Content-Length: 102065 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C

Дабрачыннасць — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Дабрачыннасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праява дабрачыннасці

Дабрачыннасць — катэгорыя этыкі, якая абазначае дадатныя маральныя якасці асобы; сплаў ідэй, пачуццяў і практычных навыкаў, якія вызначаюць паводзіны чалавека. Г.Гегель сцвярджаў, што «калі чалавек здзяйсняе той ці іншы маральны ўчынак, то гэтым ён яшчэ не дабрачынны, ён дабрачынны толькі ў тым выпадку, калі гэты спосаб паводзін з'яўляецца пастаяннай рысай яго характару». І сапраўды, паняцце «дабрачыннасці» адлюстоўвае дзейную форму праяўлення дабра, бо веданне маральных прынцыпаў яшчэ не робіць чалавека дабрачынным. Цыцэрон падкрэсліваў, што «увесь сэнс дабрачыннасці - у дзеянні», а Дэмакрыт - што «неабходна прывучаць сябе да дабрачынных спраў і ўчынкаў, а не да прамоў пра дабрачыннасць». Паняцце дабрачыннасці мянялася на працягу гісторыі чалавецтва. Кожная культура фармавала свой ідэал дасканалай асобы і асноўныя паняцці дабрачыннасці. У Старажытнай Грэцыі дабрачыннасць трактавалася як мудрасць, мужнасць, умеранасць і асабліва - справядлівасць. Арыстоцель падкрэсліваў, што дабрачыннасць мае не прыроджаны характар, а фармуецца чалавекам у працэсе практычнай дзейнасці: «Не для таго мы разважаем, каб ведаць, што такое дабрачыннасць, а для таго, каб стаць добрымі людьмі». У сярэднявеччы гэтае паняцце трактавалася з пазіцый хрысціянскай маралі. У эпохі Адраджэння і Асветніцтва дабрачыннасць звязвалася, пераважна, са шчасцем чалавека, яго зямнымі інтарэсамі. Асноўнымі яе прынцыпамі лічыліся працавітасць, прадпрымальнасць, ашчаднасць, заснаваныя на справядлівасці. Існуе і пункт погляду, паводле якога маральныя якасці чалавека, паводзіны людзей тлумачацца не столькі асаблівасцямі кожнага індывіда, колькі аб'ектыўнымі законамі грамадска-эканамічнай фармацыі, асаблівасцямі пэўнага тыпу грамадства.

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy