Перайсьці да зьместу

Акраверш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Акраве́рш — разьлічаны на зрокавае ўспрыманьне верш, у якім пачатковыя літары вершаваных радкоў, прачытаныя зьверху ўніз, утвараюць якое-небудзь слова: прозьвішча або імя паэта ці таго, каму верш адрасуецца, нейкае прызнаньне, пажаданьне, адказ на пастаўленае пытаньне і г. д. Акравершы ёсьць у М. Багдановіча, У. Дубоўкі, А. Салаўя, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча і некаторых іншых беларускіх паэтаў. Часам у паэзіі сустракаюцца тэлевершы, у якіх пэўнае слова ці выраз утвараюць апошнія літары вершаваных радкоў. У мезавершах слова ці выраз шыфруюцца ў сярэдзіне вершаваных радкоў і складаюцца ці з асобных літараў, што чытаюцца па вэртыкалі, ці з асобных частак суседніх словаў або аднаго слова. М. Багдановіч напісаў надзвычай арыгінальны, першы ва ўсходнеславянскай паэзіі «Чацьвярны акраверш», што абядноўвае прыметы акраверша, тэлеверша і мезаверша:

Ах, как умеете Вы, Анна,
Не замечать, что я влюблен.
Но все же шлю я Вам не стон,
А возглас радостный: осанна!

Прынцыпы акраверша ўпершыню ў беларускай і ўсёй усходнеславянскай літаратуры выкарыстаў Ф. Скарына, зашыфраваўшы ў тэкстах «Малой падарожнай кніжыцы» (Вільня, 1522) сваё аўтарства: «Делал доктор Скоринич Францискоус».

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy