Меліса
Меліса | |||||||||||||||||||||
Меліса лекавая (Melissa officinalis) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Мелі́са[1][2] (Melissa) — род кветкавых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі галінастымі сцёбламі чатырохграннай формы вышынёй 45—125[3] см. Лісце яцападобнай формы, простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі дробныя, белага, жаўтаватага, ружовага колеру, сабраныя ў кальчаковыя суквецці ў пазухах лісця. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Растуць у Афрыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Найбольш распаўсюджаным відам з'яўляецца Меліса лекавая (Melissa officinalis).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае 4[4] віды.
- Melissa axillaris (Benth.) Bakh.f.
- Melissaflava Benth.
- Melissa officinalis L. — Меліса лекавая, ці Мята лімонная, ці Меліса аптэчная, ці Маліса
- Melissa yunnanensis C.Y.Wu & Y.C.Huang
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Меліса, ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 10. — Мн., 2000. — С. 272.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ Melissa (англ.) // The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Меліса // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 272. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мелисса — род Melissa: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Melissa (англ.) // The Plant List