Дзьмітры Філімонаў
Дзьмітры Фаміч Філімонаў | |
Старшыня бюро КП Беларусі па прамысловасьці й будаўніцтву | |
---|---|
18 сьнежня 1962 — 24 лістапада 1964 | |
Дэпутат ВС СССР | |
1958 — 1962 | |
Дэпутат ВС БССР | |
1955 — 1971 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 лістапада 1903 Ананьеў, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: | 15 чэрвеня 1978 |
Партыя: | КПСС (з 1929 году) |
Адукацыя: | Ленінградзкі інстытут інжынэраў прамысловага будаўніцтва (1935) |
Узнагароды: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Філімонаў.
Дзьмі́тры Фамі́ч Філімо́наў (1 лістапада 1903, Ананьеў Хэрсонскай губэрні, Расейская імпэрыя — 15 чэрвеня 1978) — савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч, сакратар і чалец ЦК КП, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР і СССР.
Біяграфія[1][2][3]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1929 году — сябра УКП(б).
У 1935 скончыў Ленінградзкі інстытут інжынэраў прамысловага будаўніцтва.
З 1920 працаваў качагарам ў Ананьеве, працоўным друкарні ў Ленінградзе, страшым тэхнікам у Ленэнэрга.
У 1932—1933 — начальнік будаўнічага ўчастку на Далёкім Усходзе.
З 1935 — начальнік прамыслова будаўнічага камбінату «Паўночнікель» у Манчагорску.
З 1938 да 1940 — першы сакратар Манчароскага РК УКП(б).
З 1940 да 1941 — сакратар Мурманскага АК УКП(б).
З 1941 да 1943 — сакратар Мурманскага АК УКП(б) па прамысловасьці.
У 1941 удзельнік — работ па арганізаваньню прыёмкі грузаў прыбываючых па лэнд-лізу.
З 1943 да 1945 — загадчык прамысловага аддзелу й намесьнік сакратара Мурманскага АК УКП(б), удельнік ВАВ, кіраўнік абарончых работ па Мурманскаму напрамку.
З 1945 да 1946 — першы сакратар Печангскага РК УКП(б).
З 1946 да 1947 — загадчык паліўна-энэргетычнага аддзелу прамысловасьці, намесьнік сакратара Вялікалуцкага АК УКП(б).
З 1947 да 1948 — трэці сакратар Вялікалуцкага АК УКП(б).
З 1948 — намесьнік сакратара ЦК КП(б) Беларусі.
З 1948 да 1951 — загадчык аддзелу цяжкой прамысловасьці цэнтральнага камітэту КП(б) Беларусі.
З 18 лютага 1949 да 20 верасьня 1952 — кандыдат у чальцы ЦК КП(б) Беларусі.
З 1951 да 1954 — загадчык аддзелу будаўніцтва й будаўнічых матэрыялаў ЦК КП(б) Беларусі.
З 23 верасьня 1952 да 22 лютага 1971 — чалец ЦК КП(б) Беларусі.
З 1954 да лістапада 1955 — загадчык аддзелу будаўніцтва й гарадской гаспадаркі ЦК КП(б) Беларусі.
З лістапада 1955 да сьнежаня 1957 — першы сакратар Гомельскага АК КП Беларусі.
З 1955 да 1971 — дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.
З 4 сьнежня 1957 да 18 чэрвеня 1968 — сакратар і чалец бюро прэзыдыуму КП Беларусі.
З 1958 да 1962 — дэпутат Вярхоўнага Савету СССР.
З 18 сьнежня 1962 да 24 лістапада 1964 — старшыня бюро КП Беларусі па прамысловасьці й будаўніцтве.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ягоным імем названа вуліца ў Менску.