Перайсьці да зьместу

Жудзец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Жудзе́ц (па-румынску: judeţ [ʒuˈdet͡s] — павет) — традыцыйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Румыніі, якая выкарыстоўваецца да цяперашняга часу, а таксама ў Малдове ў 1993—2003 гадах, дзе на зьмену жудзецам зноў вярнуліся раёны, што выкарыстоўваліся ў Малдаўскай ССР.

Назва жудзец (у літаральным сэнсе вобласьць, якая знаходзіцца ў падпарадкаваньні судзьдзі) — вытворнае ад румынскага слова «жудэ» (лацінка: «jude», літаральна «судзьдзя»), якое ў сваю чаргу ўтворана ад лацінскага «iūdex» з такім самым значэньнем. Жу́ды, якія выконвалі адміністрацыйныя і судовыя функцыі, кіравалі жудзецамі ў сярэднявечнай Валахіі. У Малдаўскім княстве слова «жудэ» (менавіта на кірыліцы) упершыню фіксуецца ў 1409 годзе. У Мунэтыі слова выкарыстоўвалася для абазначэньня свабодных сялянаў. У сучаснай Малдове жудзецы як назва выкарыстоўваліся пасьля атрыманьня незалежнасьці, аднак пасьля адыходу ад палітыкі ўзьяднаньня з Румыніяй, былі зноў заменены на аналягічныя раёны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy