Фазы Месяца
Фазы Месяца — станы асвятлення Месяца Сонцам, якія перыядычна змяняюцца.
Прырода фаз
[правіць | правіць зыходнік]Змена фазы Месяца абумоўлена зменамі ва ўмовах асвятлення Сонцам цёмнага шара Месяца пры яго руху па арбіце. Са змяненнем узаемнага размяшчэння Зямлі, Месяца і Сонца тэрмінатар (мяжа паміж асветленай і неасветленай часткамі дыска Месяца) перамяшчаецца, што і выклікае змяненне абрысаў бачнай часткі Месяца.
Змены бачнай формы Месяца
[правіць | правіць зыходнік]Паколькі Месяц — сферычнае цела, пры яго частковым асвятленні збоку ўзнікае «серп». Асветлены бок месяца заўсёды паказвае ў бок Сонца, нават калі яно схавана за гарызонтам.
Працягласць поўнай змены фаз Месяца (так званы сінадычны месяц) непастаянная з-за эліптычнасці месяцавай арбіты, і вар'іруецца ад 29,25 да 29,83 зямных сонечных сутак. Сярэдні сінадычны месяц складае 29,5305882 сутак (29 сутак 12 гадзін 44 хвіліны 2,82 секунды)[1].
У фазах Месяца, блізкіх да маладзіка (у пачатку першай квадры і ў канцы апошняй квадры), пры вельмі вузкім сярпе, неасветленая частка ўтварае т. зв. попельнае святло Месяца — бачнае свячэнне неасветленай прамым сонечным святлом паверхні характэрнага попельнага колеру.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна, на кожны каляндарны месяц выпадае па адным поўніку, але паколькі фазы Месяца змяняюцца трохі хутчэй, чым 12 раз у годзе, часам здараецца і другая поўня за месяц, т. зв. блакітны месяц.
У снежні 2009 года шэраг СМІ[2] паведаміў, што група аналітыкаў інвестыцыйнага банка «Macquarie Securities» (Аўстралія) на аснове ўласнага даследавання прыйшла да высновы аб уплыве месяцавых фаз на дынаміку індэксаў сусветных фінансавых рынкаў [3].
Таксама прадстаўнікі брытанскай паліцыі заявілі пра сувязь месяцавых фаз з узроўнем гвалту[4].
Антычны медык Гален звязваў боль, якую адчуваюць жанчыны падчас перадменструальнага сіндрому з фазамі Месяца.
Фазы Месяца ва Унікодзе
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваюцца сімвалы ад U+1F311 да U+1F318:
- 🌑 🌒 🌓 🌔 🌕 🌖 🌗 🌘
Зноскі
- ↑ Phases of the Moon Архівавана 16 мая 2011.
- ↑ Market chaos — it's down to the lunatic fringe // The Times, 23.12.2009. (англ.)
- ↑ Колебания на финансовых рынках зависят от фазы луны Архівавана 30 жніўня 2010.
- ↑ Полиция в британском Брайтоне намерена усиливать уличные патрули во время полнолуний и в дни выплаты зарплат