1899 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
1899 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- Заснавана Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, якое месцілася да ліпеня 1906 г. ў доме Ленскага, вул. Падгорная, будынак № 17. Дзейнасцю таварыства была пакладзена традыцыя рэгулярных мастацкіх выстаў.
- 21 снежня — адкрыццё 4-й «паралельнай» выстаўкі рускіх мастакоў-перасоўнікаў ў Мінску, арганізаванай пры садзейнічанні Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў і па ініцыятыве мясцовай грамадскасці. Адзнакі мінскага рэцэнзента былі сканцэнтраваны не на фатаграфічнай вернасці прадстаўленых на выстаўцы работ Іллі Рэпіна, Уладзіміра Макоўскага, Рыгора Мясаедава, а на вастрыні узнімаемай праблематыкі. Выстаўка выклікала павышаную цікавасць публікі. На ёй былі паказаны першакласныя творы найбуйнейшых майстроў рускай мастацкай школы. Жывы водгук гэтыя падзеі выклікалі ў мясцовых перыядычных выданнях, дзе рабіліся спробы паглыбіцца ў сутнасць творчых задач, якія ставіліся мастакамі. Крытыка неадназначна адгукнулася аб творах Івана Крамскога, Мікалая Ярашэнкі, К. А. Савіцкага. Галоўным крытэрыем высокага мастацтва яна зрабіла натуралістычны пачатак, што знайшло адлюстраванне ў ацэнках творчых шуканняў Івана Шышкіна, Архіпа Куінджы[1].
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Троіцкая царква, Быхаў — помнік народнага дойлідства[2]
- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, Хабовічы — помнік драўлянага дойлідства
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 21 снежня — Мікалай Гусеў (пам. 1965), беларускі жывапісец, графік і педагог
Галерэя жывапісу
[правіць | правіць зыходнік]-
Фердынанд Рушчыц «Апошні снег», Нацыянальны музей у Познані
-
Фердынанд Рушчыц «Ля касцёла», НММ РБ
-
Казімір Альхімовіч «Каплічка на гары Біруты»
-
Станіслаў Жукоўскі «Вечар», эцюд, НММ РБ
-
В. К. Бялыніцкі-Біруля «Стэпавая рэчка вясной», НММ РБ
Галерэя графікі
[правіць | правіць зыходнік]-
Антон Каменскі «Партрэт Эльжбеты Васілеўскай», папера, аловак, 57 × 42,5 см, прыватны збор
Зноскі
- ↑ Лісаў А. Г. «Мастацкае жыццё Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў (музейна-выставачны аспект)»
- ↑ Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Белэн, 2007. — С. 33. — ISBN 978-985-11-0389-4.