Перайсьці да зьместу

Банкруцтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Банкруцтва (італ. banca rotta — зламаная лаўка) — няздольнасьць прадпрыемства або прадпрымальніка плаціць пазыкадаўцам па сваіх даўгавых абавязках.

Віды: добраахвотнае — на просьбу самой юрыдычнай або фізычнай асобы; прымусовае — на патрабаваньне пазыкадаўцаў. Пасьля судовай пастановы банкрут спыняе гаспадарчую дзейнасьць, а яго маёмасьць прадаецца для выплаты даўгоў. Пры пагашэньні доўгу супрацоўнікамі прадпрыемства маёмасьць пераходзіць у іх ўласнасьць[1]. Судовы разбор мае на мэце: найбольшае магчымае задавальненьне патрабаваньня пазыкадаўца, ліквідаваньне неплатаздольнага суб’екта гаспадараньня і абвяшчэньне апошняга вольным ад доўгу. Прадугледжвае засьведчаньне няздольнасьці прадпрыемства аплаціць пададзеныя ў суд даўгавыя дакумэнты з наступным вызначэньнем парадку і чарговасьці задавальненьня патрабаваньняў пазыкадаўцаў[2].

На жнівень 2013 году прадпрыемствы Беларусі, якія знаходзіліся ў працэдуры банкруцтва, мелі пратэрмінаваную крэдыторскую запазычнасьць у памеры больш як 18 трлн рублёў[3] ($2 млрд)[4].

  1. ^ Банкруцтва // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 282. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
  2. ^ Банкруцтва // Юрыдычны энцыкляпэдычны слоўнік / гал.рэд. Сяргей Кузьмін. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1992. — С. 78. — 636 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-087-4
  3. ^ «Патрэбна рэальная барацьба з найбольш цяжкімі формамі карупцыі і эканамічных злачынстваў» // Зьвязда : газэта. — 2 жніўня 2013. — № 142 (27507). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год (8 971,06 рублёў за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2014 г. Праверана 26 ліпеня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy