Крыстыян Гэнкель
Крыстыян Гэнкель | ||
---|---|---|
Рост | 186 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | Беларусь | |
Дата нараджэньня | 7 лістапада 1995 (28 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Менск, Беларусь | |
Клюб | Дынама Менск | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Беларусь | |
Гульнявая кар’ера | 2007 — цяпер |
Крыстыян Гэнкель (нарадзіўся 7 лістапада 1995 году, Менск) — беларускі хакеіст нямецкага паходжаньня, абаронца клюбу «Дынама», які гуляе ў КХЛ, і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Менску і жыў тут да чатырох гадоў[2]. Потым з бацькамі зьехаў у Нямеччыну, дзе гуляў яго бацька-хакеіст[2]. У 5 гадоў пачаў займацца хакеем[2]. Пачынаў спасьцігаць асновы хакею ў Крымічаў, дзе займаўся да 8 гадоў[2]. Потым два гады гуляў у Дрэздэне, пасьля чаго пераехаў у Вольфсбург, дзе гуляў яго бацька[2]. У 11 гадоў пераехаў у Менск, дзе жыла яго бабуля, з прычыны таго, што ў Беларусі на той час быў вельмі моцны чэмпіянат сярод дзяцей 1995-га году[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў кар’еру ў фарм-клюбе менскага «Юнацтва» «Юніёры», зь якім выйграў золата вышэйшай лігі, пасьля чаго з 2011 году гуляў у складзе «Юнацтва», якое выступала ў МХЛ. У 2012 годзе на драфце КХЛ быў абраны «Дынама Менск»[3]. Выступаў таксама ў ВХЛ і Экстралізе за «Юнацтва», усяго правёў 6 гульняў за «Юнацтва» ў ВХЛ, дзе набраў 2 (1+1) пункты, у АЧБ Гэнкель правёў 27 гульняў і набраў 1 (0+1) пункт. У 2013 годзе, дзякуючы пасьпяховай гульні за «Юнацтва» і зборную Беларусі, на драфце CHL[4] быў абраны ў першым раўндзе пад 22 нумарам клюбам «Летбрыдж Гарыкейнз», у які перашоў у лістападзе 2013 году[5]. Генэральны мэнэджар «Гарыкейнз» Брэд Робсан быў вельмі задаволены падпісаньню абаронцы: «Гэта быў доўгі працэс, аднак мы дасягнулі выніку, на які спадзяваліся. Крыс пацьвердзіў сваё жаданьне гуляць за нашу каманду. Гэтага мы чакалі вельмі доўга. Мы здаволены, што перамовы завяршыліся ў нашу карысьць»[6]. У дэбютнай гульні за «Летбрыдж Гарыкейнз» вызначыўся забітай шайбай[7].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіён сьвету ў складзе юнацкай зборнай Беларусі па хакеі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Юнацтва-Менск»
- Чэмпіён Беларусі: 2016
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэгулярны сэзон і плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэгулярны сэзон | Плэй-оф | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сэзон | Клюб | Ліга | Гульні | Галы | Перадачы | Пункты | Штраф | Гульні | Галы | Перадачы | Пункты | Штраф | ||
2011–2012 | Юнацтва Менск | МХЛ | 29 | 0 | 1 | 1 | 12 | 2 | 0 | 0 | 0 | 2 | ||
2012-2013 | Юнацтва Менск | МХЛ | 21 | 1 | 3 | 4 | 12 | — | — | — | — | — | ||
2013-2014 | Юнацтва Менск | МХЛ | 11 | 0 | 3 | 3 | 20 | — | — | — | — | — | ||
2013–2014 | Летбрыдж Гарыкейнз | OHL | 29 | 1 | 3 | 4 | 21 | — | — | — | — | — | ||
МХЛ увогуле | 61 | 1 | 7 | 8 | 44 | 2 | 0 | 0 | 0 | 2 | ||||
OHL увогуле | 29 | 1 | 3 | 4 | 21 | — | — | — | — | — |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1598/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ а б в г д е Goals.by знакомится с одним из самых перспективных белорусских защитников Кристианом Хенкелем
- ^ Анализ деятельности минского «Динамо» на драфтах КХЛ(недаступная спасылка)
- ^ Кристиан Хенкель: «Честно говоря, я даже не ожидал выбора на драфте»(недаступная спасылка)
- ^ Хоккей. Кристиан Хенкель продолжит карьеру за океаном
- ^ CHL. Хенкель перешел в «Летбридж Харрикейнз»(недаступная спасылка)
- ^ Кристиан Хенкель: «В Канаде на принятия решения времени в два раза меньше чем в МХЛ, но играть в кайф»(недаступная спасылка)