Гусуку
Месцы гусуку і злучаныя валоданні дзяржавы Рукю* | |
---|---|
Gusuku Sites and Related Properties of the Kingdom of Ryukyu** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Гусуку Кацурэн | |
Тып | культурны |
Крытэрыі | II, III, VI |
Спасылка | 972 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2000 (24 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Гусуку (яп.: グスク) — фартыфікацыйныя комплексы, помнікі сусветнай спадчыны на астравах Рукю ў Японіі.
Этымалогія гусуку спрэчная. Найчасцей пад ім разумеюць крэпасць. Аднак некаторыя лічаць, што слова першапачаткова значыла агарожу або агароджаны стадол. Лічыцца, што першы гусуку быў пабудаваны ў вёсцы Кунігамі на востраве Акінава каля 2500 гадоў таму. Першыя гусуку складаліся з плоту і ўнутраных будынкаў, якія крыліся саломай. Але з XIII ст. узводзіліся каменныя збудаванні, крытыя дахоўкай і абароненыя моцнымі мурамі. Усяго на астравах Рукю налічвалі каля 200 гусуку.
Вылучаліся буйныя гусуку дайдзё — рэзідэнцыі манархаў, сярэднія цюдзё — рэзідэнцыі правадыроў аджы і малыя сёдзё — аб'яднанні 2 або 3 паселішчаў. Гусуку таксама падзялялі на горныя, прыморскія, раўнінныя і горна-раўнінныя.
У 2000 г. рэшткі найбольш значных гусуку былі ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 972 рус. • англ. • фр. |