Белнафтахім
Тып | урадавы канцэрн |
---|---|
Заснаваная | 17 красавіка 1997 (27 гадоў таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, пр. Дзяржынскага, д. 73 |
Ключавыя фігуры | Андрэй Рыбакоў |
Галіна | хімічная прамысловасьць |
Прадукцыя | нафта, паліва, угнаеньне, валакно, ніць, плястмаса |
Апэрацыйны прыбытак | 4 314 мільярдаў рублёў (студзень—ліпень 2008; 2 015 мільёнаў $) |
Чысты прыбытак | 3 095 мільярдаў рублёў (студзень—ліпень 2008[1]; 1 446 млн $[2]) |
Лік супрацоўнікаў | 120 тысячаў (2007 год)[3] |
Даччыныя кампаніі | «Беларуснафта», «Беларуськалій», «Белшына», «Нафтан» |
Белнафтахім — беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі. Найбуйнейшы прамысловы комплекс Беларусі, на долю якога прыпадае больш за 30% прамысловай вытворчасьці краіны[4]. Са жніўня 2018 году пасаду старшыні займае Андрэй Рыбакоў[5].
Канцэрн створаны 17 красавіка 1997 году празь зьліцьцё канцэрна «Белнафтапрадукт» і Беларускага канцэрна па вытворчасьці хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі[6]. Аб’ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспартоўцы нафты, забесьпячэньню нафтапрадуктамі, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пуска-наладачных арганізацыяў, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках.
Канцэрн вырабляе больш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі[7].
Даччыныя прадпрыемствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад канцэрну, акрамя 6-ці абласных і 30-ці мясцовых даччыных прадпрыемстваў пастаўкі нафтапрадуктаў, уваходзяць прадпрыемствы ў:
- Гарадзенскай вобласьці: «Гарадзенскі інстытут азотнай прамысловасьці» («ГІАП»), «Гарадзенскі мэханічны завод», «Горадня Азот», «Горадня Хімвалакно»;
- Гомельскай вобласьці: «Беларуснафта» (Гомель), «Гомельскі хімічны завод», «Гомельтранснафта Сяброўства», «Захаднафтагеафізыка» (Гомель), «Рэчыцанафтамаш», «Сьветлагорск Хімвалакно», «Сэйсматэхніка» (Гомель), «Транснафтадыягностыка» (Гомель), «Чырвоны кастрычнік» (Рэчыца);
- Віцебскай вобласьці: «Белнафтахімпраект» (Наваполацак, Полацкі раён), «Наваполацактранснафта Сяброўства», «Наваполацкая рамонтна-будаўніча-мантажная ўправа» («НРБМУ»), «Нафтан» (Наваполацак), «Палімір» (Наваполацак), «Плястпалімер» (Наваполацак), «Полацак-Шкловалакно»;
- Магілёўскай вобласьці: «Белхімаўтаматыка» (Магілёў), «Белшына» (Бабруйск), «Магілёўхімвалакно»;
- Менскай вобласьці: «Барысаўскі завод плястмасавых вырабаў», «Беларуськалій» (Салігорск);
- Менску: «Аргнафтахім», «Крыён», «Нафтахімпраект», «Хімрамонт»[6].
Санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2007 годзе супраць «Белнафтахіму» былі ўведзеныя санкцыі з боку ЗША[8]. Амэрыканскім кампаніям было забаронена супрацоўнічаць з канцэрнам, усе актывы «Белнафтахіму» ў ЗША былі замарожаныя. Мэтаю ўключэньня ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў быў ціск на рэжым Лукашэнкі. З 2015 па 2021 год санкцыі супраць «Белнафтахіму» былі прыпыненыя[9][10].
Даччыная кампанія «Белнафтахіму» «BNK Ltd.» у чэрвені 2021 году была ўнесена ў санкцый сьпіс Вялікабрытаніі, паколькі існавала абгрунтаванае падазрэньне, што кампанія кантралюецца Аляксандарам Лукашэнкам, які нясе адказнасьць за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі[прыбраць шаблён][11][12].
9 жніўня 2021 года ў санкцыйны сьпіс ЗША быў уключаны генеральны дырэктар «Белнафтахіму» Андрэй Рыбакоў[10][13].
У 2022 годзе санкцыі супраць «Белнафтахіму» ўвялі Канада і Украіна[14].
У жніўні 2023 года «Белнафтахім» патрапіў пад санкцыі ЭЗ[15]. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швайцарыя[16], Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Альбанія, Украіна, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія[17].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Натальля Кароткая (21 верасьня 2008) Прадпрыемствамі «Белнафтахіму» ў студзені—ліпені атрымана чыстага прыбытку ў 3,8 разу больш, чым за аналягічны леташні пэрыяд. БелаПАН. Праверана 18 сакавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2008 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за студзень—ліпень 2008 году цаны (2140,88) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 18 сакавіка 2011 г.
- ^ Юры Ліхтаровіч. Белнафтахім уваходзіць на польскі рынак(недаступная спасылка) // Польскае радыё для замежжа. 17 траўня 2007. Дата доступу: 17 сакавіка 2011.
- ^ Ганна Кот (3 сакавіка 2011) «Белнафтахім» зацвердзіў новыя адпускныя цэны на нафтапрадукты Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 17 сакавіка 2011 г.
- ^ З'явіліся новыя міністр энергетыкі і старшыня Белнафтахіма. Але тут без інтрыг (бел.) Наша Ніва Праверана 21 верасня 2021 31 жніўня 2018 г.
- ^ а б Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1997 г. № 359 «Аб стварэньні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі» (рас.). Сайт Валерыя Леванеўскага (5 сьнежня 2007). Праверана 17 сакавіка 2011 г.
- ^ О концерне (рас.). Белнафтахім. Праверана 2021-09-21 г.
- ^ Response to Belarus on US Sanctions on Belneftekhim (анг.). United States Mission to the OSCE (2007-11-15). Праверана 2021-09-21 г.
- ^ Robin Emmott (2015-10-29) EU, U.S. temporarily ease some sanctions on Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-09-21 г.
- ^ а б Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
- ^ UK joins US, EU, Canada in fresh sanctions on Belarus (анг.) Франс Прэс(uk). mint(en) (2021-06-21). Праверана 2021-07-25 г. Архіўная копія ад 2021-07-25 г.
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (рас.). Zerkalo.io(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
- ^ Білоруський державний концерн із нафти та хімії, концерн "Білнафтохім"
- ^ ЕС увёў новыя санкцыі супраць лукашэнкаўскай Беларусі. Што і хто ў новым пакеце? (бел.) Новы час
- ^ Ukraine: Switzerland implements new sanctions against Belarus (анг.) Федэральная рада Швайцарыі(uk)
- ^ Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus and the involvement of Belarus in the Russian aggression against Ukraine (анг.) Рада Эўрапейскага Зьвязу(be)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (рас.)
- Сьветлагорская хімія дарасла да прыватнай(недаступная спасылка)