Content-Length: 270770 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%96%D1%81_%D0%A6%D1%8B%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81

Алексіс Цыпрас — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Алексіс Цыпрас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алексіс Цыпрас
грэч. Αλέξης Τσίπρας
прэм’ер-міністр Грэцыі
26 студзеня 2015 — 27 жніўня 2015
Папярэднік Антоніс Самарас
Пераемнік Басілікі Тану-Хрыстафілу
дэпутат Парламента Грэцыі[d]
10 лютага 2008 — 29 чэрвеня 2023
лідар апазіцыі Грэцыі[d]
21 чэрвеня 2012 — 25 студзеня 2015
Папярэднік Антоніс Самарас
Пераемнік Антоніс Самарас
прэм’ер-міністр Грэцыі
21 верасня 2015 — 8 ліпеня 2019
Папярэднік Басілікі Тану-Хрыстафілу
Пераемнік Кірыякас Міцатакіс
дэпутат Парламента Грэцыі[d]
20 верасня 2015 — 29 чэрвеня 2023
лідар апазіцыі Грэцыі[d]
8 ліпеня 2019 — 29 чэрвеня 2023
Папярэднік Кірыякас Міцатакіс
Пераемнік Sokratis Famellos[d]
прэзідэнт (Сінаспізмос[d])
2008 — 2013
Папярэднік Alekos Alavanos[d]
прэзідэнт (SYRIZA[d])
2009 — 2023
Папярэднік Alekos Alavanos[d]
Пераемнік Stefanos Kasselakis[d]

Нараджэнне 28 ліпеня 1974(1974-07-28)[1][2] (50 гадоў)
Імя пры нараджэнні грэч. Αλέξης Τσίπρας
Жонка Перыстэра Бацыяна[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алексіс Цыпрас (грэч. Αλέξης Τσίπρας; нар. 28 ліпеня 1974 года, Афіны) — грэчаскі палітык, старшыня партыі «Сінаспізмас» і лідар Кааліцыі радыкальных левых (СІРЫЗА). З 2015 да 2019 года прэм’ер-міністр Грэцыі.

Скончыў сярэднюю школу ў сталічным раёне Амбелакіпі. Адукацыю па спецыяльнасці інжынер-будаўнік атрымаў у Афінскім нацыянальным тэхнічным універсітэце, які скончыў у 2000 годзе. Навучаўся ў аспірантуры па тэме гарадскога і рэгіянальнага планавання (горадабудаўніцтва і землекарыстанне), працаваў інжынерам. Аўтар шэрагу артыкулаў і праектаў па добраўпарадкаванні Афін.

У школе выявіў актыўную грамадзянскую пазіцыю, уступіў ў канцы 1980-х у моладзевую структуру Камуністычнай партыі — Камуністычную моладзь Грэцыі, пік актыўнасці ў якой прыходзіўся на 1990—1991 гады. Прымаў актыўны ўдзел у выступах навучэнцаў супраць адыёзнага закона, прапанаванага міністрам адукацыі Васілісам Кантагіянопуласам. Тады Цыпрас быў упершыню запрошаны на тэлебачанне як прадстаўнік пратэстуючых школьнікаў і студэнтаў.

У студэнцкія гады становіцца вядомым актывістам студэнцкага руху, членам студэнцкага прафсаюза і універсітэцкага сената Політэхніёна. У 1995—1997 гадах абіраецца ў Цэнтральны камітэт Нацыянальнага студэнцкага саюза Грэцыі.

Пасля выхаду КПГ з «Сінаспізмас» Цыпрас застаўся ў гэтым левым кааліцыйным руху, пераўтвораным у адзіную партыю. У маі 1999 года ён быў абраны палітычным сакратаром «Моладзі Сінаспізмас» і працягваў займаць гэтую пасаду да лістапада 2003 года. Хоць Цыпрас належаў да радыкальнага левага крыла «Сінаспізмас», на сваёй пасадзе ён часцей выступаў правадніком лініі кіраўніцтва партыі ў моладзевай арганізацыі. Як сакратар «Моладзі Сінаспізмас» прымаў актыўны ўдзел у працэсе падрыхтоўкі Грэчаскага сацыяльнага форуму і міжнародных пратэстаў супраць нэаліберальнай глабалізацыі.

Прыйшоў да ўлады на хвалі абяцанняў не прагінацца перад крэдыторамі[4].

Зноскі

  1. Alexis Tsipras // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexis Tsipras // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.workwithdata.com/person/tsipras-alexios-1974 Праверана 15 кастрычніка 2024.
  4. [1]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%96%D1%81_%D0%A6%D1%8B%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy