Перайсьці да зьместу

Каракалпакстан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэспубліка Каракалпакстан
Qaraqalpaqstan Respublikasi’
Qoraqalpog`iston Respublikasi

Сьцяг
Гімн Qaraqalpaqstan Respublikasi’ni’n’ ma’mleketlik gimni
Агульныя зьвесткі
Краіна Узбэкістан
Статус рэспубліка
Сталіца Нукус
Улучае 14 раёнаў
Найбольшы горад Нукус
Іншыя буйныя гарады Кунград, Хаджэйлі, Бэруні, Турткуль, Чымбай
Дата ўтварэньня 16 лютага 1925 году
Прэзыдэнт Муса Эрніязаў
Афіцыйныя мовы каракалпацкая, узбэцкая
Мовы ва ўжытку каракалпацкая, узбэцкая, расейская
Насельніцтва (2013)
1 711 800 (10-е месца)
Шчыльнасьць 101,5 чал./км² (13-е месца)
Нацыянальны склад каракалпакі, узбэкі, казахі, туркмэны, карэйцы, татары
Канфэсійны склад мусульмане, хрысьціяне
Плошча 165 600 км² (36,84%, 1-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 41 м
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Каракалпакстан
Рэспубліка Каракалпакстан на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +5
Скарачэньне UZ-QR
Код ISO 3166-2 UZ-QR
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Рэспу́бліка Каракалпакста́н (Каракалпа́кія, па-каракалпацку: Qaraqalpaqstan Respublikasi', Қарақалпақстан Республикасы, па-ўзбэцку: Qoraqalpog`iston Respublikasi, Қорақалпоғистон Республикаси) — сувэрэнная[1][2] рэспубліка ў складзе Ўзбэкістану.

Рэспубліка разьмешчаная на паўночным захадзе краіны. Асаблівасьць юрыдычнага статусу — права на выхад са складу Ўзбэкістану. Утвораная ў першай палове ХХ ст. як аўтаномная вобласьць у складзе РСФСР, пазьней у рамках савецкае палітыкі г. зв. нацыянальнага разьмежаваньня трапіла ў склад Казаскай АССР, пазьней атрымлівае статус аўтаномнае рэспублікі й уключаецца ў склад Узбэцкай ССР. У часы Расейскай імпэрыі тэрыторыя будучай аўтаномнай вобласьці была падзеленая між Бухарскім эміратам (васал Расеі) і губэрнямі Туркестанскага генэрал-губэрнатарства. Па рэвалюцыі кастрычніка 1917 году ўключаная ў склад залежнай ад Расеі Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі, якая, нягледзячы на сваю фармальную незалежнасьць, неўзабаве была ўключаная ў склад РСФСР і пазьней паслужыла пры ўтварэньні аўтаномнага Каракалпакстану.

33% насельніцтва складаюць каракалпакі, трохі менш — казахі і ўзбэкі. Астатнюю частку насельніцтва складаюць прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў — расейцы, украінцы, туркмэны, карэйцы, татары і іншыя. Прыкладна палова насельніцтва пражывае ў гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу, астатняя частка — у сельскай мясцовасьці. Афіцыйныя мовы — каракалпацкая і ўзбэцкая.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy