Перайсьці да зьместу

Ашкеназы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ашкена́зы — субэтнічная група габрэяў, нашчадкаў выхадцаў зь сярэднявечнай Нямеччыны. Складаюць вялікую частку габрэяў Эўропы і Амэрыкі, каля паловы габрэяў Ізраілю. Мова — ідыш.

Тэрмін, які ўжываўся ў сярэднявечнай габрэйскай літаратуры да габрэяў, якія пражывалі на Райне, а затым ва ўсіх германскіх землях у цэлым. У наступным стаў пазначаць не толькі габрэяў Нямеччыны, але і ўсіх габрэяў, якія зьяўляюцца па сваім паходжаньні нашчадкамі габрэйскага насельніцтва Нямеччыны сярэднявечча. У цяперашнім разуменні тэрмін «ашкеназы» ахоплівае ўсю тую частку габрэйскага народа, якая прыналежыць да гэтага сацыяльнага і культурнага комплексу. Гэты тэрмін ужываецца як вызначанае проціпастаўленьне тэрміну сэфарды, які пазначае габрэйскі культурны комплекс, што склаўся ў Гішпаніі і Партугаліі.

Ужываньне тэрміну «ашкенаскае габрэйства» для пазначэньня адмысловай культурнай супольнасьці, якая ўключае суполкі Паўночнай Францыі, Нямеччыны і славянскіх краін, раней вядомыя як Эрэц-Кна‘ан, зафіксавана ўжо ў крыніцах, узыходных да 14 ст.

У адрозненьне ад сэфардаў, дачыненьне якіх да рэлігіі падвергнулася яўнаму зьнешняму ўплыву, ашкенаскія габрэі прытрымваліся суцэльнай нязломнай веры. Ашкенаскія навукоўцы надавалі больш увагі вывучэньню Талмуду і тлумачэньню сьвятых тэкстаў, чым спробам сістэматычнай кадыфікацыі Галахі або стварэньню абагульняючых норм. Аднак ашкенаскія і сэфардзкія культурныя цэнтры ўплывалі адзін на аднаго.

Ашкенаская суполка была заснаваная на прынцыпе манагамнай сям’і паводле ўсталяваньня (Таканот) Гершома бэн Ехуды Мэёр ха-Гала. Яе кіраўніцтва знайшло новыя і пасьпяховыя спосабы для ажыцьцяўлення супольнай аўтаноміі. З цягам часу адрозненьні ў звычаях ашкенаскіх і сэфардзкіх габрэяў выліліся ў аддзеленыя нормы, якія праяўляліся і ў вобразе жыцьця, і ў вымаўленьні іўрыту, у літургіі і ў шрыфце.

У 15 ст. і 16 ст. цэнтар ашкенаскага габрэйства перамясьціўся ў Багемію, Маравію, Польшчу, Беларусь і Летуву. Ужываньне мовы ідыш стала адметнай прыкметай ашкенаскіх габрэяў. Паралельнае развіцьцё сэфардзкіх і ашкенаскіх рэлігійных і сацыяльных правілаў і звычаяў праходзіла пад значным уплывам прац кадыфікатараў Ёсефа Кара і Машэ Ісэрлеса. Кара ў сваім кодэксе «Шулхан арух» часьцей за ўсё прытрымваецца рашэньняў сэфардзкіх паскім (кадыфікатараў). Ісэрлес папоўніў «Шулхан арух» глёсамі (нататкамі-тлумачэньнямі) у тых месцах, дзе ашкенаскія по́скім расхадзіліся ў меркаваньнях з Гнеда. Ашкеназы прынялі рашэньні Ісэрлеса, сэфарды жа палічылі для сябе абавязковымі тлумачэньні Кара.

З 17 ст. павялічваецца колькасць ашкенаскіх габрэяў і значэньне іх узрастае. Пасьля разні габрэяў і пагромаў, учыненых полчышчамі Багдана Хмяльніцкага ў 1648 годзе, шматлікія ашкеназы з Украіны, Польшчы і Беларусі расьсеяліся па Заходняй Эўропе, і некаторыя нават перасеклі Атлянтычны акіян. Праз некалькі пакаленьняў колькасьць ашкеназскіх габрэяў перавысіла колькасьць сэфардаў у краінах Захаду. У канцы 19 ст. у выніку праследаваньняў пачалася масавая эміграцыя ашкеназаў з Расеі ў ЗША. Менавіта тады ашкеназскія габрэі дамагліся лікавай перавагі амаль ва ўсіх суполках Эўропы, ЗША, Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі і Эрэц-Исраэль.

Сэфардзкае габрэйства захавала сваю перавага толькі ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, на Блізкім Усходзе і ў краінах Азіі. Перад другой сусьветнай вайной ашкенаскае габрэйства складала 90% ад усяго габрэйскага насельніцтва ў сьвеце. Зьнішчэнне габрэйскага насельніцтва ў Эўропе падчас гітлераўскай акупацыі рэзка паменшыла колькасьць ашкенаскіх габрэяў, такім чынам зьнізіўшы іх колькасную перавагу.

Адносіны паміж ашкенаскімі і сэфардзкімі габрэямі насілі розны характар у залежнасьці ад эпохі і месца. Прыбыцьцё ашкеназаў у Ерусалім у 17 ст. і 18 ст. стварыла напружаныя адносіны з сэфардамі, аднак у пачатку 19 ст. сэфардзкія габрэі дапамаглі ашкеназам дабіцца ад турэцкіх уладаў дазволу аднавіць іх суполку ў Ерусаліме. Абедзьве суполкі існавалі побач, але паасобна. Гэты падзел адлюстроўваецца зараз у Ізраілі і ў складзе Вярхоўнага рабіната.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy