Буда Шак’ямуні
Буда Шак’ямуні («Абуджаны», «Дасканала Асветлены») Сак’ямуні, Гатама, Сідхартха Гаўтама (каля 560—480 да н.э.) — індыйскі мудрэц палійскага паходжання, заснавальнік будызму.
Буда Шак’ямуні | |
Буда Шак’ямуні.
| |
Нараджэнне | |
560 | |
Смерць | |
480 да н.э. | |
Грамадзянства | |
Індыя | |
Род дзейнасці | |
мудрэц |
Палійскі канон
правіцьНіжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле Дхамапада
1. Розум папярэднічае ўсім злым станам (думкам). |
2. Розум папярэднічае ўсім добрым станам (думкам). |
3. «Ён мяне абразіў, пабіў, адолеў, абакраў» - |
4. «Ён мяне абразіў, пабіў, адолеў, абакраў» - |
5. Нянавісць не ўдасца перамагчы нянавісцю, толькі любоўю (бракам нянавісці). |
6. Ёсць тыя, якія не ўсведамляюць, што пэўнага дня ўсе мусім памерці, аднак тыя, хто гэта разумее, заканчваюць свае спрэчкі. |
Сута Ніпата
правіцьНіжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле Сута Ніпата
У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданне, голад і сапсаванне; але з прычыны забойстваў жывёл яны павялічыліся да дзевяноста васьмі. (311) |
Чалавек нараджаецца з вастрыём у вуснах. Калі яго мова ёсць нездаровай, калечыцца гэтым вастрыём. (657) |
Канон махаяны
правіцьНіжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле Аватамсака Сутра
14.* Указаў вам метады, якія праводзяць да вызвалення, |
16. Розум ёсць як маляр (мастак). |
20. Мніхі і вучоныя! |
83. Як глухі музыка, |
148. Дыск месяца з'яўляецца на бясхмарным небе, |
178. Паслухай, сыну шляхетнай сям'і! |
Дыяментавая Сутра
правіць 21. Словы не могуць патлумачыць |
22. Праўда ёсць невыражальнаю і не да агарнення. |
23. Розум трэба ўтрымліваць ў незалежнасці ад усялякіх думак, |
24. Буды не навучаюць Дхармы залежнай ад літар. Кожны, хто навучае дактрыны залежнай ад літар і слоў, з'яўляецца толькі балбатуном, бо Праўда ёсць паза літарамі, словамі і кнігамі. |
25. Людзі на гэтым свеце ў сваім мысленні ўзалежненыя ад адной з дзвюх рэчаў: ад ідэі існавання, праз што знаходзяць упадабанне ў рэалізме, альбо ад ідэі нейснавання, праз што знаходзяць упадабанне ў нігілізме; у кожным выпадку выабражаюць сабе вызваленне там, дзе яго няма. |
26. Нямудрыя і неасветленыя чапляюцца назваў, знакаў і ідэй; калі іх розумы рухаюцца па гэтых каналах, жывяцца многасцю прадметаў і ўпадаюць у паняцці душы-эга і ўсяго, што да яе належыць; чыняць адрозненні паміж з'явамі добрымі і злымі і чапляюцца да тых, якія ім адпавядаюць. Калі так чапляюцца, наступае адварот да няведання і грамадзіцца карма народжаная з хцівасці, гневу і глупства (…) праз што становяцца няздольныя да вызвалення з кола нараджэння і смерці. |
27. Сістэма розуму, якая ёсць найболей характарыстычным знаменнем асабовасці, нараджаецца з няведання, адрознення, прагнення і дзейнасці, а яго актыўнасць упраўляецца ў рух успрыманнем, чапляннем і працэсам прывязвання да прадметаў так, нібы былі рэчаісныя. |
28. Трансцэндэнтны Розум паўстае тады, калі інтэлект даходзіць да свайго краю (…) здольнасць такая знаходзіцца ў інтуіцыйным розуме (…) інтуіцыя, не дастаўляючы інфармацыі, якая паддаецца аналізу і адрозненню, дастаўляе нечага, што ёсць значна вышэйшае — асабістага ўрэчаіснення праз атаясамленне. |
29. У гэтым свеце і ў іншых светах я вядомы пад незлічонымі назвамі, аднак усе яны бачаць мяне так, як бачыцца месяц у вадзе. Хоць усе аддаюць мне шанаванне, выхваляюць мяне і паважаюць, не разумеюць у поўнай меры значэння і вагі слоў, якіх ужываюць; не маючы свайго ўласнага, асабістага ўрэчаіснення Праўды, чапляюцца да слоў са сваіх кананічных кніг альбо да таго, што было ім сказана альбо да таго, што сабе выабразілі і не бачаць, што імя, якога ўжываюць, ёсць толькі адным з мноства імён Татхагаты. |
30. Воля жыцця з'яўляецца мацерай, няведанне бацькам. Устанаўленне назваў і форм памнажае хцівасць і так гэта розум трывае, узаемна абумоўліваючы і будучы абумоўленым. |
31. Любая дваістасць з'яўляецца памылковым выабражэннем. |
32. Усе рэчы на гэтым свеце ёсць нібы сон альбо цудоўна высветленая выява. Не разумеюць таго ані філосафы, ані людзі пагружаныя ў няведанні; аднак тыя, што разглядаюць усе рэчы ў такі ўласна спосаб, бачаць іх правільна. |
33. З дзеянняў сістэмы розуму паўстае ідэя душы-эга і ўсяго, што да яе належыць; адрозненне, прывязанне і ідэя душы-эга паўстаюць адначасова нібы сонца і прамені яго святла. |
34. З прычыны дыверсіфікацыі нечага, што па сваёй прыродзе ёсць нерэчаіснае і аблуднае, з'яўляюцца фальшывыя выабражэнні і памылковае разумаванне, а пасля іх наступае дзейнасць і грамадзіцца энергія іх навыку, плямячы паверхню Універсальнага Розуму; наступствам гэтага сістэма розуму пачынае дзейнічаць і паўстае фізічнае цела. Аднак адрозніваючы розум не з'яўляецца свядомы таго, што праз свае адрозненне і прывязанні абумоўлевае ён цэлае цела (…) будуючы свет прадстаўленняў з актыўнасці свайго выабражэння. |
Сурангама Сутра
правіць35. Усе жывыя істоты падлягаюць рэінкарнацыі праз розныя светы, з прычыны двух скажоных, разрозніваючых і фальшывых поглядаў, якія, дзекольвек з'яўляюцца, уцягваюць у колаварот самсары. Што ёсць прычынай тых фальшывых поглядаў? Паўстаюць з прычыны індывідуальнай і супольнай кармы. |
Сутра Караля Медытацыйнага Паглынання (Каралеўскага Самадхі)
правіць 15. Калі маладая дзяўчына сніць, |
Рознае
правіцьСутра Сустрэчы Бацькі з Сынам
правіць 5. Піццё вады ў сне |
Сутра Паказу Добрых Уласьцівасцей
правіць 7. Розум істот, якія маюць целы, гэта розум памылковае канцэпцыі. |
Сутра Скарбу Стану Буды
правіць9. Зямныя ворагі адно толькі крадуць нашае жыццё. Страчваем толькі сваё цела, але не падаем у ніжэйшыя светы. (…) |
Сутра Развіцця Уважлівасці Дхармы
правіць 11. Калі мы давяраем духоўным настаўнікам, |
Сутры Аздобы Махаяны
правіць 12. Служэнне духоўнаму настаўніку |
159. Ёсць такія, каторыя ўвязваюцца адно толькі ў негатыўныя дзеянні; |
Сутра Вырабляючая Мноства Будаў
правіць 13. Той, хто для Пераможцы, |
Каляма Сута
правіць73. Не верце ў якія-кольвек пасланні толькі таму, што праз доўгі час абавязвалі ў многіх краінах. Не верце ў нешта толькі таму, што многія людзі на працягу доўгага часу тое паўтараюць. Не прымайце нічога толькі з нагоды, што нехта іншы гэта сказаў, што падтрымлівае тое сваім аўтарытэтам нейкі мудрэц альбо каплан, альбо што напісана тое ў нейкім святым пісанні. Не верце ў нешта толькі таму, што гучыць праўдападобна. Не верце ў бачанні альбо ўяўленні, якія лічыце за пасланыя Богам. Майце давер да таго, што прынялі за праўдзівае па доўгім правяранні, да таго што прыносіць поспех вам і іншым. |
Сутра Дасканаласці Мудрасці
правіць77. Розум пазбаўлены розуму, бо мае прыроду празрыстага святла. |
19. Дзякуючы маральнай дысцыпліне не адродзімся ў ніжэйшых светах, |
Сутра Указання Таямніц Татхагаты
правіць 92. Спадару Таямніц! |
Сутра Вялікага Бубна
правіць 129. Не плач, Ананда! |
Сутра Вялікай Забавы
правіць 130. Глыбокую і спакойную, вольную ад усялякіх ускладненняў, простую святлістасць: |
Сутра Падстаў Дысцыпліны
правіць 132. У медытацыі, о мніхі, |
Сутра Добрых Знакаў
правіць 139. Ці йснуе хто-небудзь, хто мог бы заўтра не памерці? |
Сутры Навук аб Дзесяці Чысцінях
правіць 152. З прычыны кармы дзесяці шляхетных чынаў, |
Сутра ведаў аб ілюзіі, аб якой прасіла найвышэйшая багіня
правіць 153. Дзякуючы збору падобных да ілюзіі награмаджэнняў |
Сутра Дзесяці Дхарм
правіць 154. Так як са спаленага зерня не вырастуць зялёныя сцёблы, |
Сутра Дзесяці Шляхетных Бхумі
правіць 156. Лагодны й пазбаўлены пагарды, вольны ад фальшу і аблуды |
Праджняпараміта
правіць 160. Субхуці! Хто не мае канцэпцыі на тэму Буды, |
Сутра Блізкай Уважнасці
правіць 186. З'яўленне цела, |
Сутра Навук Складаючых Падставу Дысцыпліны
правіць 8. Калі бачым прыязных людзей, адчуваем прыцягненне. |
Сутра Тлумачэнняў для Караля
правіць10. Вялікі каролю, калі будзеш прабіты дзідай Уладара Смерці, лопне цэлая твая пыха. Не будзе для цябе ніводнага сховішча. Ніхто цябе не абароніць і табе не дапаможа. Будзеш курчыцца ў кананнях хваробы. Вусны твае высахнуць. Зменіцца колер тваёй скуры. Ледзьве што будзеш мог рухацца. Не будзеш у стане працаваць. Будзеш варочацца ва ўласнай флегме, сліне, мачы і ванітах. Тваё дыханне будзе кароткае. Лекары будуць цябе пазбягаць. Скончыцца тваё самсарычнае жыццё. Будзеш баяцца пасланцаў Ямы, Уладара Смерці. Тваё дыханне спыніцца і са страху адкрыеш вусны. Пакінеш гэты свет і адродзішся ў абсалютна іншым месцы. Агарне цябе цемра. Упадзеш у бяздонне і будзеш цягнуты водамі акіяна і кармічным ветрам. Не будзеш ведаць, дзе знаходзішся. Не будзе нікога, каму будзеш магчы раздаць сваю маёмасць. Будзеш клікаць матку, бацьку, дзяцей, але ніхто не пачуе — не будзе для цябе ніводнага прыстанішча. Ніхто не прыйдзе з дапамогай. Адзіным ратункам ёсць магутны кароль, альбо Дхарма. |
*Адвольная нумарацыя аўтара перакладу паводле публікацыі «Выбраныя Словы Буды з Сутраў».