Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева (Х. А. Матэвасьян)
Партызанская брыгада «У імя Радзімы» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Беластоцкае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 633 партызаны (13 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Рудзенскі, Пухавіцкі, Поразаўскі, Ружанскі, Ваўкавыскі, Свіслацкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Хачык Агаджанавіч Матэвасьян |
Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года на базе атрада імя Чапаева 2-й Мінскай партызанскай брыгады, арганізаванага ў маі 1942 года ў Рудзенскім раёне. У жніўні 1943 года брыгада перададзена Беластоцкаму партызанскаму злучэнню. Брыгада дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Рудзенскага, Пухавіцкага, Поразаўскага, Ружанскага, Ваўкавыскага, Свіслацкага, Заблудаўскага раёнаў. 13 ліпеня 1944 года брыгада (633 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад брыгады ўваходзілі:
- партызанскі атрад імя Жукава;
- партызанскі атрад імя Воранава;
- партызанскі атрад «За Радзіму»;
- партызанскі атрад імя 25-годдзя РСЧА;
- партызанскі атрад імя Жданава.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- А. І. Мурашка;
- А. Г. Шламанаў.
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Ф. І. Цвяткоў.
Дзейнасць брыгады
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны вялі баі, у тым ліку ў вёсцы Шацк Рудзенскага і Дражна Старадарожскага раёнаў, супраць карнікаў у лясах Поразаўскага раёна. На чыгуначных участках Мінск — Рудзенск, Брэст — Баранавічы, Лунінец — Баранавічы падарвалі шмат рэек, эшалонаў, на шашы і чыгунцы спалілі больш за 60 мастоў, знішчылі каля 60 аўтамашын, 2 прадпрыемствы. Разам з Чырвонай Арміяй вызвалялі вёску Новы Двор, вялі баі з нямецкімі часцямі на дарозе Новы Двор — Пружаны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.