Перайсьці да зьместу

Выспа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выспа Макалея (Mōkōlea Rock) за 2.2 км ад берагавой лініі Гаваяў

Выспа — невялікі, часьцей за ўсё, пяшчаны востраў[1][2], які знаходзіцца ў межах ракі, возера, балота альбо непадалёк ад берагавой лініі мора альбо акіяна.

У беларускай мове слова «выспа» паходзіць ад старабеларускага «выспа», што, у сваю чаргу, зьяўляецца даўнім запазычаньнем з польскае мовы[3].

  • Скалістая выспа — тып выспы, якая ўяўляе сабой ляндшафтнае ўтварэньне, цалкам складзенае з горных пародаў, разьмешчанае на пэўнай адлегласьці ад берага, якое незаселена і мае надзвычай бедную расьліннасьць;
  • Кекур — выцягнутае ляндшафтнае ўтварэньне, якое выступае па-над паверхню вады;
  • Плавучая выспа — тып выспы, злучанай паміж берагам натуральным або рукатворным шляхам (дарогай, сьцежкай), якая зьяўляецца ў часе адплыву і зьнікае падчас прыпліву;
  • Рачная выспа — тып выспы, які знаходзіцца ў межах ракі.
  1. ^ Выспа // Беларуска-рускі слоўнік / Укладальнік: Аляксандар Булыка. — Мінск: Аверсэв, 2001. — ISBN 985-6389-79-8
  2. ^ Выспа // Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — ISBN 5-85700-187-0
  3. ^ Выспа // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. — Мн.: 1980 Т. 2.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy