Перайсці да зместу
Мсціслаў Валяр’янавіч Дабужынскі
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мсціслаў Валяр'янавіч Дабужынскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 2 (14) жніўня 1875[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1957(1957-11-20)[4][5][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Валяр’ян Дабужынскі[d][7]
Дзеці Rostislav Doboujinski[d] і Vsevolodas Dobužinskis[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, ілюстратар, графік, экслібрысіст
Месца працы
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Уплыў Антон Ажбэ[d] і Шыман Холашы
Уплыў на Саламон Юдовін
Сайт dobuzhinsky.com/memoirs/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мсціслаў Валяр'янавіч Дабужынскі (нар. 2 (14) жніўня 1875, Вялікі Ноўгарад20 лістапада 1957, Нью-Ёрк) — мастак-графік, жывапісец, майстар гарадскога пейзажу, сцэнограф, удзельнік творчага аб'яднання «Свет мастацтва», мастацкі крытык, мемуарыст, першы дырэктар Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.
Бацька Мсціслава служыў у пецярбургскім Міхайлаўскім артылерыйскім вучылішчы і выйшаў у адстаўку ў чыне генерал-маёра. Пасля нараджэння сына бацькі разышліся, і маці, артыстка, спявачка пакінула сям’ю. Бацька забраў сына на выхаванне, і ўсё сваё дзяцінства ён дзяліў паміж бацькамі, па чарзе пражываючы то ў аднаго, то ў іншага. Дзіцём тры гады жыў з бацькам у Кішынёве, дзе паступіў у другі клас 2-й гарадской гімназіі. Гімназічную адукацыю завяршыў у Віленскай гімназіі. Некаторы час вучыўся ў Віленскай мастацкай школе, аб якой захаваў не лепшыя ўспаміны:
…Я пачаў хадзіць у школу малявання Трутнева, сівога, з адным вокам, мастака-перасоўніка. Там было зусім тое ж самае, што і ў Пецярбургскай школе заахвочвання мастацтваў: тыя ж нудныя гіпсы, акантаванае лісце, вушы і насы, тая ж штрыхоўка. І ўсё гэта было зусім нецікава, і я хутка перастаў туды хадзіць…
[8]
Потым вучыўся ў Пецярбургу, у Рысавальнай школе Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў (18851887), у школе Антона Ажбе ў Мюнхене і ў Шымона Халошы ў Венгрыі (18991901). У 1901 вывучаў гравюру пад кіраўніцтвам Васіля Матэ ў Пецярбургу.
Удзельнічаў у выстаўках з 1902 года. Член аб’яднання «Свет мастацтва». Адным з першых адзначыў мастацкій талент М. К. Чурлёніса. Са снежня 1918 па люты 1919 займаў пасаду дырэктара толькі створанага Віцебскага мастацкага вучылішча. Працаваў над афармленнем спектакляў ВДТ ў першыя гады яго працы. Выкладаў у Пецярбургу ў прыватных мастацкіх школах, спачатку разам з Леонам Бакстам ў прыватнай мастацкай школе Л. М. Званцавай. З 1922 стаў прафесарам Акадэміі мастацтваў у Петраградзе.
Пасля рэвалюцыі праектаваў святочнае ўбранне вуліц Петраграда, працаваў адным з захавальнікаў Эрмітажа, чытаў папулярныя лекцыі па мастацтве[9].
У 1924 годзе пры садзейнічанні Юргіса Балтрушайціса мастак прыняў літоўскае грамадзянства і з’ехаў з СССР. У 1925 працаваў для Рыжскага тэатра, з 1926 па 1929 — для парыжскага тэатра Н. Ф. Баліева «Лятучая мыш». З 1929 Дабужынскі быў вядучым мастаком літоўскага Дзяржаўнага тэатра (Каўнас). Выкладаў у прыватнай мастацкай школе, супрацоўнічаў у літоўскіх выданнях. З 1925 да 1939 гады аформіў больш за 30 спектакляў. Сярод іх быў «Гамлет» У. Шэкспіра (пастаўлены ў 1932 годзе). У 1935 годзе з групай каўнаскага тэатра з’ехаў у Англію.
З 1939 жыў у ЗША.
У пачатку творчага шляху (1902—1905) адчуваў ўплыў югендстыля і самых вядомых мастакоў «Срэбранага века» — А. М. Бенуа і К. А. Сомава. Па стылі Дабужынскі быў блізкі да сімвалістаў.
Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі (афармляў часопісы «Свет мастацтва», «Залатое руно», «Апалон»), падобна іншым сябрам «Свету мастацтва» пісаў гістарычныя карціны («Пётр Вялікі ў Галандыі»). Афармляў тэатральныя спектаклі Маскоўскага мастацкага тэатра («Месяц у вёсцы» І. С. Тургенева, 1909; «Мікалай Стаўрогін» па Ф. М. Дастаеўскаму, 1913), антрэпрызы Сяргея Дзягілева і інш.
Аўтар ілюстрацый да аповядаў «Начны прынц» С. А. Ауслендера (1909), «Паненка-сялянка» і іншых твораў А. С. Пушкіна, «Свінапас» Андэрсана (1922), «Белыя ночы» Фёдара Дастаеўскага (1923), «Тры таўстуна» Юрыя Алешы (1928) і інш.
Падчас Другой сусветнай вайны Літва была ў акупацыі, і гэта не дазволіла М. Дабужынскаму вывезці свой архіў, асноўная частка якога трапіла ў Каунасскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зараз гэты архіў знаходзіцца ў Аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі. Некаторыя артэфакты тэатральнай сцэнаграфіі М. Дабужынскага захаваліся ў прыватных калекцыях. У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь экспанаваўся адзін з эскізаў правай часткі заслоны да п’есы У. Шэкспіра «Гамлет», пастаўленай на сцэне Літоўскага дзяржаўнага тэатра ў Каўнасе ў 1932 годзе.
Зноскі
1. В.М.Петюшенко Добужинский Мстислав Валерианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378. Праверана 14 кастрычніка 2016.
2. Добужинский Мстислав Валерианович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
3. Deutsche Nationalbibliothek Record #11915529X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
4. В.М.Петюшенко Добужинский Мстислав Валерианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378. Праверана 27 верасня 2015.
5. Mstislav Valerianovich DobuzhinskyOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
6. В.М.Петюшенко Добужинский Мстислав Валерианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378. Праверана 28 верасня 2015.
7. https://baza-nazwisk.de/suche.html?data=40598 Праверана 7 жніўня 2022.
8. Газета «Культура» КІМ-ПРЭСС. «Першы настаўнік сусветна вядомых»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2015. Праверана 25 жніўня 2015.
9. [https://web.archive.org/web/20150810201834/http://artsait.ru/art/d/dobujinsky/main.htm Архівавана 10 жніўня 2015. Добужинский Мстислав Валерианович (руск.)] Архівавана 10 жніўня 2015.
pFad - Phonifier reborn
Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.
Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.
Alternative Proxies:
Alternative Proxy
pFad Proxy
pFad v3 Proxy
pFad v4 Proxy