Перайсьці да зьместу

Алесь Аркуш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесь Аркуш
лац. Aleś Arkuš
Алесь Аркуш у Варшаве на прэзэнтацыі раману «Палімпсэст».
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 траўня 1960(1960-05-28) (64 гады)
Жодзін, Менская вобласьць, БССР
Сужэнец Тацяна Козік[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, эсэіст, выдавец
Мова беларуская мова[1]
Подпіс
Творы на сайце Knihi.com
http://alesarkush.livejournal.com

Алесь Аркуш (нарадзіўся 28 траўня 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец, які друкуе ў Беларусі і Польшчы; сябра беларускага ПЭН-Цэнтру.

Нарадзіўся ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі: «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009), раманаў «Палімпсэст» (2012), « Мясцовы час» (2014), «Захоп Беларусі марсіянамі» (2016) і «Сядзіба»[2] (2017). Аўтар песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA». Сталы аўтар тыднёвіка «Наша Ніва» і часопісаў «Arche», «Дзеяслоў».

Алесь Аркуш друкаваў свае творы ў польскіх часопісах: «Kartki» (Беласток), «Czas Kultury» (Познань) і «Borussia» (Ольштын)[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy