Музей этнаграфіі (Магілёў)
Музей этнаграфіі ў Магілёве — філіял Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. Размяшчаецца па адрасе вул. Першамайская № 8.
Магілёўскі музей этнаграфіі | |
---|---|
Профіль | этнаграфічны |
Заснаваны | 1981 |
Падпарадкаванасць | Магілёўскі абласны краязнаўчы музей |
Месцазнаходжанне | вул. Першамайская № 8, г. Магілёў |
Адкрыты | з 10.00 да 18.00, выходныя: серада, чацвер. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адкрыты ў 1981 г. Плошча экспазіцыі 760 м², 4,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2000 г.). Матэрыялы музея знаёмяць са станам матэрыяльнай і духоўнай культуры сялян Магілёўскага Падняпроўя і гарадскога побыту магіляўчан канца XIX — пачатку XX стст. Сярод экспанатаў прылады працы, прадметы побыту, народнае адзенне магілёўскага і краснапольскага строяў, калекцыі самабытных ручнікоў Магілёўшчыны, абразоў, кафлі і драўлянай скульптуры XVII—XIX стст., царкоўнай кнігі, часопісы XIX — пачатку XX стст.
Будынак музея стаіць на падмурках Магілёўскага езуіцкага калегіума. Унутраная сцяна, якая выходзіць у двор музея, з'яўляецца аўтэнтычнай сцяной XVIII ст., колішняй часткай калегіума[1].
-
Кабінет чыноўніка
-
Дваранская гасцёўня
-
Мяшчанскі інтэр'ер
Зноскі
- ↑ П. Левановіч, А. Дз'ячкоў. Няхай жыве касцёл у Магілёве! . Могилевский городской информационно-справочный портал (22 кастрычніка 2010).
Літаратура
правіць- Музей этнаграфіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей этнаграфіі (Магілёў)