Мсціслаў Валяр’янавіч Дабужынскі
Мсціслаў Валяр'янавіч Дабужынскі (нар. 2 (14) жніўня 1875, Вялікі Ноўгарад — 20 лістапада 1957, Нью-Ёрк) — мастак-графік, жывапісец, майстар гарадскога пейзажу, сцэнограф, удзельнік творчага аб'яднання «Свет мастацтва», мастацкі крытык, мемуарыст, першы дырэктар Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.
Мсціслаў Валяр'янавіч Дабужынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (14) жніўня 1875[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1957[4][5][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Валяр’ян Дабужынскі[d][7] |
Дзеці | Rostislav Doboujinski[d] і Vsevolodas Dobužinskis[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, ілюстратар, графік, экслібрысіст |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж |
Вучоба |
|
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм |
Уплыў | Антон Ажбэ[d] і Шыман Холашы |
Уплыў на | Саламон Юдовін |
Сайт | dobuzhinsky.com/memoirs/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБацька Мсціслава служыў у пецярбургскім Міхайлаўскім артылерыйскім вучылішчы і выйшаў у адстаўку ў чыне генерал-маёра. Пасля нараджэння сына бацькі разышліся, і маці, артыстка, спявачка пакінула сям’ю. Бацька забраў сына на выхаванне, і ўсё сваё дзяцінства ён дзяліў паміж бацькамі, па чарзе пражываючы то ў аднаго, то ў іншага. Дзіцём тры гады жыў з бацькам у Кішынёве, дзе паступіў у другі клас 2-й гарадской гімназіі. Гімназічную адукацыю завяршыў у Віленскай гімназіі. Некаторы час вучыўся ў Віленскай мастацкай школе, аб якой захаваў не лепшыя ўспаміны:
…Я пачаў хадзіць у школу малявання Трутнева, сівога, з адным вокам, мастака-перасоўніка. Там было зусім тое ж самае, што і ў Пецярбургскай школе заахвочвання мастацтваў: тыя ж нудныя гіпсы, акантаванае лісце, вушы і насы, тая ж штрыхоўка. І ўсё гэта было зусім нецікава, і я хутка перастаў туды хадзіць…
Потым вучыўся ў Пецярбургу, у Рысавальнай школе Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў (1885—1887), у школе Антона Ажбе ў Мюнхене і ў Шымона Халошы ў Венгрыі (1899—1901). У 1901 вывучаў гравюру пад кіраўніцтвам Васіля Матэ ў Пецярбургу.
Удзельнічаў у выстаўках з 1902 года. Член аб’яднання «Свет мастацтва». Адным з першых адзначыў мастацкій талент М. К. Чурлёніса. Са снежня 1918 па люты 1919 займаў пасаду дырэктара толькі створанага Віцебскага мастацкага вучылішча. Працаваў над афармленнем спектакляў ВДТ ў першыя гады яго працы. Выкладаў у Пецярбургу ў прыватных мастацкіх школах, спачатку разам з Леонам Бакстам ў прыватнай мастацкай школе Л. М. Званцавай. З 1922 стаў прафесарам Акадэміі мастацтваў у Петраградзе.
Пасля рэвалюцыі праектаваў святочнае ўбранне вуліц Петраграда, працаваў адным з захавальнікаў Эрмітажа, чытаў папулярныя лекцыі па мастацтве[9].
У 1924 годзе пры садзейнічанні Юргіса Балтрушайціса мастак прыняў літоўскае грамадзянства і з’ехаў з СССР. У 1925 працаваў для Рыжскага тэатра, з 1926 па 1929 — для парыжскага тэатра Н. Ф. Баліева «Лятучая мыш». З 1929 Дабужынскі быў вядучым мастаком літоўскага Дзяржаўнага тэатра (Каўнас). Выкладаў у прыватнай мастацкай школе, супрацоўнічаў у літоўскіх выданнях. З 1925 да 1939 гады аформіў больш за 30 спектакляў. Сярод іх быў «Гамлет» У. Шэкспіра (пастаўлены ў 1932 годзе). У 1935 годзе з групай каўнаскага тэатра з’ехаў у Англію.
З 1939 жыў у ЗША.
Творчасць
правіцьУ пачатку творчага шляху (1902—1905) адчуваў ўплыў югендстыля і самых вядомых мастакоў «Срэбранага века» — А. М. Бенуа і К. А. Сомава. Па стылі Дабужынскі быў блізкі да сімвалістаў.
Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі (афармляў часопісы «Свет мастацтва», «Залатое руно», «Апалон»), падобна іншым сябрам «Свету мастацтва» пісаў гістарычныя карціны («Пётр Вялікі ў Галандыі»). Афармляў тэатральныя спектаклі Маскоўскага мастацкага тэатра («Месяц у вёсцы» І. С. Тургенева, 1909; «Мікалай Стаўрогін» па Ф. М. Дастаеўскаму, 1913), антрэпрызы Сяргея Дзягілева і інш.
Аўтар ілюстрацый да аповядаў «Начны прынц» С. А. Ауслендера (1909), «Паненка-сялянка» і іншых твораў А. С. Пушкіна, «Свінапас» Андэрсана (1922), «Белыя ночы» Фёдара Дастаеўскага (1923), «Тры таўстуна» Юрыя Алешы (1928) і інш.
Спадчына
правіцьПадчас Другой сусветнай вайны Літва была ў акупацыі, і гэта не дазволіла М. Дабужынскаму вывезці свой архіў, асноўная частка якога трапіла ў Каунасскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зараз гэты архіў знаходзіцца ў Аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі. Некаторыя артэфакты тэатральнай сцэнаграфіі М. Дабужынскага захаваліся ў прыватных калекцыях. У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь экспанаваўся адзін з эскізаў правай часткі заслоны да п’есы У. Шэкспіра «Гамлет», пастаўленай на сцэне Літоўскага дзяржаўнага тэатра ў Каўнасе ў 1932 годзе.
Зноскі
- ↑ В.М.Петюшенко Добужинский Мстислав Валерианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378. Праверана 14 кастрычніка 2016.
- ↑ Добужинский Мстислав Валерианович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11915529X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
- ↑ В.М.Петюшенко Добужинский Мстислав Валерианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Mstislav Valerianovich Dobuzhinsky — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ В.М.Петюшенко Добужинский Мстислав Валерианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://baza-nazwisk.de/suche.html?data=40598 Праверана 7 жніўня 2022.
- ↑ Газета «Культура» КІМ-ПРЭСС. «Першы настаўнік сусветна вядомых»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2015. Праверана 25 жніўня 2015.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20150810201834/http://artsait.ru/art/d/dobujinsky/main.htm Архівавана 10 жніўня 2015. Добужинский Мстислав Валерианович (руск.)] Архівавана 10 жніўня 2015.
Спасылкі
правіцьМсціслаў Валяр’янавіч Дабужынскі на Вікісховішчы |