Беразоўскі раён
Беразоўскі раён | |
Березівський район | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Адэская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Беразоўка |
Дата ўтварэньня | 1962 |
Дата скасаваньня | 17 ліпеня 2020[1] |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва | 36 046 |
Шчыльнасьць | 22,02 чал./км² |
Плошча | 1 637 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Тэлефонны код | +380-4856 |
Паштовыя індэксы | 67305 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Беразоўскі раён (па-ўкраінску: Березівський район) — колішнія адміністрацыйная адзінка на ўсходзе Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Беразоўка.
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяжуе на поўначы — зь Мікалаеўскім, на паўночным захадзе — з Шыраеўскім, на паўднёвым захадзе — з Іванаўскім, на поўдні — з Камінтэрнаўскім раёнамі Адэскай вобласьці, на ўсходзе — зь Мікалаеўскай вобласьцю.
Разьмешчаны ў межах Прычарнаморскай нізіны, якая ўяўляе сабой слаба нахіленую на поўдзень раўніну, якая ўлучае басэйны рэчак Тылігул, Царга і Балаўчук. Тэрыторыя раёну належыць да зоны паўднёвых стэпаў. Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэднярочная норма ападкаў — 382 мм.
На ўсходзе раён мяжуе з Тылігульскім ліманам. На тэрыторыі раёну разьмяшчаецца частка Тылігульскага рэгіянальнага ляншафтнага парку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На берагах ракі Тылігул у сярэдзіне І тысячагодзьдзя да н. э. былі разьмешчаныя старажытнагрэцкія і скіфскія селішчы, якія праіснавалі да VI ст. н. э.
У 1941 року, падчас нямецка-румынскай акупацыі на тэрыторыі Бярэзаўскага раёну знаходзіўся Багданаўка (канцэнтрацыйны лягер), у якім былі забітыя больш за 40 тыс. габрэяў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беразоўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў