Content-Length: 216587 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%96%D1%8F

Калонія — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Калонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кало́нія — гэта залежная тэрыторыя, размешчаная пад уладай замежнай дзяржавы (метраполіі), без самастойнай палітычнай і эканамічнай улады, якая кіруецца на аснове асаблівага рэжыму. Часцяком каланіяльны рэжым не падае правы грамадзян насельніцтву падкантрольнай тэрыторыі, параўнальныя з правамі грамадзян метраполіі. Пры гэтым грамадзяне метраполіі карыстаюцца ў каланіяльных тэрыторыях большай уладай і прывілеямі, у параўнанні з карэнным насельніцтвам. Утварэнне калоній — асноўны інструмент пашырэння ўплыву імперыялістычных дзяржаў (метраполій).

Існавала мноства матываў стварэння калоній: ад усталявання кантролю над прыроднымі рэсурсамі да асветніцка-экспансіянісцкіх.

Традыцыйная калонія звычайна кіравалася тонкай праслойкай людзей, з метраполіі і мясцовай эліты, а афіцыйнай мовай з'яўлялася мова каланізатараў і толькі зрэдку мова карэннага насельніцтва калоніі. Грамадзян калоній чакаў розны лёс — татальны зварот у рабства (свабодная дзяржава Конга), дыскрымінацыя (Брытанская Індыя, Японская Карэя), ураўнованне ў правах з жыхарамі метраполіі (Французская Гвіяна) ці прадастаўленне выключных правоў (Вялікае Княства Фінляндскае).

Барацьба карэнных народаў супраць каланіялізму і страта гэтай ідэяй прывабнасці ў вачах насельніцтва метраполій прывялі да таго, што пасля Другой сусветнай вайны адбыўся развал ранейшых каланіяльных імперый. Пік дэкаланізацыі прыйшоўся на 1960-я гады. Праўда, у шэрагу выпадкаў яна не прывяла да знікнення эканамічнай эксплуатацыі новых дзяржавах, якія працягваюць адчуваць эканамічны прыгнёт, іх палітычная незалежнасць часам носіць толькі фармальны характар — гл. неакаланіялізм.









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%96%D1%8F

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy