Перайсьці да зьместу

Зброя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выбух ядзернай бомбы
Пуск з падводнай лодкі супрацькарабельнай крылатай ракеты Гарпун

Зброя — прыстасаваньні і сродкі, прызначаныя для паражэньня праціўніка ва ўзброенай барацьбе. Звычайна складаецца з сродкаў паражэньня і сродкаў дастаўкі іх да цэлю, таксама ў склад зброі могуць уваходзіць сродкі кіраваньня і навядзеньня.

Клясыфікацыя зброі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле прызначэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтамат АК-47, адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў пальнай зброі

Баявая зброя:

Крылатая ракета Tomahawk у палёце
Пуск тарпэды з борта падводнай лодкі тыпу «Вірджынія» (малюнак)
Кісьцень

службовая зброя

грамадзянская зброя

Граната Mk 2

Паводле асноўных адметнасьцяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Паводле характару баявых задач:
    • Стратэгічная зброя (узбраеньне)
    • Апэрацыйна-тактычная зброя (узбраеньне)
    • Тактычная зброя (узбраеньне)
  • Паводле мэтавага прызначэньня:
    • аднацэлевая (напр., проціпаветраная, процітанкавая, проціпадлодачная)
    • шматцэлевая (унівэрсальная)
  • Паводле спосабу дастаўкі сродкаў паражэньня:
    • Пальная зброя
    • Рэактыўная і ракетная зброя (напр., ракета, рэактыўны снарад)
    • Зброя, якая дастаўляецца з дапамогай іншых адмысловых носьбітаў, іншых відаў рухавікоў і камбінаванымі спосабамі (напр., авіяцыйная бомба, Тарпэда, актыўна-рэактыўны снарад)
    • Дастаўка мускульнай сілай чалавека (напр., кап'ё, ручная граната)
    • Зброя, якая ўстанаўляецца ў месцах магчымых дзеяньняў праціўніка (мінная зброя)
Міны на борце вайсковага крэйсэра Адмірал Макараў (1910-1920-я г.г.)
  • Паводле манэўранасьці:
    • Стацыянарная зь нерухомай асновай (напр., шахтныя ракетныя комплексы, казэматныя гарматы)
    • Стацыянарная з рухомай асновай (напр., авіяцыйныя, танкавыя, карабельныя і інш. узбраеньні)
    • Самаходная
    • Цяганая
    • Вожаная (ношаная, трокавая)
Нямецкі кулямёт MG 42, прыклад групавой зброі (абслугоўвался 2 пяхацінцамі)
  • Паводле колькасьці абслугі:
    • Групавая
    • Індывідуальная
  • Паводле ступені аўтаматызацыі працэсу стральбы:
  • Паводле магчымасьці зьмяненьня траекторыі руху сродкаў паражэньня да цэлю:
    • Некіраваная
    • Кіраваная

Зброя зьявілася ў дагістарычную эпоху, першыя ўзоры яе вырабляліся з дрэва і каменю. Важнымі момантамі ў далейшым разьвіцьці зброі былі адкрыцьці якасьцяў і выкарыстаньне мэталаў (медзь, бронза, жалеза і інш.), выкарыстаньне пораху і зьяўленьне агнястрэльнай зброі (14 ст.), зьяўленьне нарэзнай казназараднай (1860-я гг.), зьяўленьне бяздымнага пораху і распрацоўка хуткастрэльнай магазіннай і аўтаматычнай зброі (1880-я гг.), стварэньне і выкарыстаньне хімічнай зброі (1-я сусв. вайна), рэактыўнай зброі, крылатых і балістычных ракет, атамнай зброі (2-я сусьв. вайна), распрацоўка і пастаноўка на ўзбраеньне ракетна-ядзернай зброі (1950-я гг.), разьвіцьцё электронікі і вылічальнай тэхнікі (1970-я гг.).

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy