Скоп’е
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Скоп’е (макед.: Скопје) — сталіца Паўночнай Македоніі, а таксама адміністрацыйна-палітычны, культурны і адукацыйна-навуковы цэнтр. Размешчаны на берагах ракі Вардар, у паўночнай частцы краіны, у цэнтры Балканскага паўвострава.
Насельніцтва 650 тыс. чал. (2000).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Скоп’е ўпершыню ўпамянута Клаўдзіем Пталамеем пад антычным імем Скупі. Горад фармуецца ў III стагоддзі да н.э., а ў 164 годзе да н.э. пападае пад уладу Рыма і становіцца цэнтрам правінцыі Мізія. У 84 або 85 годзе н.э. імператар Даміцыян заснаваў тут калонію Флавія Скупі, якая ў далейшым стала вялікім горадам.
З прыходам славян у VI стагоддзі горад быў захоплены племем брсяцы, якое дало яму імя Скоп’е. За часам праўлення балгарскага цара Самуіла Скоп’е становіцца на кароткі перыяд сталіцай Балгарскага царства. У наступным горад напераменку быў пад уладаю Візантыі і Сербіі, а 19 студзеня 1392 года быў захоплены асманамі і атрымаў імя Іскюп (Uskup).
25-26 кастрычніка 1689 года горад заняты Аўстра-венгерскім генералам Энгельберта д’Уга Пікаламіні, які быў змушаны падпаліць Скоп’е праз эпідэмію халеры. Горад гарэў цэлых два дні і неўзабаве быў поўнасцю знішчаны. У XIX стагоддзі Скоп’е зноў становіцца буйным горадам. 25 кастрычніка 1912 года канчаецца 520-летняе асманскае валоданне горадам, але ўжо налета горад займае сербскае войска.
Падчас Першай Сусветнай вайны Скоп’е знаходзіцца пад акупацыяй балгарскіх і аўстра-венгерскіх сіл, а па яе сканчэнні ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў.
У Другой Сусветнай вайне Скоп’е было паўторна акупавана Балгарыяй, саюзнікам нацысцкай Германіі. 22 красавіка 1941 года балгарскае войска Пета заняло Скоп’е і заставалася ў горадзе да капітуляцыі Балгарыі 9 верасня 1944 года.
Пасля вызвалення ад акупантаў (13 лістапада 1944 года) горад хутка развіваецца і становіцца індустрыяльным, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія ў складзе Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі. 26 чэрвеня 1963 года ў 5:17 па мясцовым часе Скоп’е было разбурана землетрасеннем (6.1 балаў па шкале Рыхтэра), у выніку якога 1070 жыхароў загінулі і больш як 20000 засталіся без прытулку. Пасля землетрасення горад аднаўляецца паводле плана японскага архітэктара Кэндзо Тангэ.
Тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Горад Скоп’е падзелены на 10 абшчын. Па колькасці жыхароў найбольшая абшчына — Газі-Баба (72 617 жыхароў), найменшая — Шута-Арызары (20 800 жыхароў). Па плошчы, найбольшая абшчына — Сарай (229 км²), найменшая — Чаір (3,5 км²). Насельніцтва абшчын Сарай і Чаір пераважна албанскае, а абшчыны Шута-Арызары пераважна цыганскае.[2]
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]- Македонская акадэмія навук і мастацтваў
- Тэатр македонскай оперы і балета
- Універсітэт імя Святых Кірыла і Мяфодзія
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Waremme[d], Бельгія (1974)[3]
- Ізмір, Турцыя (2023)[4]
- Адана, Турцыя
- Брэдфард, Вялікабрытанія (1961)[3]
- Бялград, Сербія (2012)[3]
- Дрэздэн, Германія (6 лістапада 1967)[3][5]
- Дыжон, Францыя (1961)[3][6]
- Заграб, Харватыя (снежань 2011)[3]
- Краёва, Румынія
- Лечэ, Італія
- Любляна, Славенія (2007)[3]
- Маніса, Турцыя (1985)[3]
- Наньчан, Кітай (1985)[3]
- Нюрнберг, Германія (1982)[7][3]
- Ніш, Сербія
- Падгорыца, Чарнагорыя (2008)[3]
- Пернік, Балгарыя
- Пітсбург, ЗША (2001)[3][8]
- Рубэ, Францыя (1973)[3]
- Сарагоса, Іспанія (2008)[3][9]
- Сараева, БіГ (2017)[3]
- Сафія, Балгарыя
- Стамбул, Турцыя (3 красавіка 2003)[3][10]
- Суэц, Егіпет (1985)[3]
- Ташкент, Узбекістан
- Тырана, Албанія (2016)[3]
- Тэмпэ, ЗША (1971)[3][11]
- Уроцлаў, Польшча
- Эш-Шэліф, Алжыр (1983)[3]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Горазд Раксолія
- Маці Тэрэза
- Мілчо Манчэўскі — македонскі кінарэжысёр, сцэнарыст
- Срджан Асан Керым — македонскі дыпламат, былы старшыня Генеральнай Асамблеі ААН
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-nfr851/Skopje/?zoom=19¢er=42.00229%2C21.42124&popup=42.00231%2C21.42116
- ↑ Крыніца . Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 12 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у https://starportal.skopje.gov.mk/DesktopDefault.aspx?tabindex=0&tabid=172
- ↑ https://www.izmir.bel.tr/tr/Haberler/izmir-ile-uskup-arasinda-kardeslik-anlasmasi/48237/156
- ↑ https://www.dresden.de/de/leben/stadtportrait/europa/partner/skopje.php
- ↑ https://www.dijon.fr/Dijon-Capitale/Ville-internationale/Villes-partenaires
- ↑ https://www.nuernberg.de/internet/international/skopje_home.html
- ↑ https://www.sistercitiespgh.org/sister-cities
- ↑ http://www.zaragoza.es/ciudad/zaragozainternacional/hermanamientos.htm
- ↑ https://www.ibb.istanbul/icerik/kardes-sehirler
- ↑ https://tempesistercities.org/meet-our-sister-cites/skopje-north-macedonia/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скоп’е, Скопле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 466. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Скоп’е на Вікісховішчы |