Перайсці да зместу

Мэгілот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мэгіло́т (стар.-яўр.: חמש מגלות Хамеш Мэгілот — пяць скруткаў) [1] — у іўдаізме другая падгрупа ў раздзеле Ктувім Танаха (Яўрэйскай Бібліі, якая складаецца з Торы, Нэвіім або Прарокаў, і Ктувім — Пісанняў). Гэты звод з пяці скруткаў уключае:

  1. Шыр га-Шырым,
  2. Мэгілат Рут,
  3. Эйха,
  4. Кагэлет,
  5. Мэгілат Эстэр.

У Мідрашы і Талмудзе не згадваецца слова «Мэгіла́», пад якім можна было б разумець гэтыя пяць скруткаў, бо падчас складання канону яны яшчэ не складалі суцэльнага збору[1].

Ні ў масарэцкім тэксце, ні ў талмудысцкім парадку размяшчэння яны не ідуць адзін за адным у парадку, у якім яны знаходзіліся ў першых пяці выданнях Бібліі. У талмудысцкай эпосе пад словам «Мэгіла» разумелі адзін скрутак Эсфір, што даказваецца трактатам той ж назвы, і толькі пасля назву гэтую сталі прыкладаць і да астатніх скруткаў, які ўвайшлі у талмудысцкую эпоху ў літургію.[1]

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy