Перайсьці да зьместу

Антвэрпэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антвэрпэн
нід. Antwerpen
Антвэрпэн
Герб Антвэрпэну Сьцяг Антвэрпэну
Першыя згадкі: VII стагодзьдзе
Краіна: Бэльгія
Мэр: Барт Дэ Вэвэр[d][1]
Плошча: 204,51 км²
Вышыня: 7 м н. у. м.
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 507 007 чал.
шчыльнасьць: 2479,13 чал./км²
Тэлефонны код: 03
Паштовыя індэксы: 2000—2660
Геаграфічныя каардынаты: 51°13′16″ пн. ш. 4°23′59″ у. д. / 51.22111° пн. ш. 4.39972° у. д. / 51.22111; 4.39972Каардынаты: 51°13′16″ пн. ш. 4°23′59″ у. д. / 51.22111° пн. ш. 4.39972° у. д. / 51.22111; 4.39972
Антвэрпэн на мапе Бэльгіі
Антвэрпэн
Антвэрпэн
Антвэрпэн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.antwerpen.be

Антвэ́рпэн (па-нідэрляндзку: Antwerpen; па-француску: Anvers) — места ў Фляндрыі, у Бэльгіі. Другое (пасьля Брусэлю) места краіны і найвялікшае места Фляндрыі. Адміністрацыйны цэнтар правінцыі Антвэрпэн. Места разьмешчанае паабапал ракі Шэльды. Марскі порт, які ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых партоў сьвету.

Паходжаньне назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік у Антвэрпэне ў гонар Брабо, які выкідвае руку волата ў Шэльду

Паводле легенды, места атрымала сваё імя ад мітычнага волата, празваннага Антыгонам. Ён жыў ля рэчкі Шэльды і зьбіраў мытны падатак з усіх, хто перасякаў раку з аднаго берагу на другі. Тым, хто адмаўляўся плаціць, волат адрываў руку і кідаў у Шэльду. Урэшце адзін юнак зь імем Брабо (па-нідэрляндзку: Brabo) забіў волата, адарваў ягоную руку і кінуў у раку. З тых часін места стала называцца Антвэрпэн, зь нідэрляндзкай hand werpenрука ды кідаць[2]. На карысьць дадзенае легенды кажа той факт, што ў сярэдневечнае Эўропе практыкавалася адсячэньне рукі. Правая рука чалавека, які паміраў, не пакідаючы пасьля сябе нашчадкаў, адсякалася ды дасылалася фэадалу як доказ права мёртвай рукі. Аднак некаторыя навукоўцы спрачаюцца зь легендарнай вэрсіяй паходжаньня назвы места, прапаноўваючы шукаць карані назвы ў выразе an 't werf (на адкіданай зямлі). Такая вэрсія таксама мае пад сабой абгрунтаваньне: «адкіданай зямлёй» называлі рукатворныя насыпы, якія дапамагалі прадухіліць разліў вады з ракі падчас прыліваў. Другая, больш позьняя назва для такіх насыпаў, — польдэр.

Аднак найбольш верагоднай тэорыяй паходжаньня назвы Антвэрпэну навукоўцы лічаць лацінскія карані: слова antverpia — дзе Ante (супраць), Verpia (асадак). Зьяўленьне такога слова абумоўленае тым, што ўнутраны выгін ракі спрычыняў нанос зямлі, дзе разьмяшчалася места. Прыхільнікі дадзенае тэорыі зьвяртаюць увагу на тое, што Шэльда між 600 ды 750 рокамі цягла па іншым рэчышчы[3].

Дакладнай даты ўзьнікненьня замка Стэн і места невядомая. Хутчэй за ўсё, гэта адбылося не раней за VII стагодзьдзе. Герцаг Брабанцкі прадаставіў права вольнага гандлю ў Антвэрпэне ангельскім, вэнэцыянскім купцам, што спрыяльна адбілася на папулярнасьці мясцовага кірмашу. Спачатку Антвэрпэн спаборнічаў з блізкім Хертагенбосам ды Бэргенам, потым — зь Лёвенам ды Брусэлем.

З моманту заняпаду Бруге ў XII стагодзьдзі ды да Васьмідзесяцігадовай вайны Антвэрпэн заставаўся найбагацейшым гандлёвым местам ня толькі ў гішпанскіх Нідэрляндах, але і ўсёй Паўночнае Эўропы. У XV стагодзьдзі, калі Нідэрляндамі кіраваў Бургундзкі дом, амаль усе замежныя купецкія прадстаўніцтвы перамясьціліся з Бруге ў Антвэрпэн.

З адкрыцьцём Амэрыкі і пераходам бургундзкае спадчыны ў дом гішпанскіх Габсбургаў у антвэрпэнскія банкі палілося золата з Новага Сьвету. У 1531 року ў месьце адкрылася біржа, якая стала ўзорам для падобных установаў у Лёндане ды Амстэрдаме. Да сярэдзіны XVI стагодзьдзя насельніцтва Антвэрпэна было больш за 100 тыс. жыхароў. Такім чынам, «Залаты век» Антвэрпэну непасрэдна зьвязаны зь Вялікімі геаграфічнымі адкрыцьцямі.

Калі разгарэлася Нідэрляндзкая рэвалюцыя, Антвэрпэн выступіў на баку паўстанцаў, бо сярод купецкага стану пераважалі пратэстанты. У 1585 року места было асаджанае ды ўзятае гішпанскімі войскамі Аляксандра Пармскага. У адказ на захоп Антвэрпэну паўночныя правінцыі перакрылі суднаходзтва па Шэльдзе, тым самым адсякнуўшы места ад выхаду ў мора. З гэтай прычыны неўзабаве эканамічная актыўнасьць перамясьцілася на поўнач, пераважна ў Амстэрдам. Да 1589 року насельніцтва Антвэрпэну скарацілася да 42 тыс. жыхароў.

Пэрыяд XVI—XIX стагодзьдзяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мапа Антвэрпэну, ягоная забудова на 1624 рок

Прызнаньне незалежнасьці Аб’яднанных правінцыяў згодна зь Мюнстэрскай дамовай у 1648 року магло быць пры ўмове закрыцьця навігацыі па Шэльдзе, што замарудзіла гандлёвую дзейнасьць у Антвэрпэне. Гэтая перашкода існавала, пакуль дзейнічала дамова — да 1863 году. Свайго піку заняпад у Антвэрпэне дасягнуў у 1800 року, калі насельніцтва зьменшылася да 40 тыс. чалавек. Аднак Напалеон I усьвядоміў стратэгічную значнасьць места і выдаткаваў вялікую суму на будаўніцтва двух докаў і грэблі.

У 1830 року места было захопленае бэльгійскімі паўстанцамі, аднак галоўная цытадэль засталася пад кантролем нідэрляндзкага гарнізону. Аднак ужо ў 1832 року і яна пала пад націскам францускіх войскаў, якія, між іншым, нанесьлі пабудовам места вялкія страты.

У другой палове XIX стагодзьдзя пачынаецца паступовае ажыўленьне эканомікі места. У 1875 року праведзеныя працы па пашырэньні рэчышча Шэльды з прыблізна 270 мэтраў да 500. Нягледзячы на тое, што з-за рэканструкцыі рэчышча пэўная частка Антвэрпэну (у тым ліку, фартэцыя) была зруйнаваная, пашырэньне ракі дазволіла інтэнсіфікаваць суднаходзтва па Шэльдзе.

Антвэрпэн стаў першым местам, які прыняў у сябе Сусьветны чэмпіянат па лёгкай атлетыцы, ў 1903 годзе. Падчас Першай сусьветнай вайны места было захопленае нямецкімі вайскамі.

Антвэрпэн лічыцца сэрцам індустрыі дыямантаў, як продажу, так і іх аграньваньню. Акрамя таго места зьяўляецца цэнтрам нафтахэмічнае прамысловасьці. Аднак значная частка эканомікі Антвэрпэна базуецца на функцыянаваньні порта, які застаецца адзін з найбуйнейшых портаў у сьвеце.

Афіцыйнай мовай правінцыі Антвэрпэн зьяўляецца нідэрляндзкая мова ці, дакладней кажучы, флямандзкі яе варыянт. Аднак большасьць жыхароў правінцыі ды места выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцьці антвэрпэнскі дыялект. Частка насельніцтва карыстаецца таксама францускаю мовай. Сярод імігрантаў пашыранае ўжываньне матчыных моваў — арабскай, турэцкай або бэрбэрскай. У атачэньні артадаксальных юдэяў можна пачуць ідыш.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антвэрпэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy