Перайсьці да зьместу

Брэшыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брэшыя


Краіна: Італія
Кіраўнік: Эміліё Дэль Бона[d]
Плошча:
Вышыня: 149 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 030
Паштовы індэкс: 25121–25136
Нумарны знак: BS
Геаграфічныя каардынаты: 45°32′20″ пн. ш. 10°13′13″ у. д. / 45.53889° пн. ш. 10.22028° у. д. / 45.53889; 10.22028Каардынаты: 45°32′20″ пн. ш. 10°13′13″ у. д. / 45.53889° пн. ш. 10.22028° у. д. / 45.53889; 10.22028
Брэшыя на мапе Італіі
Брэшыя
Брэшыя
Брэшыя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.brescia.it

Брэшыя (па-італьянску: Brescia, па-лямбардзку: Brèsa, па-лацінску: Brixia) — горад у італьянскім рэгіёне Лямбардыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Месьціцца ля падножжа Альпаў, за некалькі кілямэтраў ад азёраў Гарда і Ізэо. Маючы насельніцтва больш за 200 тысячаў чалавек, Брэшыя зважаецца другім паводле велічыні горадам у Лямбардыі і чацьверты паводле гэтага жа паказьніку местам на паўночным захадзе Італіі. Лічыцца важным прамысловым горадам[3].

Брэшыйскі замак.

Горад стаў рымскім у 225 годзе да н. э., калі кенаманы падпарадкаваліся рымлянам. За часам картагенскіх войнаў Брыксія, як тады называлася месла, была ў хаўрусе з рымлянамі. Калі быў утвораны Кельцкі зьвяз, скіраваны супраць Старажытнага Рыма, места заставалася верным рымлянам. З сваімі рымскімі хаўрусьнікамі горад зьнянацку напаў і зьнішчыў інсубраў. У 89 годзе да н. э. Брыксія атрымала статус гораду, а ў 41 годзе да н. э. ейныя жыхары здабылі рымскае грамадзянства. Пры Тыбэрыюсе быў пабудаваны аквэдук. У 402 годзе горад быў спустошаны вэстготамі Алярыха I. За часам уварваньня гунаў, ачоленых Атылам, у 452 годзе горад быў абложаны і разрабаваны. У 568 або 569 гадах Брэшыя была адабраная ў бізантыйцаў лянгабардамі, якія зрабілі яе сталіцай аднаго са сваіх паўнезалежных герцагстваў. У 774 годзе Карл Вялікі захапіў горад і паклаў канец Лянгабардзкаму каралеўству ў паўночнай Італіі. З 855 па 875 гады пры Людовіку II Брэшыя стала фактычнай сталіцай Сьвятой Рымскай імпэрыі. Пазьней улада біскупа як прадстаўніка імпэрыі паступова саступіла месца мясцовым грамадзянам і знаці, у выніку чаго Брэшыя стала свабоднай камунай прыблізна ў пачатку XII стагодзьдзя. Пазней камуна пашырылася на суседнія вёскі за кошт прыхільнасьці мясцовых землеўладальнікаў. У 1138 годзе Брэшыя перажыла паўстаньне супраць мясцовага біскупа Манфрэда, якое ачоліў радыкальны рэфарматар і канонік Арнольд Брэшыйскі[4].

  1. ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT.
  2. ^ https://demo.istat.it/?l=it
  3. ^ Meneghello, Matteo (27.11.2014). «Brescia remains Italy’s industrial capital». Ilsole24ore.com.
  4. ^ Moore, R. I. (1994). «The Origins of European Dissent». London: University of Toronto Press. — С. 117. — ISBN 0-8020-7566-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy