Перайсьці да зьместу

Аль-Біруні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абу Рэйхан Мухамэд ібн Ахмэд аль-Біруні
пэрс. ابوریحان محمد بن احمد بیرونی‎‎
Паштовая марка СССР, прысьвечаная тысячагодзьдзю з дня нараджэньня аль-Біруні
Дата нараджэньня 4 верасьня 973[1]
Месца нараджэньня Кят, Харэзм
Дата сьмерці 9 сьнежня 1048[2] (75 гадоў)
Месца сьмерці Газьні, Газнэвідзкая дзяржава
Занятак філёзаф, хімік, географ, унівэрсальны чалавек, матэматык, картограф, астраном, перакладнік, антраполяг, фізык, астроляг, гісторык, мовазнавец, індоляг, пісьменьнік, фармацэўт, гуманіст, батанік
Навуковая сфэра навуковец-энцыкляпэдыст, пісьменьнік

Абу Рэйхан Мухамэд ібн Ахмэд аль-Біруні (пэрс. ابوریحان محمد بن احمد بیرونی‎‎‎; 4 верасьня 973, Кят, Харэзм — 9 сьнежня 1048, Газьні, суч. Афганістан) — выбітны навуковец з Харэзма, аўтар шматлікіх капітальных працаў па гісторыі, геаграфіі, філялёгіі, астраноміі, матэматыцы, геадэзіі, мінэралёгіі, фармакалёгіі, геалёгіі й іншых навук. Аль-Біруні валодаў амаль усімі навукамі свайго часу. У Эўропе быў вядомы пад ліцінізаваным імём Альбэроніюс.

Аль-Біруні лічыцца адным з найвялікшых вучоных Сярэднявечча ісламскай эры. Ён добра разьбіраўся ў фізыцы, матэматыцы, астраноміі й прыродазнаўстве, а таксама праявіў сябе як гісторык, лінгвіст і хранікёр[3]. Ён быў знаёмы з хорэзмскай, фарсі, арабскай, санскрытам і цюркскімі мовамі, а таксама ведаў грэцкую, іўрыт і сырыйскую мовы. Аль-Біруні правёў большую частку свайго жыцьця ў Газьні, у сучасным Аўганістане, і ў 1017 годзе адправіўся на Індыйскі субкантынэнт. Ён стаў самым важным перакладчыкам працаў індыйскіх навукоўцаў на арабскую мову. Ён таксама зрабіў унёсак у навукі аб Зямлі, і лічыцца «бацькам геадэзіі» за яго важны ўнёсак у гэтую галіну, разам зь ягоным значным унёскам у разьвіцьцё геаграфіі.

Аль-Біруні нарадзіўся на ўскрайку Кята, сталіцы афрыгідзкай дынастыі Харэзма[4]. Аль-Біруні атрымаў шырокую матэматычную і філязофскую адукацыю. Яго настаўнікам у Кяце быў выбітны матэматык і астраном Ібн Ірак. Пасьля захопу Кяту ў 995 годзе эмірам Гурганджа і пераносу сталіцы Харэзма ў Гургандж аль-Біруні зьехаў у Рэй, дзе працаваў у аль-Гаджандзі. Затым ён працаваў у Гургане пры двары Шамс аль-Малі Кабуса, якому ён каля 1000 году прысьвяціў «Храналёгію», затым вярнуўся ў Харэзм і працаваў у Гурганджэ пры двары харэзмшагаў Алі (997—1009) і Мамуна II. Ад 1017 году, пасьля заваяваньня Харэзма султанам Махмудам Газнэві ён быў вымушаны пераехаць у Газну, дзе працаваў пры двары султана Махмуда і яго пераемнікаў Масуда і Маўдуда. Аль-Біруні ўдзельнічаў у паходах Махмуда ў Індыю, дзе пражыў колькі год і азнаёміўся з ладам індыйскага жыцьця, у тым ліку вучыў санскрыт.[5] У гэты час ён напісаў кнігу «Індыя» (Kitab ta'rikh al-Hind); кніга была скончаная каля 1030 году.[5]

Астраноміі аль-Біруні прысьвяціў звыш 45 твораў. Папулярнымі уводзінамі ў астранамічную навуку служыць ягоная «Кніга настаўленьня на розум пачаткам навукі зорак», напісаная ім каля 1029 году й якая дайшла да нас у двух варыянтах: на арабскай мове й на фарсі. Гэтая кніга складаецца з 530 пытаньняў і адказаў па геамэтрыі, арытмэтыцы, астраноміі, геаграфіі, храналёгіі й астралёгіі.

  1. ^ Encyclopædia Iranica (анг.) / N. Sims-Williams, A. Ashraf, H. Borjian, M. AshtianyUSA: Columbia University, 1982. — ISSN 2330-4804
  2. ^ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  3. ^ D.J. Boilot, «Al-Biruni (Beruni), Abu'l Rayhan Muhammad b. Ahmad», Encyclopaedia of Islam (Leiden), New Ed., vol.1:1236-1238.
  4. ^ C. Edmund Bosworth, "BĪRŪNĪ, ABŪ RAYḤĀN i. Life" // Encyclopedia Iranica
  5. ^ а б Jean Jacques Waardenburg, Muslim Perceptions of other Religions: A Historical Survey, (Oxford University Press, 1999), 27.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аль-Бірунісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy