Дэмакратычная юніянісцкая партыя
Дэмакратычная юніянісцкая партыя | |
па-ангельску: Democratic Unionist Party | |
Заснавальнік | Ен Пэйсьлі[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | 30 верасьня 1971 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | юніянізм у Вялікабрытаніі[d], брытанскі нацыяналізм[d], нацыянал-кансэрватызм, сацыяльны кансэрватызм, правы папулізм[d] і эўраскептыцызм |
Афіцыйны сайт | mydup.com |
Дэмакратычная юніянісцкая партыя (па-ангельску: Democratic Unionist Party) — юніянісцкая, ляялісцкая[1][2] і нацыянальна-кансэрватыўная палітычная партыя ў Паўночнай Ірляндыі. Была заснаваная Енам Пэйсьлі ў 1971 годзе за часам канфлікту ў Паўночнай Ірляндыі. Пэйсьлі ўзначальваў партыю на працягу наступных 37 гадоў. На сёньня гэта адна з найбуйнейшых партыяў Паўночнай Ірляндыі. Мае прадстаўніцтва ў Палаце абшчынаў. Партыя характарызуецца як правая[3] і сацыяльна кансэрватыўная[4][5]. Яна выступае супраць абортаў і аднаплоцевых шлюбаў. Юніяністы разглядаюць сябе абаронцамі брытанскай і пратэстанцкай культуры Ольстэру, выступаючы супраць ірляндзкага нацыяналізму і ірляндзкага рэспубліканства. Партыя належыць да эўраскептыкаў і падтрымлівае выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу[6][7]. Яна падтрымлівае захаваньне Паўночнай Ірляндыі ў складзе Вялікабрытаніі і выступае супраць аб’яднаньня Ірляндыі[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Smithey, Lee (2011). «Unionists, Loyalists, and Conflict Transformation in Northern Ireland». Oxford University Press. — С. 56—58.
- ^ McAuley, James (2015). «Very British Rebels?: The Culture and Politics of Ulster Loyalism». Bloomsbury Publishing. —С. 140.
- ^ Ingle, Stephen (2008). «The British Party System: An Introduction». Routledge. — С. 156.
- ^ «General election 2017: Tories and DUP 'still in discussions'». BBC News.
- ^ Marcus, Ruth (14.01.2010). «Ruth Marcus — Gender aside, the fall of Irish politician Iris Robinson is the same old sex scandal». The Washington Post.
- ^ «DUP confirms it will campaign for Brexit in Leave/Remain referendum». Belfast Telegraph.
- ^ Jamie Merrill (9.06.2017). «What is the DUP position on Brexit?». The Essential Daily Briefing.
- ^ «'What frightens you about a united Ireland?' Andrew Castle quizzes DUP leader». LBC.