Перайсьці да зьместу

Брэтанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гістарычная правінцыя Брэтанія, назвы раёнаў пададзеныя брэтонскаю моваю

Брэтанія, Малая Брытанія, Брэйс (па-брэтонску: Breizh [bʁejs], па-француску: Bretagne [bʁətaɲ], ґалло Bertaèyn) — калісьці незалежнае каралеўства й герцагства, адна з правінцыяў Францыі. Брэтанія ёсьць адной з шасьці кельцкіх краінаў. У мінулым нейкі час яе таксама называлі Малою Брытаніяй.

Традыцыйны сьцяг Брэтаніі (Gwenn-ha-du), колішні сьцяг брэтонскіх нацыяналістаў, цяпер выкарыстоўваецца ў якасьці сьцягу рэгіёну

Гістарычна Брэтанія падзеленая паміж двума сучаснымі рэгіёнамі Францыі. 80% Брэтаніі сталі регіёнам Брэтань, а іншыя 20% дэпартамэнтам Атлянтычная Люара з цэнтрам у Нанце, адной з сталіц герцагства Брэтанія. Гэты дэпартамэнт Атлянтычная Люара разам зь іншымі некалькімі дэпартамэнтамі аб’яднаны ў рэгіён Пэй-дэ-ля-Люар. Праз такі перадзел межаў абмяркоўваецца аб’яднаньне Брэтаніі ў гістарычныя межы. Контраргумэнтамі ёсьць невызначанасьць таго, які лёс чакае дэпартамэнт Пэй-дэ-ля-Люар, які не належыць гістарычнай Брэтаніі, і які горад стане сталіцаю аб’яднанай Брэтаніі.

Брэтанія разьмешчаная на паўвысьпе ў паўночна-ўсходняй Францыі паміж Ля-Маншам на поўначы і Біскайскай затокаю на поўдні. Займае плошчу 34 034 км². Брэтанія падзеленая на 5 дэпартамэнтаў: Фіністэр, Кот-д'Армор, Іль-і-Вілен, Атлянтычная Луара, Марбіян.

На студзень 2006 году насельніцтва Брэтаніі складае 4 300 500 чалавек. 72% у Брэтані, 28% пражываюць у Пэй-де-яа-Луары. Па стане на 2008 год найбольшымі гарадамі зьяўляюцца Нант (283 288 чалавек), Рэн (206 655 чалавек) і Брэст (142 097 чалавек).

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy