Content-Length: 157974 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A6%D1%8B%D0%B2%D1%96%D0%BB%D1%96%D0%B7%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F

Цывілізацыя — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Цывілізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цывілізацыі
Матэрыяльны выражэнне цывілізацыі
Матэрыяльны выражэнне цывілізацыі
Матэрыяльны выражэнне цывілізацыі
Матэрыяльны выражэнне цывілізацыі

Цывілізацыя (ад лац.: civilis — грамадзянскі, цывільны) разглядаецца як цэласнасць матэрыяльнай і духоўнай культуры чалавецтва, сукупны вынік сацыяльна-культурнай дзейнасці розных грамадскіх сістэм, кожная з якіх развіваецца па ўласцівых ёй законах, але робіць свой уклад у сацыяльны прагрэс, у рашэнне глабальных праблем сучаснасці (антычная цывілізацыя, сучасная цывілізацыя і інш.).

Само зараджэнне цывілізацыі азначала, што над прыроднымі, лакальнымі, вузкаэгаістычнымі сувязямі і інтарэсамі людзей былі створаны свядома рэгулюемыя чалавекам сацыяльныя інстытуты, закліканыя забяспечыць «выжывальнасць» і далейшае ўдасканаленне чалавечага роду.

Французскія філосафы-асветнікі XVIII ст. выкарыстоўвалі паняцце «цывілізацыя» для абазначэння высокаразвітага грамадства, заснаванага на пачатках розуму, справядлівасці і рэлігійнай талерантнасці. Культура сфармавалася раней цывілізацыі, якая, наадварот, узнікла на той стадыі гістарычнага развіцця, што прыйшла на змену эпосе варварства. Цывілізацыя узнікла ў выніку т.зв. «неалітычнай рэвалюцыі», падчас якой адбыўся пераход ад спажывальнай (збіральніцтва, паляванне і рыбалоўства) да вытворнай гаспадаркі (земляробства і жывёлаводства). Вылучаюцца некалькі стадый у развіцці цывілізацыі: аграрна-традыцыйная (характэрная для рабаўладальніцкага і феадальнага грамадстваў); індустрыяльная (характэрная для капіталізму); постіндустрыяльная, ці інфармацыйная (узнікла ў другой палове ХХ ст. пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, хуткага развіцця высокіх тэхналогій і павелічэння інфармацыйных патокаў). Найбольш важнымі прыкметамі цывілізацыі лічацца ўтварэнне дзяржавы, узнікненне пісьменнасці, аддзяленне земляробства ад рамяства, расслаенне грамадства на класы, з'яўленне гарадоў. Існуюць розныя класіфікацыі цывілізацый: кантынентальная (напр., еўрапейская, азіяцкая); нацыянальная (напр. французская, нямецкая); рэгіянальная (паўночнаафрыканская) і інш. У Беларусі пачаткам развіцця цывілізацыі лічыцца VIII—IX ст., калі былі створаны першыя дзяржавы-княствы (Полацкае, Турава-Пінскае, Смаленскае княствы), узнікла пісьмовая традыцыя, з'явіліся і хутка развіваліся гарады, выдзялілася рамяство як асобны від вытворчай дзейнасці.

У некаторых сацыяльных тэорыях цывілізацыя — эпоха ўпадку і дэградацыі ў супрацьвагу цэласнасці, арганічнасці культуры (О. Шпенглер, М. Бярдзяеў і інш.).

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад.: Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A6%D1%8B%D0%B2%D1%96%D0%BB%D1%96%D0%B7%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy