Content-Length: 199293 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%8D%D0%B2%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%B0

Мантэвідэа — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Мантэвідэа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мантэвідэа
San Felipe y Santiago de Montevideo
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
24 снежня 1726
Плошча
540 км²
Вышыня цэнтра
43 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 325 968 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+598) 2
Паштовы індэкс
10000
Аўтамабільны код
S
Афіцыйны сайт
Мантэвідэа на карце Уругвая
Мантэвідэа (Уругвай)
Мантэвідэа
Мантэвідэа (Уругвай)
Мантэвідэа
Мантавідэа

Мантэвідэ́а (ісп.: San Felipe y Santiago de Montevideo) — сталіца Уругвая і адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Мантэвідэа. Плошча горада складае 540 км².

Мантэвідэа размешчаны на левым беразе заліва Ла-Плата Атлантычнага акіяна. На поўнач ад сталіцы ляжыць узгорыстая мясцовасць, якая ўзнімаецца да 500 м над узроўнем мора, цягнецца да бразільскай мяжы. Клімат субтрапічны - лагодны, умерана вільготны і цёплы. Сярэдняя тэмпература студзеня складае 23 градусы, а ліпеня - каля +10 градусаў. Сярэднегадавая колькасць ападкаў не перавышае 1000 мм. Выпадаюць яны галоўным чынам у перыяд з чэрвеня па верасень. Натуральная расліннасць прадстаўлена травой і хмызнякамі, характэрнымі для зоны саван. У межах горада растуць у асноўным завезеныя з Еўропы дрэвы - дуб, хвоя, эўкаліпт, платан.

Насельніцтва, мова, веравызнанне

[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва Мантэвідэа да цяперашняга часу дасягнула 1,5 млн чалавек, што складае прыкладна 49% усяго насельніцтва Уругвая. У горадзе пражываюць у асноўным нашчадкі іспанскіх і італьянскіх эмігрантаў (крэолы). У сярэдзіне XIX - пачатку XX стст. насельніцтва Мантэвідэа ў значнай меры папоўнілася перасяленцамі з Заходняй Еўропы - іспанцамі, італьянцамі, французамі. Уругвай лічыцца адной з найбольш «белых» краін Лацінскай Амерыкі. У перыяд іспанскай каланізацыі і антыіндзейскіх войнаў, карэннае насельніцтва было практычна цалкам знішчана. У Мантэвідэа існуе невялікая яўрэйская абшчына, якая з'яўляецца адной з самых вялікіх у Лацінскай Амерыцы.

Дзяржаўная мова - іспанская, але ў вымаўленні адчуваецца ўплыў італьянскай. Прыкладна палова насельніцтва сталіцы належыць да рымска-каталіцкай царквы. Распаўсюджаныя таксама метадысцкае і англіканскае веравызнанне.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%8D%D0%B2%D1%96%D0%B4%D1%8D%D0%B0

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy