Юдзіт Полгар
Юдзіт Полгар | |
---|---|
Polgár Judit | |
Краіны: | Венгрыя |
Дата нараджэння: | 23 ліпеня 1976[1][2][…] (48 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | |
Максімальны рэйтынг: | 2735(чэрвень 2005) |
Актуальны рэйтынг: | 2 675 (люты 2022)[4] |
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ | |
polgarjudit.hu (венг.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ю́дзіт По́лгар (Polgár Judit; 23 ліпеня 1976, Будапешт) — венгерская шахматыстка, гросмайстр (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Юдзіт Полгар нарадзілася ў яўрэйскай сям’і ў Будапешце. Усе трое дзяцей у сям’і — сёстры Жужа, Сафія і Юдзіт — атрымалі хатнюю адукацыю. Адукацыяй дзяцей займалася іх маці Клара Полгар (народжаная Альтберг нар. 1946) — настаўніца з вёскі Вілок (цяпер Закарпацкая вобласць Украіны), якая скончыла ўніверсітэт ва Ужгарадзе[5][6] Бацькі пазнаёміліся па перапісцы і сустрэліся ў 1965 годзе ў Будапешце, дзе Клара Альтбергер гасцявала ў дзядзі. Пачынаючы з ранняга дзяцінства дзяцей навучаў шахматам бацька — псіхолаг і педагог Ласла Полгар. Старэйшыя сёстры таксама сталі моцнымі шахматысткамі, Жужа Полгар — міжнародны майстар у ЗША, а Сафія Полгар (Касашвілі) Міжнародны майстр у Ізраіле. Але найбольшых поспехаў дасягнула малодшая сястра — Юдзіт Полгар.
Званне гросмайстра Полгар атрымала ва ўзросце 15 гадоў, чатырох месяцаў і 28 дзён[7]. Юдзіт Полгар стала самым юным гросмайстрам, пераўзышоўшы дасягненне Роберта Фішэра на адзін месяц[8][9].
З самага пачатку сваёй шахматнай кар’еры Юдзіт Полгар, у адрозненні ад сваіх старэйшых сясцёр, гуляла амаль выключна ў мужчынскіх турнірах. У гэтым яна стала паслядоўніцай Веры Менчык. Але да Юдзіт Полгар нікому з жанчын не ўдавалася дасягнуць такога прагрэса ў гульні супраць мужчын. З пачатку дзевяностых гадоў яна на роўных змагаецца з вядучымі гросмайстрамі света.
Юдзіт Полгар — чэмпіён Венгрыі 1991 года, перамагал на турнірах у Гасцінгсе (1992), у Мадрыдзе (1994), на Хааговен турніры (1998, 2001, і 2003) і Джакарце. Падчас турніра ў Вэйк-ан-Зэе 2003 года Юдзіт Полгар заняла другое месца (8 з 13 балаў), прапусціў наперад толькі Вішванатана Ананда.
Юдзіт Полгар выйгравала ў хуткія шахматы ў Анатоля Карпава (у 1993 годзе) і Гары Каспарава ў 2002 годзе.
Гросмайстр Аляксей Шыраў, які шмат разоў гуляў з Юдзіт Полгар, сказаў аб ёй: «Яна — забойца, і адчувае мат ужо за дваццаць хадоў».
На красавік 2011 года Юдзіт Полгар мела 51-е месца ў рэйтынге ФІДЭ[8][10].
У чэрвені і кастрычніку 2005 года мела свой максімальны рэйтынг 2735, абодва разы займаючы восьмае месца ў свеце сярод мужчынаў[8][11][12][13][14]. Гэта найвышэйшы шахматны рэйтынг сярод жанчын, а Юдзіт Полга стала адзінай шахматысткай, якая дасягнула суперграсмайстарскага рэйтынга[15].
Юдзіт замужам, у яе двое дзяцей[8].
Юдзіт з дзяцінства была дзвюхмоўнай. Акрамя венгерскай мовы, яна размаўляла з бацькамі і сёстрамі на эсперанта
Сёстры
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- How I Beat Fischer’s rekord, 2012, 384 c., ISBN 978-1-907982-19-4
Зноскі
- ↑ Judit Polgar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Judit Polgár // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2020.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка — 1912.
- ↑ Міжнародная шахматная федэрацыя FIDE Standard Ratings as of 28 February 2022 — 2022.
- ↑ інтрэв’ю са С’юзан Полгар
- ↑ Якія геніяльныя ў нас будуць дзеці
- ↑ CshessBase.com — chess News — Chess prodigies and mini-grandmasters(недаступная спасылка) (англ.)
- ↑ а б в г КС-конференция с Юдит Полгар | Crestbook
- ↑ ChessBase.com — Chess News — Chess prodigies and mini-grandmasters (англ.)
- ↑ Biography | Judit Polgár Архівавана 4 красавіка 2013 года. (англ.)
- ↑ Top 100 Players July 2005 — Archive
- ↑ Top 100 Players October 2005 — Archive
- ↑ Что гласит закон джунглей?
- ↑ Рейтинг-лист ФИДЕ на 01.10.2005
- ↑ Women’s Chess Ratings — 2700chess.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка Юдзіт Полгар
- Асабістая картка Юдзіт Полгар на сайце ФІДЭ
- Партыі Юдзіт Полгар у базе Chessgames