Content-Length: 204295 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B_%D0%BD%D1%83%D0%BC%D0%B0%D1%80_%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%80%D0%B0%D1%85%D1%83%D0%BD%D0%BA%D1%83

Міжнародны нумар банкаўскага рахунку — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Міжнародны нумар банкаўскага рахунку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжнародны нумар банкаўскага рахунку (англ.: International Bank Account Number (IBAN)) — міжнародны стандарт ідэнтыфікацыі банкаўскіх рахункаў па-за нацыянальнымі межамі. Спачатку быў прыняты Еўрапейскім камітэтам па банкаўскім стандартам, а пасля і як міжнародны стандарт ISO 13616:1997, пазней як ISO 13616:2007. Афіцыйна рэгістрацыяй нумароў IBAN у адпаведнасці са стандартам, пачынаючы з ISO 13616:2003, займаецца асацыяцыя SWIFT.

Першапачаткова IBAN быў распрацаваны для правядзення плацяжоў у межах Еўрапейскага саюза, але яго гібкі фармат здаўся прыдатным і для сусветных мэт. Кліентаў, асабліва фізічныя асобы і дробныя прадпрыемствы, бянтэжыць разнастайнасць розных нацыянальных стандартаў па банкаўскіх рахунках. IBAN выкарыстоўвае гібкі і пры гэтым сістэматычны фармат ідэнтыфікацыі рахунку і разам з тым утрымлівае праверачную інфармацыю для пазбягання памылковай транскрыпцыі.

IBAN складаецца з alpha-2 кода краіны па ISO 3166-1, за якімі ідуць 2 праверачныя лічбы, а за імі — да 30 літара-лічбавых сімвалаў нумара банкаўскага рахунку ў нацыянальных межах, гэтак званы Базавы нумар банкаўскага рахунку (англ.: Basic Bank Account Number (BBAN)). Нацыянальныя банкаўскія асацыяцыі самі вызначаюць даўжыню апошняга, але гэта даўжыня павінна быць аднолькавай для ўсіх банкаў пэўнай краіны.

Нягледзячы на тое, што пры пазначэнні IBAN у электронных ці папяровых крыніцах паміж кожнымі 4 сімваламі нумара ўстаўляецца прабел для яго лепшага візуальнага чытання, непасрэдна пры пераводзе грошай нумар не павінен утрымліваць прабелы.









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B_%D0%BD%D1%83%D0%BC%D0%B0%D1%80_%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%80%D0%B0%D1%85%D1%83%D0%BD%D0%BA%D1%83

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy