта істота, якая дзякуючы практыцы маральнасці (silā), засяроджанню (samādhi, г.зн. медытацыйнаму паглынанню) і развіццю мудрасці (Палі: paññā, Санскрыт: prajñia) убачыла праўдзівую прыроду з’яў, альбо anicca — зменнасць, нетрываласць, dukkha — дыскамфорт звязаны са зменай і anatta — брак нязменнага «я». Гэта дасведчанне завецца «бодхі» (з Санскрыту і Палі), даслоўна «Абуджэнне» (званае таксама Асвятленнем), якое назаўсёды вызваляе ад цярпення цыклу нараджэнняў і смерці. Істота, якая абудзілася са «сну ігнаравання» дзякуючы адкрыю праўдзівай натуры рэчаіснасці, завецца будам. У гэтым разуменні, у святле будыйскіх навук, лічыцца, што будаў было многа, а таксама, што яшчэ мноства істот дасведчыць абуджэння.

Напісанне: слова «Буда» пісанае з вялікай літары азначае Сідхартху Гаўтаму — стваральніка Навукі Абуджанага, а напісанне «буда» з малой літары азначае якога-небудзь іншага Абуджанага/Араханта.

Асноўныя палажэнні і практыка

[правіць | правіць зыходнік]

Мноства розных плыней/тэндэнцый будыйскай думкі развілася з першаснага пераказу навук Буды Сак’ямуні пасля яго смерці. Адрозніваюць іх практыкі, націск на выбраныя плыні-часткі з Навукі Абуджанага і культура. Тым не менш, існуе таксама мноства супольна прызнаных каштоўнасцей для ўсіх традыцый і школ Будызму.

Чатыры Шляхетныя Праўды

[правіць | правіць зыходнік]
Буда пасля Абуджэння дзеліцца ведамі з Пяццю Аскетамі, першымі вучнямі і паслядоўнікамі, у Парку Газелей у Сарнасе.

Сутнасць альбо асноватворныя погляды Навукі Абуджанага выкладзеныя ў Чатырох Шляхетных Праўдах (Палі: cattāri ariya saccāni; Санскрыт: catvāry ārya satyāni), сфармуляваных Будам Шак’ямуні ў час першага казання ў Парку Газtлі ў Сарнасе. Чатыры Шляхетныя Праўды прымаюцца ўсіма традыцыямі Будызму без выключэння. Гэта:

  1. Першая Шляхетная Праўда аб Цярпенні (Палі: dukkha ariya sacca; Санскрыт: arya duhkha satya) — «Нараджэнне ёсць цярпенне, старэнне ёсць цярпенне, смерць ёсць цярпенне; роспач, нараканне, боль і напружанне ёсць цярпенне; павязанне з непажаданым ёсць цярпенне; расстанне з пажаданым ёсць цярпенне; не дасягненне пажаданага ёсць цярпенне.»[7]
  2. Другая Шляхетная Праўда аб Прычыне Цярпення (Палі: dukkha samudayo ariya sacca; Санскрыт: arya samudaya satya) — прычынай цярпення ёсць жаданне — «Гэта, мніхі, Шляхетная Праўда аб Прычыне Цярпення: жаданне, якое стварае далейшае станаўленне (перанараджэнне) — якое суправаджае запал і захапленне, што знаходзіць радасць то тут, то там — жаданне пачуёвае прыемнасці, жаданне станаўлення, жаданне небыцця.»
  3. Трэцяя Шляхетная Праўда аб Спыненні Цярпення (Палі: dukkha nirodho ariya sacca; Санскрыт: arya nirodha satya) — «поўнае знікненне і спыненне, адмова, пакіданне, вызваленне, адпусканне жадання.»
  4. Чацвёртая Шляхетная Праўда аб Сцежцы, якая праводзіць да Вызвалення (Палі: dukkha nirodha gāmini paṭipadā ariya sacca; Санскрыт: arya mārga satya) — шляхам да спынення цярпення з’яўляецца Шляхетная Васмёркавая Сцежка — адпаведны погляд, адпаведнае рашэнне, адпаведная мова, адпаведнае дзеянне, адпаведнае жыццё, адпаведнае імкненне, адпаведнае засяроджанне, адпаведная медытацыя.[8]

Далейшыя навукі вынікаюць з Чатырох Шляхетных Праўд, складаюць іхні аналіз і развіццё. Аднак для іх правільнага зразумення неабходна таксама зразуменне дактрыны нетрываласці і браку вечнага «я» (Палі: anattā, Санскрыт: anatman), г.зн. факта, што ўсе з’явы пазбаўленыя трывалай «істоты»/субстанцыі — пустыя і існуюць ва ўзаемнай залежнасці і ніколі не з’яўляюцца незалежнымі ад умоў.

Шляхетная Васмёркавая Сцежка

[правіць | правіць зыходнік]

Шляхетная Васмёркавая Сцежка (таксама: Васміаспектавая) ёсць сцежкай практыкі. Прытрымліванне яе парад і ўказанняў, сабраных у васьмі пунктах (адтуль яе і назва) мае праводзіць да поўнага знікнення цярпення і, адпаведна, канчатковага пераходу абуджанай істоты з самсары да Нірваны. Шляхетная Васмёркавая Сцежка вынікае з Чацвёртай Шляхетнай Праўды, Праўды аб Сцежцы, якая праводзіць да Спынення Цярпення. Буда мовіў навуку, што дзякуючы цнатлівасці, ведам і засяроджанню можна дасягнуць дасканаласці — Абуджэння — а Чатыры Шляхетныя Праўды і Шляхетная Васмёркавая Сцежка вызначаюць дарогу, якая вядзе да дасягнення гэтай мэты.

Восем спіц Кола Дхармы сімвалізуюць Шляхетную Васмёркавую Сцежку

Для таго, каб цалкам зразумець Чатыры Шляхетныя Праўды, Буда раіў ісці Шляхетнаю Васмёркаваю Сцежкай, якая складаецца з:

  1. Слушны Погляд — пазнанне Чатырох Шляхетных Праўд (Палі: sammā-diṭṭhi; Санскрыт: samyak-dṛṣṭi)
  2. Слушчане Рашэнне — гэта рашэнне адмовы ад злой волі і адступленне ад выклікання любой крыўды (Палі: sammā-saṅkappa; Санскрыт: samyak-saṃkalpa)
  3. Слушнае Слова — устрыманне ад хлусні, ад мовы выклікаючай непаразуменні паміж людзмі («дзелячай» мовы), абразлівай мовы, пустаслоўя (Палі: sammā-vācā; Санскрыт: samyak-vāc)
  4. Слушны Чын — гэта ўстрыманне ад забойства, ад крадзежы, ад няскромнасці (Палі: sammā-kammanta; Санскрыт: samyak-karmānta)
  5. Слушнае Зарабкаванне — гэта ўстрыманне ад зарабкавання, якое прыносіць шкоду іншым істотам, такога як: рыбалоўства, гандаль зброяй, жывымі істотамі альбо іх целамі, алкаголем і іншымі наркотыкамі, атрутай, на бойні, у вайсковых структурах, звязаных з хлуснёй, здрадай, прадказаннем будучыні, ашукваннем, выкарыстаннем і г. д. (Палі: sammā-ājīva; Санскрыт: samyak-ājīva)
  1. Слушны Высілак — гэта намеры і высілак, якія не дазваляюць паўстання злых, а спрыяюць паўстанню добрых ментальных уласцівасцей. (Палі: sammā-vāyāma; Санскрыт: samyak-vyāyāma)
  2. Слушная Уважлівасць — захаванне ўважлівасці ва ўсім, што прадпрымліваецца (Палі: sammā-sati; Санскрыт: samyak-smṛti)
  3. Слушная Медытацыя — імкненне да дасягнення станаў, у якіх знікае «эга» (Палі: sammā-samādhi; Санскрыт: samyak-samādhi)[9][10]

Санскрыцкае samyak і Палійскае sammā значаць тое, што «звярнуцца да аднаго», «адвярнуцца ад рэшты», «цэлы», «увесь», «правільны», «уласьцівы», «праўдзівы». Шляхетная Васміаспектавая Сцежка разглядаецца некаторымі Будыйскімі школамі/традыцыямі як асобныя ўзроўні развія, праз якія мусіць прайсці практыкуючы. У голас гэтаму погляду, пазнанне і рэалізацыя аднаго прыступку, праводзіць як наступства да наступнага. Існуе таксама супрацьлеглы погляд, які раіць развіваць усе аспекты адначасова (кола з няроўнымі спіцамі не паедзе).

Шляхетная Васміаспектавая Сцежка дзеліцца часта на тры «суполкі» правілаў, якія са-ствараюць і даакрэсліваюць асноўныя цнатлівасці: мудрасць (Палі: paññā; Санскрыт: prajñā), маральнасць (Палі: sīla; Санскрыт: śīla) і засяроджанне (Палі: samādhi; Санскрыт: samādhi)[11].

Медытацыя — працэс самапаглыблення з мэтай самадасканалення, пры якім істота застаецца сам-насам са сваёю свядомасцю. Мэтай медытацыі з’яўляецца дасягненне стану адсутнасці думак альбо стану розуму, «які нагадвае прастору» (стану пустаты), Вызваленне з Кола Перанараджэнняў, дасягненне спакою, знішчэнне (цярпення), развіццё мудрасці, дасягненне Асвятлення, стану Нірваны, атрыманне непасрэдных ведаў, паляпшэнне здароўя і такім чынам прадаўжэнне працягласці жыцця з мэтай дапамагчы іншым істотам вызваліцца з цярпення і г. д.[12]

Карма альбо карман з Санскрыту कर्म (Палі: kamma) з’яўляецца асноўным і вельмі важным паняццем Навукі Абуджанага. Даслоўна гэта слова азначае «дзеянне» альбо «чын»; што-кольвек нехта робіць, гаворыць альбо думае паўстае карма. У Будыйскім значэнні не азначае выніку, які акрэсліваецца як плён (Санскрыт, Палі: vipaka), эфекту альбо прызначэння. Правіла прычыны і наступства называецца ў мове Палі kamma-vipaka (дзеянне-плён) і гаворыць, што кожны ўчынак мае свае наступствы — добрыя ўчынкі вяртаюцца ў выглядзе шчасця, злыя ўчынкі — у выглядзе цярпення.

Карма з’яўляецца рухавіком, які прыводзіць у рух кола цыкла некантраліруемага перанараджэння. Карме падлягаюць усе неасветленыя істоты.

Словы Абуджанага з Сутры Аздобы Махаяны аб дзеянні негатыўнай кармы:

Ёсць такія, каторыя ангажуюцца адно толькі ў негатыўныя дзеянні;
Ёсць такія, якія бесперастанку нішчаць тое, што добра;
Ёсць таксама такія, якім бракуе правільнасці, якая праводзіць да вызвалення -
А таму тыя, якім бракуе пазітыўных рыс, адрэзаныя ад прычыны абуджэння.

Словы Абуджанага з Дхамапады аб дзеянні негатыўнай і станоўчай кармы:

Зараз церпіць і пазней будзе цярпець. Злодзей церпіць у двух часах. «Зрабіў зло» — думае і церпіць. Церпіць таксама, калі ідзе да ніжэйшых светаў. (17 верш)
Зараз шчаслівы і пазней будзе шчаслівы. Дабрачынца шчаслівы ў двух часах. «Зрабіў дабро» — думае і ёсць шчаслівы. Таксама шчаслівы, калі пераходзіць да поўнага асалоды стану. (18 верш)

Словы Абуджанага з Сутры ведаў аб ілюзіі, аб якой прасіла найвышэйшая багіня апісваюць працэс награмаджэння заслугі (станоўчай кармы) і дзякуючы таму дасягненне асвятлення наступным чынам:

Дзякуючы збору падобных да ілюзіі награмаджэнняў
Зайснуе бадобнае да ілюзіі прасвятленне.
Наступіць падобны да ілюзіі паказ
Ілюзарычнай дапамогі нясучай адчувальным істотам.

Як паўстае карма?

[правіць | правіць зыходнік]

Істоты праз свае чыны збіраюць досвед у розуме, негатыўны альбо пазітыўны, у залежнасці ад таго, ці з’яўляюцца яны карысныя для іншых істотаў, ці шкодныя. У эфекце свайго дзеяння істота засявае кармічнае насенне ў розуме, калі будуць прысутнічаць наступныя чыннікі:

  1. Свядомасць палажэння, у якім знаходзіцца
  2. Намер здзяйснення чыну і план ягонага выканання
  3. Здзяйсненне чыну альбо намаўленне каго-небудзь да яго здзяйснення
  4. Задавальненне з выніку гэтага дзеяння

У выпадку наяўнасці ўсіх чатырох элементаў кармічнае наступства з’яўляецца наймацнейшым і вынік чыну будзе найбольш інтэнсіўны. Напрыклад: кіроўца, які ненаўмысна выклікаў аварыю і зраніў пешага: (1) быў свядомы, што машына з’яўляецца небяспечным сродкам перамяшчэння і можа выклікаць аварыю і цярпенне іншых, (2) не хацеў яго скрыўдзіць, (3) аднак гэта зрабіў, (4) зусім не быў з таго задаволены. У гэтым выпадку пакінуты кармічны след у розуме няўдалага кіроўцы будзе толькі частковы.

Асабістая і сукупная карма

[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін кармы прымяняльны як да асобных індывідуумаў (у вялікім скарачэнні: кожная асоба заслугоўвае на тое, што мае), так і да збору істот: суполка, народ (кожны народ мае тое, на што заслугоўвае; цяперашняе становішча абумоўлена папярэднімі чынамі), насельніцтва зямлі і г. д.[12]

Будыйскія ўказанні

[правіць | правіць зыходнік]

Указанні — у Будызме азначаюць збор парадаў альбо рэкамендацый для неасветленых асоб, якія дазваляюць ім пазбегнуць негатыўнай кармы. У розных Будысцкіх традыцыях фармулююцца ў крыху розных формах, тым не меней іх змест застаецца нязменны. Найчасьцей замест слова «наказ» альбо «запаведзь» ужываецца менавіта слова «ўказанне», паколькі маюць яны характар дабравольнага абавязання. Буда казаў, што добра іх прытрымлівацца, аднак нікому не могуць быць навязаныя.

Першая Будыйская Запаведзь

[правіць | правіць зыходнік]

Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбірання жыя.

У адрозненні ад рэлігіяў, дзе запаведзь «не забівай» адносіцца толькі да чалавека, Будыйская запаведзь мае на ўвазе кожную істоту, якая мае цела, кожнае стварэнне, якое здольна адчуваць. Словы Буды з Дхамапады:

Усе дрыжаць, калі бачаць узнесены кій.
Усе баяцца смерці.
Беручы самога сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя.
Усе дрыжаць, калі бачаць узнесены кій.
Жыё дорага кожнаму.
Беручы самога сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя.
У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданне, голад і сапсаванне; але з прычыны забойстваў жывёл яны павялічыліся да дзевяноста васмі. (Словы Буды з Сута Ніпата)
Спадару Таямніц!
Першасная мудрасць усёведаючага зацвітае з кораня спачування. (Словы Буды з Сутры Указання Таямніц Татхагаты)

Перакладаючы дадзеныя радкі на сучасную мову, Першая Будыйская Запаведзь азначае, у тым ліку, быць веганам: не толькі ўласнаруч не забіваць жывых істот («не належыць удараць іншых»), але і не выкарыстоўваць прадукты атрыманыя ў выніку забойства: трупы, органы, мускулатура, скура і г. д. («ані выклікаць, каб былі бітыя»).

Пяць Указанняў

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбірання жыя.
  2. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад брання таго, што не дадзена.
  3. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад злога (неадпаведнага, няправільнага) сексуальнага чыну.
  4. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад неадпаведнай мовы.
  5. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад спажывання ап’яняльных напояў і наркотыкаў, якія праводзяць да неразважлівасці.

Прытрымліванне прынамсі Пяці Указанняў, а таксама прыняе прыстанішча ў Трох Каштоўнасцях адрознівае вучня Буды ад небудыста.

Восем Указанняў

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбірання жыя.
  2. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад брання таго, што не дадзена.
  3. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад злога (неадпаведнага, няправільнага) сексуальнага чыну.
  4. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад неадпаведнай мовы.
  5. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад спажывання ап’яняльных напояў і наркотыкаў, якія праводзяць да неразважлівасці.
  6. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад прыняя ежы ў неадпаведным часе (належыць прымаць пасілак адзін раз на дзень да палудня).
  7. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад танцаў, спеваў, музыкі, наведвання забаўляльных мерапрыемстваў, нашэння гірлянд, выкарыстання парфумаў і касметыкі для ўпрыгожвання цела.
  8. Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад выкарыстання высокіх альбо вялікіх ложкаў.

Манахі прытрымліваюцца дадаткова шэрагу ўказанняў, большасць з якіх з’яўляецца развіём альбо паглыбленнем Васьмі Указанняў. Так напрыклад Трэцяе Указанне для манаха азначае нават не дакранацца да жанчыны. Каб утрымліваць цела і розум у чысціні, манахі вучацца шанаваць усіх жанчын і трактаваць старэйшых жанчын як матак, равесніц як сёстраў, а малодшых жанчынаў як дачок. Акрамя таго манахі не карыстаюцца грашыма («золатам і срэбрам»), прытрымліваюцца шэрагу правілаў этычнага захавання. Да цярпення, між іншым, праводзіць таксама позняя пара начнога адпачынку.

Погляд на Будызм

[правіць | правіць зыходнік]

Шляхетная Васмёркавая Сцежка дае магчымасць разглядаць Будызм як тры фундаментальныя практыкі:

  • Маральная дысцыпліна (належнае слова, належны чын, належнае зарабкаванне)
  • Медытацыйная ўраўнаважанасць (адпаведнае імкненне, адпаведнае засяроджанне, адпаведная медытацыя)
  • Дасканалая мудрасць (уласцівы погляд, уласцівае мысленне)

У даслоўным перакладзе з палі і санскрыту, моў найстарэйшых Будысцкіх тэкстаў, «Навука Абуджанага».

Класіфікаванне Будызму як рэлігіі з’яўляецца памылкай, паколькі Навука Абуджанага не грунтуецца на веры ў каго-кольвек альбо што-кольвек, у тым ліку не грунтуецца на веры ў кіруючага светам Бога. Буда заўсёды адзначаў, што навучае аб «цярпенні і канцы цярпення», а яго навукі павінны мець перадусім практычнае прымяненне і служыць вызваленню з цярпення.[13][14] Добра адлюстроўвае стаўленне Буды да рэлігіяў прыпавесць «Ці існуе Бог?», а таксама наступныя словы Абуджанага:

Ні ўва што не вер, незалежна ад таго, дзе гэта прачытаў альбо хто табе гэта сказаў, нават калі я гэта сказаў, у выпадку калі гэта не згаджаецца з тваім разуменнем свету і здаровым глуздам. Распаўсюджаны Будысцкі выраз. Паўстаў, магчыма, на падставе Словаў Буды з Каляма Суты.
Чалавек, які ёсць свабодны ад сляпой веры, які ведае тое, што не было створанае, адрэзаў усе турботныя абмежаванні, выдаліў усе прычыны (выклікаючыя карму, добрыя і злыя) і які адкінуў усе жаданні — з’яўляецца сапраўды найвыбітнейшым з людзей. (97 верш Дхамапады)
Не верце ў якія-кольвек пасланні толькі таму, што праз доўгі час абавязвалі ў многіх краінах. Не верце ў нешта толькі таму, што многія людзі на працягу доўгага часу тое паўтараюць. Не прымайце нічога толькі з нагоды, што нехта іншы гэта сказаў, што падтрымлівае тое сваім аўтарытэтам нейкі мудрэц альбо каплан, альбо што напісана тое ў нейкім святым пісанні. Не верце ў нешта толькі таму, што гучыць праўдападобна. Не верце ў бачанні альбо ўяўленні, якія лічыце за пасланыя Богам. Майце давер да таго, што прынялі за праўдзівае па доўгім правяранні, да таго, што прыносіць поспех вам і іншым. (Словы Буды з Каляма Суты)
Манахі і вучоныя!
Так як выпальваецца, выразаецца і паліруецца золата,
Так таксама належыць даследваць мае словы
І не прымаць іх адно толькі з павагі да мяне. (Словы Буды з Сутры Гірлянды Кветак)
Субхуці! Хто не мае канцэпцыі на тэму Буды,
Той не думае таксама аб Дхарме і Сангхе.
У гэты спосаб уваходзіцца ў праўдзівую існасць. (Словы Буды з Праджняпараміты)
  1. The Historical Buddha: The Times, Life, and Teachings of the Founder of Buddhism (1. Indian ed.) — 1. Indian ed. — Delhi Motilal Banarsidass, 2004. — Vol. 51. — P. 10. — ISBN 978-81-208-1817-0
  2. Johnson T. M., Zurlo G. A., Hickman A. W. et al. Christianity 2015: Religious Diversity and Personal Contact // International Bulletin of Missionary ResearchSAGE Publishing, 2015. — Vol. 39, Iss. 1. — P. 29. — ISSN 0272-6122; 0193-8320
  3. «Buddhism». Encyclopædia Britannica.
  4. «Major Religions Ranked by Size» Архівавана 29 студзеня 2010.. U.S. State Department’s International Religious Freedom Report 2004.
  5. Williams, Mahayana Buddhism, Routledge, 1st ed., 1989, pp. 275f (2nd ed., 2008, p. 266)
  6. Padmasambhava, Jamgon Kongtrul, Erik Pema Kunsang (2004). «Light of Wisdom». Rangjung Yeshe Publications. ISBN 978-962-7341-37-6.
  7. http://www.accesstoinsight.org/tipitaka/sn/sn56/sn56.011.than.html
  8. http://www.theravada.int.pl/projektdhamma/sacca.htm Архівавана 12 кастрычніка 2007.
  9. http://theravada.int.pl/projektdhamma/sacca4.htm Архівавана 17 кастрычніка 2007. Szlachetna Prawda o Ścieżce Wiodącej do Zniszczenia Cierpienia — polskie tłumaczenie tekstów z Tipitaki; oryginał z www.accesstoinsight.org
  10. Партал тлумачэння Будыйскіх тэкстаў http://sasana.wikidot.com/magga
  11. The Noble Eightfold Path — The Way to the End of Suffering; Bhikkhu Bodhi
  12. а б «Тыбецкая Кніга Жыя і Памірання» Сог’ял Рынпочэ (назва арыгіналу The Tibetian Book of Living and Dying by Sogyal Rinpoche; у польскім перакладзе «Tybetańska Księga Życia i Umierania» Sogjal Rinpocze http://wyborcza.pl/1,75517,2891488.html)
  13. Партал тлумачэння Будыйскіх тэкстаў sasana.pl «Мастацтва жыцця — медытацыя погляду» (на Польскай), http://sasana.wikidot.com/sztuka-zycia-medytacja-wgladu
  14. Stephen Batchelor «Будызм без вераванняў» (на Польскай), http://www.buddyzm.edu.pl/cybersangha/page.php?id=925 Архівавана 29 ліпеня 2013.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%B7%D0%BC

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy