Музэй этнаграфіі (Магілёў)
Магілёўскі музэй этнаграфіі | |
Філія | Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Магілёў, Беларусь |
Адрас | вул. Першамайская № 8, Магілёў, Беларусь |
Велічыня калекцыі | 4,5 тыс. экспанатаў |
Плошча экспазыцыі | 760 м² |
Створаны | 1981 |
Геаграфічныя каардынаты | 53°53′41″ пн. ш. 30°19′46″ у. д. / 53.89472° пн. ш. 30.32944° у. д.Каардынаты: 53°53′41″ пн. ш. 30°19′46″ у. д. / 53.89472° пн. ш. 30.32944° у. д. |
Магілёўскі музэй этнаграфіі |
Музэй этнаграфіі ў Магілёве — філія Магілёўскага абласнога краязнаўчага музэю. Разьмяшчаецца па адрасе вул. Першамайская № 8.
Адкрыты ў 1981 г. Плошча экспазыцыі 760 м², 4,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2000 г.). Матэрыялы музэю знаёмяць са станам матэрыяльнай і духоўнай культуры сялянаў Магілёўскага Падняпроўя і гарадзкога побыту магілёўцаў канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў. Сярод экспанатаў — прылады працы, прадметы побыту, народнае адзеньне магілёўскага і краснапольскага строяў, калекцыі самабытных ручнікоў Магілёўшчыны, абразоў, кафлі і драўлянай скульптуры XVII—XIX стагодзьдзяў, царкоўнай кнігі, часопісы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.
Будынак музэю стаіць на падмурках Магілёўскага езуіцкага калегіюму. Унутраная сьцяна, якая выходзіць у двор музэю, зьяўляецца аўтэнтычнай сьцяной XVIII ст., колішняй часткай калегіюму[1].
-
Кабінэт чыноўніка
-
Дваранская гасьцёўня
-
Мяшчанскі інтэр’ер
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ П. Левановіч, А. Дз'ячкоў (15.10.2010) Няхай жыве касцёл у Магілёве!. Могилевский городской информационно-справочный портал. Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Музей этнаграфіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музэй этнаграфіі (Магілёў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў