Перайсьці да зьместу

Астроская акадэмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны ўнівэрсытэт
«Астроская акадэмія»
Національний університет
«Острозька академія»
Заснаваны 1576 (Астроская школа)
1994 (Нацыянальны ўнівэрсытэт)
Тып нацыянальны, аўтаномны, дасьледніцкі
Рэктар Ігар Пасічнік
Месцазнаходжаньне
Горад Астрог
Вобласьць Ровенская
Краіна Украіна
Былыя назвы Астроская школа
Астроская акадэмія
Вэб-сайт www.uosa.uar.net

Нацыяна́льны ўнівэрсытэ́т «Астро́ская акадэ́мія» (па-ўкраінску: Національний університет «Острозька академія») — нацыянальны аўтаномны дасьледніцкі ўнівэрсытэт Украіны, разьмешчаны ў Астрогу (Ровенская вобласьць, Украіна).

Заснаваны каля 1576 году на сродкі князя Канстантына-Васіля Астроскага ў яго родавым маёнтку Астрог як славяна-грэка-лацінская школа. Астроская школа стала першай вышэйшай навучальнай установай ва Ўсходняй Эўропе. 7 лютага 1577 году ўпершыню згадваецца ў прадмове да кнігі Пятра Скаргі «Пра еднасьць касьцёлу Боскага».

Мела трохступенны характар, спалучала ў сабе элемэнтарную (пачатковую) і сярэднюю школы, з пачаткамі вышэйшай. У аснову праграмы навучаньня была пакладзена заходнеэўрапейская сыстэма «сямі вольных навук»: вывучаліся граматыка, рыторыка, дыялектыка, арытмэтыка, геамэтрыя, астраномія, музыка. Студэнты засвойвалі пяць моваў: царкоўнаславянскую, польскую, грэцкую, лацінскую і старагабрэйскую(en). Выкладаліся таксама філязофія і багаслоўе.

Першым рэктарам быў бацька Мялеція Сматрыцкага Герасім Сматрыцкі(uk). Падручнікі для навучаньня рыхтаваліся і друкаваліся ў Астроскай друкарні. Непасрэдна пры школе і друкарні Астроскі стварыў гурток адукаваных людзей, якія займаліся перакладамі, распрацоўвалі і выдавалі вучэбную, богаслужбовую, павучальную літаратуру. Да гуртку належалі вядомы друкар Іван Федаровіч, пісьменьнік Герасім Сматрыцкі, перакладнікі і выдаўцы Васіль Сураскі(uk) і Цімафей Міхайлавіч; браты Дзям'ян(uk) і Ігнацій Налівайкі. У Астрог часта наведваліся грэцкія навукоўцы — Дыянісій Палеалог(uk), будучы Канстантынопальскі патрыярх Кірыл Лукарыс(uk), патрыяршы экзарх сьвяшчэннамучанік Нікіфар Кантакузін. Усе гэтыя высокаадукаваныя людзі прымалі ўдзел у навучаньні, што сьведчыць пра яго высокі ўзровень.

Са сьценаў Астроскай акадэміі выйшлі вядомыя царкоўныя і грамадзка-культурныя дзеячы — пісьменьнікі-палемісты і перакладнікі. Сярод іх: Клірык Астроскі(uk) — аўтар пісьмаў-адказаў Іпацію Пацею; Мялецій Сматрыцкі — эпіскап і вядомы пісьменьнік-палеміст; Захарыя Капысьценскі — пісьменьнік-палеміст; Яў Барэцкі — Кіеўскі мітрапаліт, перакладнік і пісьменьнік; Стэфан Зізаній — пэдагог і царкоўны прапаведнік; Андрэй Рымша — вядомы паэт, заснавальнік панэгірычнага жанру; Пятро Сагайдачны(uk) — казацкі гетман, і інш.

З заснаваньнем у Астрогу езуіцкай калегіі ў 1624 годзе школа прыйшла ў заняпад і ў 1640 спыніла сваё існаваньне.

12 красавіка 1994 году загадам прэзыдэнта Ўкраіны дзейнасьць унівэрсытэту была ўзноўленая, а 30 кастрычніка 2000 году ён атрымаў статус нацыянальнага.

У 1999 годзе дзейнасьць Астроскай акадэміі была адзначана XXVII Міжнародным прызам «За якасьць», што ўручаўся ў Парыжы.

22 чэрвеня 2007 году на базе Астроскай акадэміі была адчыненая віртуальная навуковая бібліятэка, аналягаў якой ва Ўкраіне пакуль што не існуе. У 2009 годзе ўнівэрсытэту нададзены статус самакіроўнае дасьледніцкае ВНУ.

  • Гуманітарны
  • Рамана-германскіх моваў
  • Правазнаўчы
  • Эканамічны
  • Палітычна-інфармацыйнага мэнэджмэнту
  • Міжнародных адносінаў
  • Даўнівэрсытэцкага, завочнага і дыстанцыйнага навучэньня
  • Дасьледваньня ўкраінскай дыяспары
  • Права і правасудзьдзя імя А. Маліноўскага
  • Сацыяльных дасьледваньняў
  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк: Вежа, 2000.
  • Довідник з історії України / За ред. І.Підкови та Р.Шуста. — К.: Генеза, 1993.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy