Content-Length: 362009 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%96%D0%B4%D0%BD%D0%B5%D0%B9

Сідней — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Сідней

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сідней
англ.: Sydney
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Штат
Каардынаты
Мэр
Кловер Мур
Заснаваны
26 студзеня 1788
Горад з
Плошча
12144,6 км²
Вышыня цэнтра
6 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 4 698 656 чал. (10 жніўня 2021)[1]
Шчыльнасць
371 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+61 2
Паштовыя індэксы
2000
Афіцыйны сайт
Сідней на карце Аўстраліі
Сідней (Аўстралія)
Сідней

Сідней (англ.: Sydney) — найбуйнейшы горад Аўстраліі, сталіца штата Новы Паўднёвы Уэльс. Плошча — 12144,6 км², насельніцтва — 4,5 млн чалавек (2009). Заснаваны ў 1788 годзе Артурам Філіпам, які прыбыў сюды на чале «Першага флоту», і з’яўляўся месцам першага каланіяльнага еўрапейскага пасялення ў Аўстраліі. Горад быў названы каланістамі ў гонар лорда Сіднея, які быў на той момант міністрам калоній Вялікабрытаніі.

Горад Сідней знакаміты сваім оперным тэатрам, мастом Харбар-Брыдж і пляжамі. Жылыя кварталы вялікага Сіднея акружаюць нацыянальныя паркі. Берагавая лінія (як знешняя «марская», так і ўнутрыгарадская) вельмі парэзаная, мае шмат заліваў, бухт, астраўкоў і пляжаў, у тым ліку знакамітым Бонда-Біч.

Шмат паркаў: Гайд-парк і Каралеўскія батанічныя сады. У 2010 годзе Сідней займаў 7-е месца ў Азіі і 28-е ў свеце паводле развіцця эканамічных інавацый у спісе Топ 100 паводле інавацый агенцтва 2thinknow[2]. Сідней таксама ўваходзіць у лік дзесяці самых зручных для жыцця гарадоў у свеце паводле дадзеных Mercer Human Resource Consulting і часовіса The Economist[3][4].

Сідней мае рэпутацыю міжнароднага цэнтра гандлю, мастацтва, моды, культуры, забаваў, музыкі, адукацыі і турызму, што робіць яго адным з глабальных гарадоў у свеце. У горадзе праходзілі буйныя міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы, як Гульні Брытанскай імперыі ў 1938 годзе, летнія Алімпійскія гульні 2000 года, а таксама фінальны матч Кубка свету па рэгбі ў 2003 годзе. Асноўны аэрапорт, які абслуговае горад ёсць Сіднейскі аэрапорт[5]. Насельніцтва налічвае каля 3,77 млн чалавек.

Археалагічныя даследаванні высветлілі, што першыя паселішчы абарыгенаў на тэрыторыі сучаснага Сіднея з’явіліся каля 40 тыс. гадоў таму. Абарыгены, якія засялялі гэтую мясцовасць, належалі да групы кадыгал. Да прыходу сюды еўрапейцаў ім належала тэрыторыя, размешчаная на поўдзень ад заліва Порт-Джэксан, дзе ў наш час размяшчаюцца цэнтральныя раёны горада. Хоць дакладную колькасць абарыгенаў якія жылі ў гэтай мясцовасці да прыходу еўрапейцаў назваць даволі цяжка, мяркуецца, што іх было 4000-8000 чалавек.

Першым еўрапейцам, які наведаў Порт-Джэксан быў Джэймс Кук, гэта адбылася 29 красавіка 1770. 18 снежня 1788 капітан Артур Філіп высадзіўся ў паўднёвай частцы Порта Джэксана. Экспедыцыя на працягу трох тыдняў даследавала навакольныя мясціны, а 26 студзеня 1788 Філіп вызначыў самае зручнае месца для заснавання будучага горада. Гэта дата лічыцца момантам заснавання Сіднея.

Сідней доўгі час заставаўся асноўным месцам спасылкі зняволеных з Вялікабрытаніі. Нягледзячы на тое, што пачынаючы з 1815, пасля заканчэння напалеонаўскіх войн, свабодная іміграцыя пачала набіраць абароты, у 1820 прыкладна 40 % насельніцтва складалі зняволеныя. У 1789 французскі мараплавацель Лаперуз наведаў заліў Ботані, і неўзабаве пасля гэтага сярод абарыгенаў, якія засялялі мясцовасць, непасрэдна прылеглую да Сіднея, пачалася самая моцная эпідэмія воспы, у выніку якой тысячы абарыгенаў загінулі.

У 1808 годзе ў Сіднеі адбыўся так званы Ромавы бунт. Ён быў выкліканы спробай губернатара Новага Паўднёвага Уэльса Вільяма Блая, які праславіўся як адзін з асноўных удзельнікаў падзей, звязаных з бунтам на караблі «Баўнці», перапыніць манаполію афіцэраў Корпуса Новага Паўднёвага Уэльса на алкаголь. Карыстаючыся бязмежнай уладай у калоніі, афіцэры ператварылі жыхароў практычна ў нявольнікаў, выкарыстоўваючы алкаголь замест грошай пры разліках за тавары і паслугі. Пасля доўгіх спрэчак і перамоў супрацьстаянне перайшло ў адкрытую канфрантацыю, якая прывяла да арышту і зняцця з пасады губернатара Блая. Гэты бунт стаў адзіным прыкладам паспяховага ўзброенага захопу ўлады ў Аўстраліі. Пасля прыбыцця ў Сідней новых ваенных кантынгентаў Корпус быў расфарміраваны, а афіцэры, якія ўдзельнічалі ў бунце былі пакараны. Аднак і губернатар Блай быў зняты са свайго паста і заменены на больш ліберальнага Лаклана Макуоры. У ХІХ стагоддзі горад перажыў некалькі «залатых ліхаманак» (першую ў 1851 годзе). У 2000 годзе тут праходзілі Летнія Алімпійскія Гульні.

Фатаграфія Сіднея зробленая з космасу. У верхняй правай частцы здымка бачны працяглы і звілісты заліў Порт-Джэксан. У ніжняй частцы размяшчаецца заліў Ботані.

Гарадскія раёны Сіднея размяшчаюцца ў прыбярэжнай даліне, якая абмежавана з усходу Ціхім акіянам, Блакітнымі гарамі з захаду, ракой Хоксберы на поўначы і Каралеўскім нацыянальным паркам на поўдні. Берагавая лінія парэзаная шматлікімі залівамі і бухтамі, якія ўтварыліся ў выніку таго, што па меры пацяплення клімату ў канцы ледавіковага перыяду і пад’ёму ўзроўня Сусветнага акіяна, вада затапіла прыбярэжныя рачныя даліны і цясніны невысокіх гор.

Сідней размяшчаецца ў зоне вільготнага субтрапічнага клімату з характэрнымі для яго цёплым летам і прахладнай зімой. Колькасць ападкаў, якія выпадаюць у горадзе, размяркоўваецца на працягу года з перавагай у зімовыя месяцы. У раёнах горада, непасрэдна прылеглых да акіяна, клімат з’яўляецца больш роўным, аднак у заходніх раёнах горада, размешчаных больш глыбока ў кантынентальнай Аўстраліі, часта назіраюцца больш экстрэмальныя тэмпературы. Самым цёплым месяцам з’яўляецца студзень з сярэдняй тэмпературай паветра 16,6-25,8 °C і з сярэдняй колькасцю дзён з тэмпературай паветра больш за 30 °C — 14,6. Абсалютны рэкорд тэмпературы быў зафіксаваны 14 студзеня 1939, калі тэмпература паветра склала 45,3 °C. Зімовая тэмпература рэдка апускаецца ніжэй за 5 °C у прыбярэжных раёнах. Самым халодным месяцам з’яўляецца ліпень з сярэднядзённай тэмпературай 8-16,2 °C. Рэкордна нізкая тэмпература была зафіксавана ў Сіднеі на ўзроўні 2,1 °C. Ападкі размеркаваны на працягу года больш-менш раўнамерна з некаторым перавагай у першыя месяцы года, калі надвор’е ў горадзе вызначаюць усходнія вятры. Сярэднегадавая колькасць ападкаў у Сіднеі складае 1217 мм, сярэдняя колькасць дажджлівых дзён у годзе — 138. Снегапад быў зафіксаваны ў цэнтральнай частцы горада ў апошні раз у 1836. Аднак снежная крупа, якая выпала ў горадзе ў 2008, якая часам памылкова прымаецца за снег, прымушае думаць, што з’ява 1836 таксама магла быць крупой а не снегам.

Кавалкі лёду, якія выпалі ў Сіднеі падчас граду 14 красавіка 1999 года

Хоць Сідней не моцна схільны ўплыву цыклонаў, Эль-Ніньё адагрывае вялікую ролю ў фарміраванні клімату горада. У залежнасці ад фазы гэта з’ява можа стаць, з аднаго боку, прычынай засух і лясных пажараў, з другога, правакуе штармы і паводкі. Многія гарадскія раёны, якія размяшчаюцца ў непасрэднай блізкасці ад лесу і буша, падвяргаюцца непасрэднай небяспецы лясных пажараў. Пажары былі асабліва моцныя паблізу горада ў 1994 годзе, а таксама ў 20012002 гадах. Асабліва пажаранебяспечнымі сезонамі з’яўляюцца вясна і лета. У горадзе даволі часта назіраецца моцны град і моцныя штармавыя вятры. Адзін з наймацнейшых Градаў выпаў на тэрыторыі горада ў 1999 годзе. Ён нанёс істотны ўрон цэнтральным і ўсходнім раёнам Сіднею. Падчас гэтага шторму асобныя крыгі, якія падалі з неба, дасягалі памераў прыкладна 9 сантыметраў у дыяметры. Гэта прывяло да разбурэнняў, якія ацэньваюцца страхавымі кампаніямі прыкладна ў A $ 1,7 мільярдаў.

Сідней схільны да паводкі, якая ўзнікае ў выніку моцных дажджоў, якія выпадаюць у горадзе ў асноўным у зімовы і вясенні час. Самая моцная паводка адбылася ў Сіднеі 6 жніўня 1986, калі на горад на працягу 24 гадзін выпала 327,6 мм ападкаў. Гэтая паводка прывяла да паралізацыі транспарту ў некаторых частках горада, а таксама нанесла шкоду многім будынкам.

Паводле даных Аўстралійскага метэаралагічнага бюро перыяд паміж 2002 і 2005 гадамі характарызаваўся самымі спякотнымі летнімі месяцамі з моманту пачатку назіранняў у 1859 годзе. У 2004 годзе сярэдні максімум дзённых тэмператур складаў 23,39 °C, 2005 — 23,35 °C, 2002 — 22,91 °C, 2003 — 22,65 °C. У перыяд паміж 1859 і 2004 гадамі сярэдні дзённай максімум тэмператураў складаў 21,6 °C. Пачынаючы з лістапада 2003 года, у Сіднеі было толькі два месяцы, калі сярэдняя максімальная дзённая тэмпература была ніжэй сярэдняй за перыяд: сакавік 2005 (тэмпература ніжэй сярэдняй на 1 °C) Аднак паводле данных Бюро, лета 20072008 года было адным з самых халодных за ўсю гісторыю назіранняў. Паводле гэтых дадзеных лета 2009 года было самым халодным за 11 гадоў, а таксама самым дажджлівым за 6 гадоў. Гэта было ўсяго трэцяе лета за ўсю гісторыю, калі дзённая тэмпература не паднімалася вышэй за 31 °C.

Клімат Сіднея
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 45,8 42,1 39,8 33,9 30,0 26,9 25,9 31,3 34,6 38,2 41,8 42,2 45,8
Сярэдні максімум, °C 25,9 25,8 24,7 22,4 19,4 16,9 16,3 17,8 20,0 22,1 23,6 25,2 21,7
Сярэдняя тэмпература, °C 22,3 22,3 21,2 18,6 15,5 13,1 12,2 13,4 15,6 17,9 19,6 21,4 17,8
Сярэдні мінімум, °C 18,7 18,8 17,6 14,7 11,5 9,3 8,0 8,9 11,1 13,6 15,6 17,5 13,8
Абсалютны мінімум, °C 10,6 9,6 9,3 7,0 4,4 2,1 2,2 2,7 4,9 5,7 7,7 9,1 2,1
Норма ападкаў, мм 101,5 118,0 130,2 126,4 121,2 130,5 98,6 80,6 68,9 77,4 83,8 77,9 1 214,7
Тэмпература вады, °C 22 22 19 19 18 18 16 16 18 18 21 21 19
Крыніца: Аўстралійскае бюро метэаралогіі, Турыстычны партал

Сідней з’яўляецца прамысловым, гандлёвым, фінансавым і транспартным цэнтрам Аўстраліі. Пераважае аўтамабільная, мікраэлектронная і харчовая прамысловасці. Порт горада забяспечвае абслугу буйных, акіянічных кантэйнерных караблёў, і праз яго праходзіць большая частка знешняга гандлю краіны. Найважнейшымі сектарамі эканомікі Сіднея, калі судзіць па колькасці занятых у іх працаўнікоў, з’яўляюцца сфера абслугоўвання, гандаль, вытворчасць, ахова здароўя і камунальнае абслугоўванне[6]. Пачынаючы з 1980-х гадоў, агульная сітуацыя на рынку працы змяняецца такім чынам, што ўсё большая колькасць рабочых месцаў пераходзіць са сферы вытворчасці ў сферу абслугоўвання і сферу інфармацыйных тэхналогій. Эканоміка Сіднея складае прыкладна 25 % ад усёй эканомікі Аўстраліі[7]. У горадзе размяшчаюцца Аўстралійская біржа каштоўных папер (ASX) і Рэзервовы банк Аўстраліі, а таксама штаб-кватэры 90 банкаў і больш за палову найбуйнейшых кампаній краіны. Сідней з’яўляецца асноўным цэнтрам Аўстраліі, у якім размяшчаюцца рэгіянальныя офісы міжнародных кампаній, якіх налічваецца каля 500. З дзесяці самых буйных аўстралійскіх кампаній чатыры маюць галаўныя офісы ў Сіднеі, як Caltex Australia, Commonwealth Bank, Westpac і Woolworth. Fox Studios Australia мае ў горадзе вялікую кінастудыю.

Жыхары горада маюць самы высокі сярэдні даход на душу насельніцтва ў Аўстраліі, які складае 42,599 долараў ЗША на чалавека. Станам на 2004 год узровень беспрацоўя складаў у горадзе 4,9 працэнта[8]. Паводле даследавання часопіса The Economist, Сідней займае 16-е месца ў спісе самых дарагіх гарадоў свету. Іншыя даследаванні паказваюць, што горад знаходзіцца на 15-м месцы па ўзроўню заробкаў яго жыхароў[9]. Станам на 20 верасня 2007 года сярэдні кошт дома ў Сіднеі быў самы высокі сярод найбуйнейшых аўстралійскіх гарадоў і складаў 559,000 долараў Аўстраліі[10]. Сідней таксама мае самы высокі сярэдні ўзровень рэнты ў Аўстраліі: яна складае 450 долараў Аўстраліі ў тыдзень.

Цэнтральная частка горада акрамя вялікай колькасці офісаў мае шмат гандлёвых цэнтраў і магазінаў. Шопінг, шматлікія культурныя і спартыўныя падзеі, архітэктура, гістарычныя месцы і дзіўная па прыгажосці прырода горада прыцягвае сюды шматлікіх турыстаў як з Аўстраліі, так і з усяго свету. Паводле статыстыкі, у 2004 горад наведалі 7.800.000 аўстралійскіх турыстаў і 2,5 мільёна гасцей з-за мяжы[11].

Сідней мае развіты грамадскі транспарт. Маецца метро.

Панарама Сіднея

Асноўныя славутасці

[правіць | правіць зыходнік]
Будынак Сіднейскай оперы. Начны выгляд з моста Харбар-Брыдж.
Салют на мосце Харбар у гонар закрыцця Летніх алімпійскіх гульняў 2000 у Сіднеі.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

У Сіднэі шырока развіта сетка аўтадарог, паколькі жыхары горада шырока выкарыстоўваюць аўтамабілі для перамяшчэння. Існуе сістэма хуткасных дарог (motorway), частка з якіх платныя (tollway), частка — бясплатныя (freeway). Буйныя дарогі аб’яднаны ў 10 магістралей (Metroads), якія ўключаюць у сябе 110-ці кіламетровую арбітальную сетку (Sydney Orbital Network).

Сіднэй мае добра развітую сетку грамадскага транспарту — аўтобусных маршрутаў, таксі і цягнікоў. У сіднейскі заліве і па рацэ Парраматта, якая ўпадае ў заліў, курсіруюць пасажырскія паромы.

Са 2 студзеня 2012 года разавы кошт праезду ў аўтобусе ў цэнтральнай частцы горада (зона Multi-1) роўны: AUD 3,5 (6,1 — «туды\назад») для дарослых і адпаведна 1,7 і 3,0 для дзяцей. Тыднёвы квіток у гэтай жа зоне на ўсе віды транспарту (аўтобус, цягнік, паром) каштуе адпаведна AUD 43 і 21,5 без абмежавання колькасці паездак.

Першая чыгуначная лінія была адкрыта ў 1855 годзе паміж Сіднеем і Параматай. У цяперашні час цягнікі курсіруюць 20 гадзін у суткі па сетцы, працягласцю 2080 км з 306-ю станцыямі (уключаючы загарадныя). Інтэрвал руху цягнікоў прыкладна 15 хвілін у гадзіны пік, у астатні час — 30 хвілін. У Сіці і Усходніх раёнах цягнікі ідуць пад зямлёй. Пераход на электравозы пачаўся ў 1926 годзе. У цяперашні час увесь гарадскі чыгуначны парк электрыфікаваны, напружанне сілкавання 1500 В пастаяннага току. Цягнікамі карыстаюцца прыкладна 270 млн пасажыраў у год.

Сетка аўтобусных маршрутаў Сіднея прыкладна супадае з скасаванай у цяперашні час трамвайнай сеткай. Нумар аўтобуса звычайна ўяўляе сабой трохзначны лік, першая лічба якога, як правіла, паказвае на раён горада, дзе дадзены маршрут аперуе. Так, напрыклад, аўтобусы з нумарацыяй 3ХХ пралягаюць ва ўсходніх раёнах Сіднея, а маршруты 8хх — у паўднёва-заходніх. Дзяржаўная кампанія The State Transit Authority of New South Wales (STA), Якая належыць ураду штата Новы Паўднёвы Уэльс кіруе працай аўтобусных сетак Сіднея і Ньюкасла, а таксама працай пасажырскіх паромаў. Аўтобусны парк абодвух гарадоў складае больш за 2100 машын, якія базуюцца ў 13 дэпо.

У 1789 годзе хадзіў паром з Сіднейскага Заліва ўверх па рацэ да фермерскіх паселішчаў Парамата. Падарожжа да Параматы займала прыкладна тыдзень. Да 1899 года Сіднейская Паромная Кампанія стала найбуйнейшай паромнай кампаніяй у свеце, але пасля адкрыцця Харбар-Брыдж 19 сакавіка 1932 года колькасць пасажыраў скарацілася з 30 да 13 мільёнаў у год.

Зараз паромамі перавозяцца прыкладна 14 млн пасажыраў штогод. У 2009—2010 гадах маршрутамі, што ідуць у раён Мэнлі, вядомы сваімі пляжамі і акварыумам з самым доўгім у свеце 110-ці метровым падводным тунэлем, скарысталіся каля 6 млн пасажыраў. Апошні рэкорд па продажы квіткоў у адзін дзень быў зафіксаваны 2 студзеня 2011 года, калі было прададзена 94 918 квіткоў, і амаль палова з іх — па маршруце ў Мэнлі. На сённяшні дзень флот складаецца з 28 паромаў, якія злучаюць у сетку 38 прыстаняў, працягласць сеткі — 37 км.

Першая конка існавала з 1861 па 1866 год. У 1879 годзе з’явіліся маршруты з трамваямі на паравой цязе. Электрыфікацыя пачалася ў 1898 годзе і ў 1910 годзе была амаль завершана. Максімальнай даўжыні сетка дасягнула ў 1923 годзе — 291 км (181 міля). Да 1930 года парк налічваў каля 1600 вагонаў, максімальную колькасць пасажыраў Сіднейскі трамвай перавёз у 1945 годзе — 405 мільёнаў. Павялічваецца канкурэнцыя з боку асабістых аўтамабіляў і аўтобусаў, а таксама дарожныя коркі прывялі да паступовага закрыцця маршрутаў. Апошні трамвай прайшоў па Сіднеі ў 1961 годзе. У некаторых месцах і цяпер захаваліся рэйкі, але старыя трамваі ходзяць толькі па кароткім 3,5 кіламетровым адрэзку ад музея трамвая ўглыб Каралеўскага Нацыянальнага Парку. Больш чым праз 30 гадоў пасля закрыцця апошняга трамвайнага маршруту, у 1997 годзе, адкрыўся новы легкарэльсавы трамвайны маршрут Metro Light Rail (не блытаць з метрапалітэнам). У 2000 годзе ён быў падоўжаны і цяпер праходзіць ад цэнтральнай чыгуначнай станцыі (Central Station) у раён Ліліфілд (Lilyfield). Даўжыня маршруту 7,2 км з 14-ю прыпынкамі, прыкладна 3 500 000 пасажыраў карыстаюцца гэтым маршрутам штогод. Існуе праект пабудовы новай лініі ад Central Station праз Сіці да цэнтральнай паромнай прыстані Circular Quay, размешчанай у некалькіх хвілінах хады ад Опернага тэатра, Каралеўскага батанічнага саду (Royal Botanic Gardens) і іншых турыстычных славутасцей. Існуе таксама ідэя пракласці лініі да Сіднейскага ўніверсітэта і Універсітэта Новага Паўднёвага Уэльса.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://www.abs.gov.au/census/find-census-data/quickstats/2021/UCL101001
  2. «Innovation Cities Top 100 Index» Архівавана 13 мая 2013.. Innovation-cities.com.
  3. Mercer’s Quality of Living Survey 2008, www.mercer.com.
  4. [The Economist’s World’s Most Livable Cities 2008], The Economist.
  5. «Geographical Names Register Extract: Sydney (Kingsford Smith) Airport» Архівавана 25 мая 2011.. Geographical Names Register (GNR) of NSW.
  6. Sydney — Basic Community Profile and Snapshot — 2001 Census Архівавана 25 жніўня 2011.. Australian Bureau of Statistics.
  7. City Commerce. City of Sydney Media Centre.
  8. Sydney Statistical Division Архівавана 1 чэрвеня 2008.. Australian Bureau of Statistics. 2005.
  9. Самыя дарагія і багатыя гарады свету Архівавана 2 лістапада 2010. Economics. City Mayors
  10. Still strong confidence in the housing market Архівавана 19 ліпеня 2008.. Press Release.
  11. Tourism Data Card — Forecasts, Economic Impacts and selected Regional Data — 2004 Архівавана 22 мая 2006. (PDF). Tourism NSW. 2004.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%96%D0%B4%D0%BD%D0%B5%D0%B9

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy